Можна рэклямаваць на самалётах World of Tanks, а можна і іншыя беларускія прадукты.
Апошні раз заўважныя зьмены на сайце адбыліся ў 2014 годзе. За ўжо выдаткаваныя грошы можна было збудаваць чатыры «парніка Калініна». Выдаткуюць яшчэ на 11 «парнікоў».
Менскі спартовы клюб «Волат» заявіў пра забарону наведваць свае залі «асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі», ад камэнтароў адмовіўся. Пытаемся ў юрыста, ці законна гэта.
«Парнік» для Калініна як трохпакаёвая кватэра ў Менску. Або як паўкаровы — праўда, на тую карову быў «дабраахвотна-прымусовы краўдфандынг».
Траціна насельніцтва краіны мела на 2017 год наяўных рэсурсаў меней за мінімальны спажывецкі бюджэт, але ніжэй за пражытковы мінімум мелі толькі 5,9%. Разьбіраемся, што гэта значыць.
У яго пыталі, чаму ён часта фатаграфуе мітынгі, чаму шмат здымкаў супрацоўнікаў міліцыі. На сустрэчнае пытаньне, што ў гэтым такога, калі ён афіцыйна працуе журналістам, яму не адказалі.
Беларускі журналіст Зьміцер Галко, асуджаны ў Беларусі на 4 гады абмежаваньня волі ва ўстанове адкрытага тыпу за «напад на міліцыянта», зьехаў ва Ўкраіну, пацьвердзіў Свабодзе ягоны бацька Мікалай.
Ён дадаў, што Беларусь і Расея «не такія багатыя», як Польшча, якая хоча разьмясьціць у сябе вайсковую базу ЗША. Але, магчыма, Лукашэнка памыліўся наконт аўтара словаў пра ядзерную зброю.
Ці сьпісаў урад у Лукашэнкі? Той абураўся, што ўрад распрацоўвае нейкія стратэгіі, хоць ужо ёсьць праграма на «пятую пяцігодку». Параўноўваем зь ёй праграму ўраду.
Апазыцыйных палітыкаў могуць больш не пусьціць на футбол. Папраўкі ў заканадаўства пра «забарону наведваньня стадыёнаў» набылі сілу.
Ёсьць варыянты — ад сотні тысячаў даляраў да дзясяткаў мільёнаў. Толькі калі перад раздачай спытаць насельніцтва, каторы сьцяг ім трэба, вынікі могуць быць нечаканыя для Лукашэнкі. Ён перакананы, што бальшыні трэба чырвона-зялёны.
1 студзеня 2019 году споўніцца 100 гадоў ад абвяшчэньня Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі — папярэдніцы БССР са сталіцай у Смаленску.
«Адно з самых статусных і ўзрушальных збудаваньняў сучаснага Менску, сымбаль дзяржаўнага сувэрэнітэту і дасягненьняў беларускіх прафэсіяналаў».
Абаронцы Курапатаў абяцаюць стаяць пад рэстарацыяй «Поедем поедим» «да закрыцьця бульбашхолу».
Гэта дазваляе беларускі закон «Аб СМІ», сьцьвярджае дырэктарка БелТА. Пра закон «Аб аўтарскім праве» яна цяпер ня згадвае.
На сайце Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў зьявілася поўная справаздача з паседжаньня Трэцяга камітэту ААН, прысьвечанага сытуацыям з правамі чалавека ў Бурундзі, Іране, Самалі, Эрытрэі, сэктары Газа і Беларусі.
За арыгінал крычалкі пагражае штраф ад ад 10 да 50 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.
Актывіст патрабуе высаджваць у Менску адразу вялікія дрэвы, якія ня будуць так хутка гінуць праз «антрапагенную нагрузку».
26 кастрычніка ў Гомлі чакаюць Аляксандра Лукашэнку і прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку — яны прыедуць на першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які стартуе днём раней.
Тыповы беларускі беспрацоўны — жанаты мужчына каля 39 гадоў з прафэсійна-тэхнічнай адукацыяй, які жыве ў горадзе і наўрад ці зьвернецца на біржу працы.
Загрузіць яшчэ