Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Напэўна, улада хоча, каб на яе працавалі і на тым сьвеце», — апытаньне ў Гомелі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Улады вырашылі, што грамадзяне, у якіх недастаткова працоўнага стажу, будуць выходзіць на пэнсію на 5 гадоў пазьней (мужчыны — у 65 гадоў, жанчыны — у 60). Як вы ацэньваеце гэта рашэньне?» На пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Наўпроставы лінк

Спадарыня: «Усё-такі для жанчын 55 гадоў трэба пакінуць. Мне падаецца, занадта жорсткія рамкі».

Спадар: «Я скажу, што да гэтага ўзросту многія не дажываюць. Сярэдні ўзрост — я ўчора быў на могілках і бачыў — 58 гадоў».

Спадарыня: «Я ня надта станоўча стаўлюся, бо таксама неўзабаве пэнсія. Безумоўна, хацелася б, каб для людзей, у якіх вялікі стаж, пакінулі тыя прынцыповыя ўзроставыя палажэньні, якія й былі. Каб жанчыны ішлі на пэнсію ў 55 гадоў, мужчыны — у 60 гадоў».

Спадар: «Дзяржаве трэба падоўжыць пэнсійны ўзрост — так будзе выгадней. Пэнсіянэраў шмат, бюджэтных сродкаў у пэнсійны фонд паступае мала — грошы патрэбныя. З пазыцыі дзяржавы — трэба падоўжыць, бо людзі, у асноўным, і на пэнсіі працуюць».

Спадарыня: «Я думаю, што зь цяперашнім здароўем у жанчын, мужчын — гэта занадта. Трэба пакінуць так, як і было. Паглядзіце, мала хто з мужчын дажывае нават да 60 гадоў. Жанчыны яшчэ так сабе, а мужчыны — тыя наагул мала жывуць. Навошта тая пэнсія? Навошта наагул народу працаваць?»

Спадар: «Любое павышэньне пэнсійнага ўзросту, як і ў любой краіне, будзе нэгатыўна ўспрымацца. Сярэдняя працягласьць жыцьця ў нас не такая ўжо й высокая. Ня трэба сьпісваць з рахунку пагаршэньне экалёгіі, пражываньне ў зоне з павышаным радыяцыйным фонам. І атрымаецца, што пасьля працы чалавек адразу — на могілкі».

Спадарыня: «Хто не працаваў, то чаму яму павінны пэнсію даваць? Няхай зарабляюць гэту пэнсію. Няхай працуюць, каб стаж быў. А то атрымліваецца, што мы працавалі (у мяне амаль 40 гадоў стажу), а хтосьці не працаваў — і мы аднолькавую пэнсію атрымліваем. Калі стажу няма, не працавалі — няхай працуюць».

Спадар: «Шэсьцьдзесят гадоў — тэрмін жыцьця. Чалавек ужо мусіць паміраць, а ён павінен усё працаваць. Пяць гадоў няхай ён ужо працуе на тым сьвеце — на гэтую ўладу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG