Тэлеграм-канал Nexta паведаміў 10 чэрвеня, што ў Менску знайшлі павешаным 45-гадовага супрацоўніка крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Андрэя М.
З 20 чэрвеня па 4 ліпеня ў Менску пройдзе гарадзкая прафіляктычная акцыя «Сацыяльны патруль». Акцыя пачнецца напярэдадні Эўрапейскіх гульняў.
Скончыліся здымкі расейскага тэлесэрыялу «Чарнобыль», які пакажуць на НТВ сёлета «не раней за восень». Пра гэта ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды расказаў рэжысэр фільма Аляксей Мурадаў.
У Беларусі, Украіне і Расеі жыве больш за 2 мільёны ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Як ставіцца да іх дзяржава? Якія льготы яны маюць? Свабода пагутарыла зь ліквідатарамі ў гэтых трох краінах.
«У мэтах выкананьня ліста райвыканкаму неабходна атрымаць лятарэйныя білеты да 10.06.2019 году паводле сьпісу». Такую прапанову з подпісам начальніка аддзелу адукацыі райвыканкаму атрымалі кіраўнікі школаў і дзіцячых садкоў аднаго з раёнаў Гомельскай вобласьці.
Летась Беларусь выйшла ў тройку лідэраў па продажы Ўкраіне пораху і выбуховых рэчываў. Сёлета ў першым квартале 2019 году Ўкраіна не зрабіла ў Беларусі ніводнага закупу пораху і выбуховых рэчываў. Свабода спрабавала разабрацца, чаму спыніліся пастаўкі і які порах набывала Ўкраіна ў Беларусі.
«У рэстаране падсмажылі бліны, было крыху задымленьне, спрацавала сыгналізацыя. Пажарных не выклікалі. Але, магчыма, хто і выбег», — тлумачаць у бібліятэцы.
1 чэрвеня спаўняецца год штодзённай, бестэрміновай курапацкай варце. Пратэсты супраць адкрыцьця рэстарана «Поедем поедим» перарасьлі ў пратэсты супраць дзяржаўнага вандалізму ў Курапатах. Ці варта мадэрнізаваць курапацкую варту?
Работнікаў найвялікшага ў Магілёве прадпрыемства «Хімвалакно» адпраўляюць на чатыры дні ў адпачынак за ўласны кошт. Вытворчасьць на прадпрыемстве спыняцца ня будзе.
Праваабаронца і пісьменьніца Паліна Сьцепаненка (Качаткова) ўпершыню расказала ў інтэрвію Свабодзе пра тое, як стваралася кніга «Трагедыя на Нямізе».
50,7% беларускіх студэнтаў атаясамліваюць сябе з грамадзянамі Расеі, а 28,4% — з тымі, каго можна аднесьці да «русского мира».
У Пастаўскім райвыканкаме зьняпраўдзілі інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, пра будаўніцтва каля Лынтупаў магільніка для радыяактыўных адкідаў з АЭС.
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас і старшыня ўраду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў правялі перамовы ў Маскве, каб абмеркаваць сытуацыю вакол паставак бруднай расейскай нафты.
Вакол участка каля мікрараёну «Маяк Менску», дзе высеклі частку сквэру пад гараж-стаянку, умацоўваюць агароджу, якая месцамі павалілася. На ёй вывесілі пашпарт аб’екта.
Яўген Патаповіч скончыў Магілёўскі інстытут МУС толькі мінулым летам. Яго бацька таксама працуе ў ДАІ.
Турыстычнае агенцтва Fantasy Tours разьмясьціла на сваёй старонцы рэкляму дзіцячага летніка Fantasy Camp у Крыме. Каб завабіць кліентаў, агенцтва паведамляе, што заезд у Крым будзе на аўтобусе праз Расею і ніякіх праблемаў ня будзе.
Няшчасныя здарэньні, калі дзеці падаюць з вокнаў, здараюцца ўвесну часьцей, чым узімку. І збольшага тады, калі бацькі пакідаюць дзяцей без нагляду, паведамілі Свабодзе ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Міжнародная асацыяцыя транспартавальнікаў нафты ініцыявала падпісаньне з расейскім ААТ «Транснефть» дадатковага пагадненьня, якое дапаможа вызначыць памеры, тэрміны і ўмовы кампэнсацыі выдаткаў на выцясьненьне з нафтаправоду «Дружба» бруднай нафты.
У Лютэранскім сквэры ў Менску адкрылі памятны знак нямецкай слабадзе. На адкрыцьці прысутнічаў амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар.
У Менску каля Ігуменскага тракту і вуліцы Гашкевіча (за два прыпынкі ад Лошыцкага парку) высеклі сквэр з рэдкімі дрэвамі. Тут зьявяцца шматпавярховыя дамы.
Загрузіць яшчэ