Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзяржава, ня падай!»: Беларусь і суседзі ва ўсясьветных рэйтынгах. Адной карцінкай


У Беларусі адносна лёгка весьці бізнэс, калі верыць World Bank, але эканоміка несвабодная, калі верыць Heritage Foundation. Беларускае войска сярэдняй магутнасьці, згодна з Global Firepower, але дзяржава не асабліва міралюбная — амаль як ЗША.

Выява ў вялікім памеры

Беларусь за год крыху паднялася ў рэйтынгах свабоды друку; крыху апусьцілася ў бізнэс-рэйтынгу (за кошт больш хуткага росту іншых краінаў) і здабыла прыкметна больш эканамічнай свабоды (дагнала ў гэтым паказьніку Бэліз, Габон, Гандурас і Танзанію); за кошт крыху лепшай эканамічнай сытуацыі нязначна паднялася ў рэйтынгу дабрабыту, але дзяржава стала крыху менш дзеяздольнай, а яе жыхары — крыху менш шчасьлівымі.

За апошнія 10 гадоў пазыцыі Беларусі амаль не зьмяніліся ў рэйтынгах, зьвязаных са свабодай слова і свабодай прэсы, а таксама ў рэйтынгу дабрабыту і рэйтынгу шчасьця. Затое ў рэйтынгу Doing Business, які вядзе Ўсясьветны банк, Беларусь за 10 гадоў паднялася са 110-га месца на 38-е, у рэйтынгу эканамічнай свабоды выйшла з катэгорыі «пад прыгнётам» у «збольшага несвабодныя», а ў рэйтынгу недзеяздольных дзяржаваў апусьцілася з 51-га месца на 95-е (чым ніжэй краіна ў гэтым рэйтынгу, тым лепей для дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG