Менскую гарадзкую арганізацыю БРСМ узначаліў Сяргей Клішэвіч, які раней займаў пасаду другога сакратара ЦК БРСМ
Пасьля заявы Лукашэнкі пра «затрыманьні дзясяткаў баевікоў» і падрыхтоўчы лягер нібы «ў раёне Бабруйску і Асіповічаў» былі затрыманыя тры чалавекі: Міраслаў Лазоўскі, Алесь Яўдаха, Андрэй Дундукоў. Паступаюць непацьверджаныя зьвесткі пра наступныя затрыманьні.
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў ня верыць у гісторыю Аляксандра Лукашэнкі пра «лягер баевікоў у раёне Бабруйску і Асіповічаў».
Амбасада Ўкраіны ў Беларусі распаўсюдзіла заяву наконт нядаўніх выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў» ва Ўкраіне, дзе нібыта рыхтуюць баевікоў для масавых беспарадкаў у Беларусі.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч мяркуе, што тры затрыманьні зьвязаныя між сабой і зьвязаныя з заявамі Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў».
Лукашэнка заявіў, што вынаходніцтва лекаў ад раку і ўнікальнай крыніцы энэргіі стала бы прарывам у беларускай навуцы. «Зялёная сетка» абяцае выдаць падлікі сцэнароў забесьпячэньня Беларусі з альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі да 2050 году.
Папярэджаньне вынесенае не за артыкул, як у выпадку Tut.by, а за 8 камэнтароў пад артыкуламі. Пасьля двух папярэджаньняў на год улады маюць права закрыць выданьне.
У пачатку 2016 году ў Беларусі адбылася масавая забастоўка прадпрымальнікаў і мітынгі пратэсту супраць указу № 222, які рабіў працу адных прадпрымальнікаў значна цяжэйшай, іншых жа фактычна пазбавіў працы.
«Мы ўсе выдатна бачылі, якія прадметы былі канфіскаваныя ў гэтых грамадзян: і нажы, і кастэты, маскі...». На судах такога ня чулі, Генпракуратура пра такое ня мае зьвестак.
«Мне не спадабалася параўнаньне з разынкамі. Я думаю, з булкі тараканаў трэба выкалупваць. Таму што гэты мілы вобраз разынак ну ніяк не падыходзіць да вось гэтых мярзотнікаў, часта вялікаўзроставых, якія і цяпер, 25-га, зьбіраюцца ісьці і нагнятаюць абстаноўку».
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч у гутарцы са Свабодай станоўча ацаніў пляны Міколы Статкевіча, якія датычацца шэсьця на 25 сакавіка. Ён падкрэсьлівае: на акцыях да Дня Волі пастаянна гучаць сацыяльныя тэмы, таму тэма «дармаедаў» там будзе дарэчнай.
«Я не называў бы гэта плянам. Бо плян, у якім галоўны пункт „пабачым, колькі людзей зьбярэцца, а там вырашым“, — гэта адсутнасьць пляну, адсутнасьць лідэрства і адказнасьці», — лідэр «Гавары праўду» пра плян шэсьця на 25 сакавіка.
У вечаровым эфіры тэлеканалу «Белсат» лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч агучыў пляны на 25 сакавіка ў Менску.
Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч сустрэўся з амбасадарам Вялікай Брытаніі і часовым павераным ЗША ў Беларусі на іх запрашэньне.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей пракамэнтаваў затрыманьні ўдзельнікаў пратэстаў «недармаедаў» і рэакцыю на іх Эўразьвязу.
Янчэўскі быў памочнікам Лукашэнкі і начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня ў 2008 годзе. З 2011 па 2016 год быў у «чорных сьпісах» Эўразьвязу. З 1997 па 2001 год быў першым сакратаром БПСМ, які затым перарос у БРСМ.
Матэрыял Свабоды да прэзыдэнцкіх выбараў-2015 можа спатрэбіцца падчас «Маршаў недармаедаў».
Сайт паведамляе, што Баранчык знаходзіцца ў Дарагамілаўскім РУУС. Але ў гэтым РУУС кажуць Свабодзе, што Юрыя Баранчыка ў іх няма, пра яго затрыманьне там ня ведаюць.
Раней Касьцевіч была намесьніцай міністра эканомікі, да таго — першай намесьніцай старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Загрузіць яшчэ