Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту А.Зьдвіжкову пагражае да 10 гадоў турмы


Аляксандар Зьдзьвіжкоў
Аляксандар Зьдзьвіжкоў

У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс над былым намесьнікам рэдактара газэты “Згода” Аляксандрам Зьдзьвіжковым, якога абвінавачваюць ў распальваньні рэлігійнай варожасьці.


Стала вядома, што яшчэ да суду сьледзтва перакваліфікавала абвінавачаньне. Калі спачатку А.Зьдзьвіжкову пагражала ад штрафу да 5 гадоў зьняволеньня, то цяпер -- ад 3 да 10 гадоў зьняволеньня. Сьледзтва лічыць, што журналіст зрабіў злачынства праз злоўжываньне службовым становішчам, што ёсьць абцяжарваючым фактарам.

Нагадаем, ў лютым 2006-га году ў нумары газэты, які рыхтаваў да друку А.Зьдзьвіжкоў, з інтэрнэту былі перадрукаваныя карыкатуры на прарока Мухамэда.

Працэс над журналістам праходзіць ў закрытым рэжыме.

Сваёй віны Аляксандр Зьдзівіжкоў не прызнае. 15-га студзеня суд мусіць закончыць апытаньне сьведак і пачаць вывучэньне матэрыялаў справы.

Паводле зьвестак, прысуд журналісту могуць вынесьці 16-га альбо 17-га студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG