Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч і Пальчэўскі не ў КДБ, а на «Валадарцы»


Зьміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі падчас акцыі з «капаньнем акопаў» на мяжы з Расеяй. Архіўнае фота, 6 верасьня 2016
Зьміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі падчас акцыі з «капаньнем акопаў» на мяжы з Расеяй. Архіўнае фота, 6 верасьня 2016

Наста Дашкевіч, жонка лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, паведамляе, што яе муж не ў СІЗА КДБ. Ён, а таксама «маладафронтавец» Сяргей Пальчэўскі, у СІЗА на Валадарскага, паведамілі ёй у КДБ, калі яна спрабавала занесьці перадачу затрыманым.

Яна кажа Свабодзе, што, на яе думку, там жа маюць знаходзіцца іншыя затрыманыя сябры «Маладога фронту». Але яна ня бачыць нейкай лёгікі ў такім падзяленьні (напрыклад, што іх працэсы асобныя ад працэсаў над «Белым легіёнам»). Ніякіх іншых зьвестак пра затрыманых не паведамляюць ні ёй, ні адвакату.

Кот, які зьнікнуў з кватэры Дашкевічаў у час ператрусу, пакуль не знайшоўся.

З пачатку сакавіка былі затрыманыя, пасаджаныя за краты ці аштрафаваныя ў сувязі з «Маршамі недармаедаў» больш за 300 чалавек, Дзень Волі ў турме сустрэнуць больш за 120 чалавек. У ліку затрыманых — доўгі шэраг палітыкаў, у тым ліку лідэры АГП, БХД, руху «За свабоду» і «Маладога фронту», чальцы іншых партыяў і рухаў, а таксама шараговыя ўдзельнікі «Маршаў недармаедаў» і людзі, якія заяўлялі, што нават не хадзілі на маршы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG