Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Птушыны кароль» Баскін кампэнсаваў шкоду і адпушчаны пад падпіску пра нявыезд


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Сьледзтва працягваецца. Ці можа Баскін кіраваць «Сэрвалюксам» у цяперашнім статусе, невядома.

Уладальнік групы кампаніяў «Сэрвалюкс» Яўген Баскін адпушчаны пад падпіску пра нявыезд. Ён кампэнсаваў шкоду, кажа Свабодзе прэс-сакратар КДБ Зьміцер Пабяржын, але памер кампэнсацыі не называецца. Лёс іншых затрыманых невядомы.

Расьсьледаваньне адносна Баскіна, а таксама яго партнэраў па бізнэсе, працягваецца. Ці можа ў цяперашнім статусе Баскін кіраваць «Сэрвалюксам» (гандлёвыя маркі «Пятруха», «Браты Грыль» і іншыя, фабрыкі «Сэрвалюкс Агра», «Смалявічы Бройлер» і іншыя), Пабяржын сказаць ня можа. У чым абвінавачваюць Баскіна і яго калегаў, невядома.

Раней неафіцыйна паведамлялася, што кампэнсацыя склала 370 млрд беларускіх (недэнамінаваных) рублёў.

Агулам па справе «Сэрвалюкса» ў сакавіку былі затрыманыя 15 чалавек. Іх затрымалі, паводле афіцыйнай вэрсіі, пры спробе ўцячы за мяжу праз аэрапорт. Баскіна пазьней адпусьцілі пад хатні арышт. Да затрыманьня Баскін займаў шостую пазыцы ў рэйтынгу найбуйнейшых бізнэсоўцаў Беларусі часопісу «Ежедневник».

Топ арыштаваных бізнэсоўцаў, сакавік-2016

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG