Ноч 21 чэрвеня будзе самай кароткай, а дзень — самым доўгім у годзе. Раней такі дзень называлі сонцаваротам, маючы на ўвазе момант «павароту» Сонца да падаўжэньня або да скарачэньня сьветлавага дня. Да летняга сонцастаяньня раней прымяркоўвалася сьвята Купальля (цяпер адзначаецца 24 чэрвеня або 7 ліпеня — на дзень Яна Хрысьціцеля).
У гісторыі
1503 — Ваўкавыск указам вялікага князя Аляксандра (Ягелончыка) атрымаў магдэбурскае права.
1863 — у Чыкага на Ўсясьветнай калюмбаўскай выставе зьявілася першае ў сьвеце кола агляду, зробленае інжынэрам Джорджам Фэрысам як адказ на Эйфэлеву вежу ў Парыжы.
1912 — у газэце «Наша Ніва» ўпершыню надрукаваная паэма Янкі Купалы «Курган».
1930 — мэдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту рэарганізаваны ў Менскі мэдычны інстытут (з красавіка 2001 году — Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт).
1930 — у Гомлі заснаваны Беларускі лесатэхнічны інстытут (з 1945 году — у Менску, з 1961 году — Беларускі тэхналягічны інстытут, з 1993 году — Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт).
1961 — у Бярозе заснаваны гісторыка-краязнаўчы музэй. Адкрыты для наведнікаў 3 лістапада 1965 году.
2005 — SpaceShipOne стаў першым прыватным касьмічным караблём, які зьдзейсьніў субарбітальны палёт.
У гэты дзень нарадзіліся
1741 — францускі і беларускі прыродазнавец, хірург, анатам Жан Эмануэль Жылібэр, доктар мэдыцыны (1763). У 1775–1781 гг. заснаваў у Горадні першую ў Беларусі мэдычную акадэмію, а таксама акушэрскую і вэтэрынарную школы, клінічны шпіталь, батанічны сад.
1864 — беларускі этнограф і фальклярыст Аляксандар Сержпутоўскі, сапраўдны сябра Інбелкульту (1925), аўтар нарысу «Беларусы-палешукі».
1879 — Юльян Дрэйзін, беларускі музыказнаўца, публіцыст, пэдагог. Аўтар лібрэта камічнай опэры Мікалая Аладава «Тарас на Парнасе», укладальнік слоўніка «Музычныя тэрміны».
1908 — беларускі літаратуразнаўца і крытык Сьцяпан Майхровіч.
1935 — беларуская артыстка эстрады Нэлі Багуслаўская, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
1941 — Арнольд Макмілін, ангельскі дасьледнік беларускае мовы і літаратуры.
1955 — беларускі гісторык і палітык Валянцін Голубеў, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня, адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Першым атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі.
1962 — савецкі рок-музыка Віктар Цой, заснавальнік гурту «Кино».
У памяці
1860 — украінскі гісторык і этнограф Мікола Маркевіч.
1937 — Мікалай Галадзед, старшыня Саўнаркаму БССР. Выкінуўся з вакна 5 паверха будынку НКВД у час допыту.
1967 — беларускі грамадзкі і культурны дзеяч Фэлікс Стацкевіч, адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс», стваральнік эспэранта-беларускага слоўніка.
1986 — Генадзь Цітовіч, беларускі кампазытар, дырыжор, фальклярыст і этнограф, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага хору Беларусі.