З агаворкамі: «па сутнасьці», у 1991-м «узьнікненьне дзяржаўнасьці» было «даволі ўмоўным».
Пытаньні ёсьць да якасьці беларускай прадукцыі і слабага росту экспарту, адсутнасьці адзінай пазыцыі дзяржаўных органаў у алькагольных справах.
Раней Лукашэнка называў доўгі шэраг палітыкаў сябрамі. Ці яшчэ лічацца сябрамі тыя, каго Лукашэнка называў братамі, невядома.
Чакаюць 1074 рублі ўжо ў сьнежні бягучага году, але не на шмат больш у канцы наступнага. А з папраўкай на інфляцыю выходзіць год бяз росту.
Апошнія падзеі вакол Курапатаў не зьмянілі плянаў КХП БНФ на штогадовую акцыю.
Хто з суседзяў маецца на ўвазе ў дакумэнце, не напісана, але Свабода зрабіла свой аналіз.
11 гадоў таму Лукашэнка абяцаў «паціснуць руку апошняму прадпрымальніку» — маўляў, гэта «вашывыя блохі», ад якіх «трэба пазбаўляцца». Цяпер на паперы пішуць адваротнае.
І на амаль 220 даляраў болей, чым у краінаў на другім месцы — Швэцыі і Вугоршчыне.
Пісьменьнік ужо чатыры разы атрымліваў другое месца на прэміі Гедройця, адзін раз трэцяе, ні разу — першае. Чытачы зьбіраюць яму ўласную прэмію.
Свабода разьбіралася, што і чаму ў Беларусі лічыцца экстрэмізмам, падпадае пад афіцыйную забарону і пакараньне ў выпадку распаўсюду.
Паводле Лукашэнкі, трэба разьвіваць імпартазамяшчэньне і змагацца з пасярэдніцтвам. Цяпер гэта даручана прэм’еру Румасу, бо ад працы старшыні Дзяржкантролю Лукашэнка «зрухаў не пабачыў».
Прадстаўнік РПЦ назваў сьпіс месцаў, за малітвы ў якіх цяпер могуць нават адлучыць ад царквы. Калі даведаюцца.
Гэта ня першы канфлікт між праваслаўнымі цэрквамі. Можа паўтарыцца сцэнар катарскага канфлікту
Афіцыйная частка сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна цягнулася 50 хвілінаў. Пасьля Пуцін заявіў сярод іншага, што БелАЭС «сабе на шкоду робім, замест таго, каб газ пастаўляць».
Налічылі 200 млн даляраў, яшчэ 200 млн недадалі. Ці дадуць рэшту, не паведамляецца — у плянах наступных траншаў няма.
На стыкерах ёсьць выявы футбалістаў з надпісамі накшталт «Гол!», «Разам», «Дзякуй за гульню» і «Прабачце», футбалістаў у міліцэйскіх бэрэтах з надпісам «Гонар маю», а таксама гурту Naviband і новага талісмана зборнай — «бусла-трансформэра».
Міністэрства працы паведаміла, што на пачатак кастрычніка 2018 году ў Беларусі на адну вакансію прэтэндуе 0,2 беспрацоўнага чалавека. Ці праўда гэта?
Дапаможнік кішэннага фармату зьмяшчае на 60 старонках вытрымкі з заканадаўства, узоры зваротаў, парады і інструкцыі на розныя выпадкі — напрыклад, калі чалавека абразілі за ўжываньне беларускай мовы або калі не хапае нейкага дакумэнту па-беларуску.
Тым часам будаўніцтва жылога кварталу, якое ўжо ідзе, паабяцалі абмеркаваць з жыхарамі пазьней.
Для «пілётнага» перакладу фільмаў — на першы час — трэба сабраць 2200 рублёў. Калі ўсё пойдзе добра, далейшыя зборы грошай могуць не спатрэбіцца.
Загрузіць яшчэ