Працэс вядзе судзьдзя Аніськевіч. Зьдзвіжкоў адразу заявіў адвод судзьдзі, матывуюючы гэта тым, што Аніськевіч нібыта дапамагае сьледству. Абвінавачаны таксама заявіў , што яго перасьледуюць паводле рэлігійнай прыкметы. Ён назваў сябе вернікам праваслаўнай царквы і заявіў, што яго наўмысна трымалі ў сьледчым ізалятары КДБ падчас рэлігійных сьвятаў. Судзьдзя забараніла фотаздымкі ў памяшканьні суду. А 12 гадзіне журналістаў папрасілі пакінуць залю, працэсаб'явілі зачыненым для прэсы.
У лютым 2006-га году выйшаў чарговы нумар газэты “Згода” з перадрукаванымі зь інтэрнэту карыкатурамі на прарока Мухамэда. Напярэдадні гэтыя карыкатуры зьявіліся ў некаторых эўрапейскіх выданьнях, што выклікала буру пратэсту ў мусульманскім сьвеце.
Неўзабаве Вышэйшы гаспадарчы суд спыніў выданьне газэты, а гарадзкая пракуратура завяла крымінальную справу супраць намесьніка рэдактара Аляксандра Зьдзьвіжкова, які рыхтаваў нумар да друку.