Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў байкер-беларус з «Начных ваўкоў». Магчыма, у Сырыі


«Начныя ваўкі» ў Нямеччыне 9 траўня 2017 году.
«Начныя ваўкі» ў Нямеччыне 9 траўня 2017 году.

У суполцы расейскага прапуцінскага аб’яднаньня байкераў «Начныя ваўкі» зьявілася інфармацыя пра сьмерць 42-гадовага ўраджэнца Гомлю Аляксея Ярашэвіча.

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай тэлеграм-каналам «Не БТ», Ярашэвіч загінуў у Сырыі, паведамляе «Наша Ніва». Зь іншых крыніцаў інфармацыя пра месца сьмерці Ярашэвіча пакуль не пацьверджаная.

Апошнім часам Ярашэвіч жыў у падмаскоўным горадзе Даўгапрудны, працаваў у ахоўным агенцтве «Воўк». Гэта агенцтва, блізкае да прапуцінскіх «Начных ваўкоў» на чале з Аляксандрам «Хірургам» Залдастанавым.

У 2012 годзе Ярашэвіч быў паранены падчас страляніны паміж суполкамі байкераў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG