У магілёўскіх Харлапавічах можна пачуць такую гісторыю. Прыйшла неяк на гасьціну ў вёску з суседніх Бортнікаў адна дзяўчыненька. Гасьцінныя гаспадары пасадзілі яе за стол разам з усімі дый гайда частаваць навічка, прыгаворваючы: “Губе ня вер, а зрабі прымер! Еж, пакуль рот сьвеж!” І тое пакаштуй, і гэтае. Балазе было чым ласкава прыганяць да сталаваньня: булёнік з калдунамі, клёцкі з душамі, верашчака з рабчыкамі, качка з грыбкамі, рыбнік, дранікі ды аладкі, мачанка, бярозавіца ды медавуха, кулага ды жытнёўка – як-ніяк, а гаспадар дачку запіваў.
Ды дзеўка нашая й не гублялася. Палезла па калдуны – булён на стале паразьлівала, цоп за верашчаку – на кашулю абярнула, тады за рыбнік – у мачанцы рукаво ўкеўзала! Сядзіць уся ў тлушчы ды не бянтэжыцца. Суседзям жарты адпускае, а за адным разам і кулагой на іх плюхне. Адным словам, бортніцкая госьця – так яе суседкі застольныя ўганаравалі.
І ад таго ў Харлапавічах, калі хто запэцкаецца за сталом, як сьвінчо, так і скажуць: “Ат, бортніцкая госьця!”
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)