Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Чыж вызвалены зь СІЗА КДБ


Алігарху Юрыю Чыжу, які знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 13 верасьня зьмянілі меру стрыманьня.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цяпер ён пад хатнім арыштам або пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Пра гэта паведамляе партал tut.by.

«Выйшаў. Учора ўжо ў лазьні парыўся», — сказаў суразмоўца, блізкі да асяродзьдзя бізнэсмэна.

Паводле адной з крыніцаў, ён пад хатнім арыштам. Цяпер Чыж цягам шасьці месяцаў мусіць вярнуць прад’яўленыя яму прэтэнзіі (паводле кіраўніка Беларусі, гэта 12–13 млн даляраў).

Паводле іншай крыніцы, ён адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе: «Так, учора выйшаў. Чакаем на працу».

У прэс-службе КДБ пацьвердзіць інфармацыю пра зьмяненьне меры стрыманьня не ўдалося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG