Пасьля «хапуноў» 25 сакавіка на Facebook і ў іншых сацсетках зьявіўся хэштэг, а затым і супольнасьць BY_help, дзе зьбіралі зьвесткі пра аштрафаваных і арыштаваных з палітычных матываў, а таксама грашовую дапамогу для іх. Першыя семʼі ўжо атрымалі дапамогу.
Начальнік упраўленьня консульскага забесьпячэньня Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч сказаў у эфіры «Громадске.TV», што Міністэрству замежных спраў Беларусі была накіравана нота «з мэтай атрыманьня поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі пра прычыны і абставіны затрыманьня ўкраінскіх грамадзян».
На сайце zvarot.by апублікаваны тэкст скаргі, якую накіраваў у Генэральную пракуратуру цэнтар прававой інфармацыі Lawtrend.
Берасьцейскі панк-рок гурт «Дай Дарогу!» апублікаваў на Youtube новую расейскамоўную песьню «10 миллионов рабов», падпісаную як «Гімн Дня Волі». У відэа на песьню скарыстаныя кадры Свабоды, тэлеканалаў «Настоящее время».
Палітыка Алеся Лагвінца, затрыманага і зьбітага 23 сакавіка, судзяць у менскім судзе Маскоўскага раёну. Паводле ягонага сына Антося, нікога з сваякоў на суд не пусьцілі, але ён пасьпеў абняць родных перад заляй суду.
Пра акцыі на Дзень Волі пісалі практычна ўсе беларускія СМІ, а таксама шматлікія замежныя. Але навіны аб пратэстах, разгонах і затрыманьнях прайшлі міма Onliner.by — другога па наведвальнасьці парталу навінаў у краіне. Карыстальнікі Onliner.by выказвалі сваё абурэньне ў сацсетках
Лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня прапанаваў працягваць пратэсты, але мяняць тактыку — выходзіць на дзяржаўныя сьвяты.
Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку зноў выклікаюць у суд, пра што ён паведамляе на Facebook.
Падзеі 25 сакавіка ў Беларусі заўважылі шматлікія замежныя СМІ. Свабода спытала ў пошукавіка Google: «Belarus», вынікі за апошнія 24 гадзіны, рэжым «Інкогніта», у якім ня ўлічваюцца перавагі карыстальніка.
Як распавяла Свабодзе Наста Дашкевіч, да яе вярнуўся кот, які зьнік пасьля ператрусу ў яе кватэры 22 сакавіка. Наста кажа, яна пачула мяўканьне ката Леапольда ў пад’езьдзе, проста выйшла і забрала яго. Кот цэлы, але галодны.
У Смаргоні ў кватэру бацькоў Максіма Пякарскага, былога фігуранта «справы графіцістаў», спрабавалі трапіць «людзі ў цывільным», цяпер прыйшла міліцыя. Яны хочуць правесьці ператрус у Максіма Пякарскага, хоць у кватэры ён не жыве і не прапісаны. Ягоная сястра Настасься вядзе жывыя трансьляцыі на Facebook.
Пасьля акцыяў 25 сакавіка беларусы зьбіраюць у сацсетках зьвесткі пра затрыманых па хэштэгу #BY_help. Асноўная актыўнасьць па хэштэгу — на Facebook, дзе таксама зьявілася суполка Belarus SOS.
Ад 14 да 16 гадзіны 25 сакавіка ў Менску трывала несанкцыянаваная акцыя ў гонар 99-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. За час акцыі затрыманыя сотні чалавек, дзясяткі журналістаў.
Пісьменьнік, паэт і аўтар перадачы «Вольная студыя» на Радыё Свабода Міхась Скобла названы ляўрэатам штогадовай прэміі «Гліняны Вялес»
Наста Дашкевіч мяркуе, што там жа маюць знаходзіцца іншыя затрыманыя сябры «Маладога фронту». Але яна ня бачыць нейкай лёгікі ў такім падзяленьні (напрыклад, што іх працэсы асобныя ад працэсаў над «Белым легіёнам»).
«Усе хлопцы, якія былі ў мяне ў клюбе, ня маюць ні да экстрэмізму, ні да тэрарызму, ні да падрыхтоўкі баевікоў».
Прыбыцьцё расейскіх дэсантнікаў супала з масавымі затрыманьнямі і адбываецца напярэдадні Дня Волі. Ці зьвязанае прыбыцьцё расейскіх дэсантнікаў з Днём Волі, Свабода пытае вайсковага экспэрта і аглядальніка Аляксандра Алесіна.
Палітыка Алеся Лагвінца, зьбітага пры затрыманьні 23 сакавіка, пасьля спробы суду адвезьлі ў лякарню: у яго пералом носу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і страсеньне мозгу.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці прыехалі зь візытам у Варшаву: 22 сакавіка яны сустрэліся з намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Зюлкоўскім, а 23-га правялі дыскусію ў Сэйме Польшчы.
Загрузіць яшчэ