Адзін зь беларускіх добраахвотнікаў, які ваяваў на баку ўкраінскіх урадавых сілаў на Данбасе ў складзе тактычнай групы «Беларусь», атрымаў пасьведчаньне на часовае пражываньне ва Ўкраіне.
Паводле аднаго зь беларускіх добраахвотнікаў, які выкарыстоўвае пазыўны «Кедар», такая «часовая» легалізацыя адбылася пры дапамозе народнага дэпутата Ўкраіны Ігара Гузя.
«На гэты момант фармуецца сьпіс замежных добраахвотнікаў, дакумэнты якіх найбліжэйшым часам таксама будуць пададзеныя ў Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны», — адзначыў ён.
Беларускі добраахвотнік не ўдакладніў колькасьць сваіх пабрацімаў, дакумэнты якіх цяпер рыхтуюцца для легалізацыі.
«Пакуль складана сказаць. Амаль усе нашые байцы пасьпелі атрымаць легальны статус праз іншыя мэханізмы. Мы намагаемся дапамагчы іншым замежным добраахвотнікам. Таму, колькі байцоў да нас зьвернецца, столькі і атрымае легальны статус», — дадаў «Кедар».
На гэты час ва Ўкраіне ўхвалены закон, які дазваляе ў спрошчаным парадку атрымліваць украінскае грамадзянства тым замежнікам, якія толькі зьбіраюцца ехаць ва Украіну для службы ў войску. Але тыя, хто ўжо ваяваў у складзе добраахвотніцкіх батальёнаў, па-ранейшаму застаюцца паза законам. У красавіку замежнікі, якія ваявалі на Данбасе на ўкраінскім баку, зьвярнуліся да ўкраінскіх уладаў з просьбай або надаць ім грамадзянства Ўкраіны, або ўвесьці эмбарга на прымусовую дэпартацыю да заканадаўчага ўрэгуляваньня іхнага статусу ва краіне.
На цяперашні час украінскае грамадзянства добраахвотнікаў двое беларусаў-добраахвотнікаў.