Юначка: “Правільна. Няхай будзе незалежнае”.
Юнак: “Мне ўсё роўна, будуць яны незалежныя ці не. Мне і тут добра. ”.
Юначка: “Гэта добра і для Косава і для Сэрбіі. У іх шмат праблем, да прыкладу, зь веравызнаньнем. Таму разьдзяленьне будзе ім на карысьць.
Спадар: “Сэрбія павінна заставацца Сэрбіяй. У Эўропе вельмі шмат такіх дзяржаваў, якія могуць разьдзяліцца. Новых мусульманскіх дзяржаў у Эўропе нам ня трэба. Дастаткова вялікай Альбаніі”.
Юначка: “З гледжаньня палітычнага, з-за таго, што ў іх узьнік канфлікт, каб не было вайсковага супрацьстаяньня, то такое разьдзяленьне добрае. А з гледжаньня эканамічнага – час пакажа”.
Спадар: “Я ня надта разабраўся ў гэтым пытаньні, а таму не скажу”.
Карэспандэнтка: Як вы ставіцеся да незалежнасьці Косава?”
Юнак: “Я нічога пра гэта ня думаю. Палітыкай не цікаўлюся”.
Спадар: “Вельмі кепска. Бо гэта частка Сэрбіі. Што, калі б Гарадзенская ці Берасьцейская вобласьць аддзяліліся? Таму тут трэба Расеі дапамагчы і Беларусі, каб яны не аддзяліліся”.
Юнак: “Па-першае, бальшыню насельніцтва Косава складаюць альбанцы. Так было нават да 1999 году, калі сэрбы пакінулі Косава. Таму тут проста не магчыма забараніць ім абвесьціць незалежнасьць ад Сэрбіі. І тыя супярэчнасьці, якія ўзьніклі пасьля этнічных чыстак, той крывавай разьні паміж гэтымі народамі, яны выключаюць іх сумеснае пражываньне ў адной дзяржаве”.