Google кажа, «ёсьць значныя выклікі ў распрацоўцы і падтрымцы Google Plus як пасьпяховага прадукту і задавальненьня чаканьняў карыстальнікаў». Прызнана, што «дзіра» ў бясьпецы магла зачапіць 500 тысячаў акаўнтаў.
Забаронена банкруціць няплатаздольныя сельскія прадпрыемствы, звальняць усіх работнікаў, але можна аддаваць пазыкі новымі акцыямі.
За гэты час цэны вырастуць прынамсі на палову.
У час візыту на саміт СНД у Душанбэ Аляксандар Лукашэнка на запрашэньне кіраўніка Таджыкістану Эмамалі Рахмона наведаў ягоны Палац Нацыі.
Цяпер актывісты «Стоп-бульбаш» будуць патрабаваць «нармальную» лінгвістычную экспэртызу слова «бульбаш» і зьбіраюцца прапанаваць заканадаўчую забарону рэгістрацыі абразьлівых таварных знакаў.
Дапусьцім, ёсьць 100 турыстаў. Куды колькі паедзе зь Беларусі? Адкуль колькі прыедзе ў Беларусь? Без уліку «дзікуноў».
Збор грошай на гэтым не завяршаецца: на кнігу Нагорнай і Случака «Абаронім мову» можна даць грошы яшчэ два дні, а калі набярэцца заўважна больш за патрэбную суму, наклад павялічаць.
За 2 літры клясычнага чувашскага «Лідзкага квасу» там просяць 57 расейскіх рублёў — каля 1,8 беларускага рубля. Сапраўдны беларускі «Лідзкі квас» прадаецца ў беларускіх інтэрнэт-крамах за 2,09 беларускага рубля.
Салігорскі раён багацейшы за Шаркаўшчынскі на цэлы Янаўскі — 745 рублёў за 341 км
Гэта не «дапаможнік моўнага інспэктара», а кніга для беларускамоўнага, які хоча абараніць свае правы, напісаная простай мовай і выдадзеная ў кампактным фармаце.
Афіцыйная частка завяршылася, але сустрэча працягваецца. Пра вынікі ніякіх паведамленьняў няма.
У суботу, 22 верасьня, галава каталіцкай царквы папа Францішак прыляціць у Вільню, а 23-га — адслужыць імшу ў Коўне. Літоўская амбасада паспрыяла таму, каб і беларусы змаглі там прысутнічаць.
Пасьля выставы і адзначэньня 60-годзьдзя Адам Глобус мяркуе завяршыць «эратычны этап».
І прыбяруць подпіс Пракаповіча. Купюры, уведзеныя ў абарачэньне ў 2016 годзе, друкаваліся дзесяць гадоў таму. Без усіх дэнамінацыяў даляр каштаваў бы сёньня 2 122 600 000 рублёў.
Сьцяг прапануюць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, дазволіць яго вольнае выкарыстаньне ў Беларусі, у тым ліку дзяржаўнымі ўстановамі, абараніць ад неправамерных перашкод у выкарыстаньні.
Бацькі сьцьвярджаюць, што дырэктар пабіў дзяцей. Дырэктар кажа, што дзеці самі выпадкова сутыкнуліся. У інтэрнэце і ў самой школе пачаліся акцыі ў падтрымку дырэктара.
Паводле міністра, «калі няма правілаў, існуе анархія, існуе безуладзьдзе, існуе нейкае прыніжэньне правоў, свабодаў і годнасьці грамадзяніна», а «аўтарызацыя ў інтэрнэце будзе дысцыплінаваць мэдыясупольнасьць і карыстальнікаў інтэрнэту».
А яшчэ «хач», «пшэк», «лабус» і «хахол». Некаторыя з гэтых словаў, паводле заключэньня, зусім не абразьлівыя, а некаторыя — выразна нэгатыўныя. Выснову зрабілі на падставе слоўнікаў і Вікіпэдыі.
На трох вуліцах у Пружанах — Леніна, Савецкай і Шырмы — зьявіліся шыльды зь іхнымі гістарычнымі назвамі.
Пазытыву — як у Іраку. 4 з 10 апытаных у Беларусі ня мелі цягам дня ні пазытыўных, ні нэгатыўных эмоцыяў. Такая ж сытуацыя ў Азэрбайджане і Емэне.
Загрузіць яшчэ