Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Апазыцыянэр? У войска ня браць!


Сёньня моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнку выклікалі ў Гомельскі гарадзкі ваенкамат, каб вырашыць пытаньне пра ягоную службу ў беларускім войску.


Намесьнік ваенкама Алег Бурсевіч заявіў хлопцу, што асобаў, якія не падпарадкоўваюцца міліцыі, у войска не бяруць — на тое ёсьць загад начальніка генэральнага штабу.

Спадар Жалезьнічэнка — сябра БНФ і грамадзка-культурніцкага аб’яднаньня “Талака”. Яго пачалі выклікаць у ваенкамат на мэдычныя камісіі адразу пасьля адлічэньня за актыўную грамадзкую дзейнасьць з 3 курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Ф.Скарыны.

Паводле накіраваньня мэдыкаў з прызыўной камісіі былы студэнт-выдатнік праходзіў нават псыхіятрычную экспэртызу з папярэднім дыягназам — “рэакцыя апазыцыі”.

Экспэрты далі заключэньне: “годны”.

Але пазьней яго арыштавалі на 8 сутак і аштрафавалі на 20 базавых велічыняў нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі. Пра гэта і нагадаў намесьнік ваенкама.

Дарэчы, учора Гомельскі абласны суд скасаваў рашэньне суду Цэнтральнага раёну пра законнасьць адлічэньня Зьмітра Жалезьнічэнкі з унівэрсытэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG