Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задай смс-пытаньне начному госьцю - Вітаўту Кіпелю


Госьцем начнога эфіру "Свабоды" сёньня будзе Вітаўт Кіпель, дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.


Слухачы змогуць задаць яму пытаньне праз смс на нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Жыхары Гомеля адкажуць на пытаньне: "Што можа прымусіць вас эміграваць?"

Апрача таго мы раскажам, як сустракаюць Каляды ў Менску і Горадні.

У "Начных досьледах" Ігара Карнея – абагульненьне падзеяў 2007 году ў сацыяльнай сфэры: ільготы, нерухомасьць, сямейны бізнэс.

Пасьля 23-й гадзіны: "Праскі акцэнт" пра разьвіцьцё беларускай эканомікі ў 2007 годзе, выніковая "Экспэртыза Свабоды" пра кадравыя зьмены ва ўрадзе і агульны стан улады, агляд тэлефанаваньняў нашых слухачоў у 2007 годзе пра Лукашэнку і чыноўнікаў.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG