Беларусь заняла 128 месца па ўзроўні ўплыву тэрарызму, сьведчаць дадзеныя дасьледаваньня глябальнага тэрарызму (Global Terrorism Index 2017), праведзенага лёнданскім Інстытутам эканомікі і міру.
Паводле дасьледаваньня, Украіна атрымала 0,038 бала з 10 (высокі ўзровень уплыву тэрарызму), абышоўшы Нідэрлянды, Данія, Фінляндыю і Ісьляндыю.
Сярод суседзяў Беларусі найгоршае месца ўва Ўкраіны — яна на 17 месцы, перад Суданам. Расея на 33-ым, Польшча — 110-ае, Латвія і і Літва — на 130-ым.
Паводле справаздачы, у пяцёрку краін з найбольшай уплывам тэрарызму ўваходзяць Ірак, Аўганістан, Нігэрыя, Сырыя і Пакістан.
Цяперашняе дасьледаваньне глябальнага тэрарызму — пятае, праведзенае Інстытутам эканомікі і міру. Справаздача заснаваная на інфармацыі з базы дадзеных глябальнага тэрарызму (GTD), якая зьбіраецца Нацыянальным кансорцыюмам па вывучэньні тэрарызму, дэпартамэнтам нацыянальнай бясьпекі Цэнтра дасканаласьці пад кіраўніцтвам Унівэрсытэта штата Мэрылэнд (ЗША).
Аўтары Global Terrorism Index адзначаюць, што GTD лічыцца найбольш поўнай базай дадзеных аб тэрарыстычнай дзейнасьці, якая ўжо апрацавала больш за 170 000 тэрарыстычных інцыдэнтаў.