Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Жалезьнічэнку прызываюць у войска


Сёньня адноўлены ва ўнівэрсытэце паводле рашэньня суду моладзевы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка атрымаў позву ў войска.


Жалезьнічэнка: “Учора мяне аднавілі ва ўнівэрсытэце паводле рашэньня суду, а сёньня далі ў ваенкамаце позву на беларускай мове (я іх прывучыў) аб тым, што 23 студзеня я буду накіраваны ў войска. Гэта зроблена дзеля таго, каб ня даць мне спакойна вучыцца. Па-першае, я ж буду ня толькі вучыцца – мая грамадзкая дзейнасьць нікуды не зьнікае. Па-другое, унівэрсытэт ня хоча мяне бачыць у ліку сваіх студэнтаў, таму што ніхто з адміністрацыі ня зможа мне ў вочы глядзець. Да таго ж, студэнты майго факультэту будуць пачуваць сябе пасьля майго аднаўленьня значна вальней і крыху вальней глядзець на рэчы”.

Атрымаўшы позву пад подпіс, студэнт-прызыўнік Жалезьнічэнка перадаў ваенкаму палкоўніку Цацарыну заяву пра тое, што зьяўляецца сябрам партыі БНФ. А паводле Канстытуцыі партыйная дзейнасьць у беларускім войску не дапушчальная.

Да таго ж, Жалезьнічэнка згодны служыць толькі ў той вайсковай частцы, дзе камандзіры аддаюць загады па-беларуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG