Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Схадзіла Яруша ў Ляду


Надзя Старавойтава, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Апавядаюць у Харлапавічах, што на Магілёўшчыне, такую быль. Жыла ў гэтай вёсцы калісьці дзяўчына на імя Яруша. Працавітая была й акуратная, гаспадарку трымала вялікую ды агарод шырокі. Шторанку як устане, дык і завіхаецца да вечара. Але ў адзін чароўны дзень Ярушы ўсё гэта абрыдла. Адбылося тое, відаць, тады, калі беларусам пачалі казаць: работа ня воўк, у лес не ўцячэ. І вырашыла Яруша адпачыць.



Пайду, – кажа, – у Ляду, суседак пабачу!

І пайшла на цалюткі дзень, бо Ляда тая была кілямэтраў за пяць. Хадзіла яна там хадзіла, з кожным размаўляла – нікога языком не абышла! Увечары прыцяглася дахаты й кажа:



А-ёй, ножачкі мае, нібы сабакі рвуць! А-ёй, як стамілася!

Вось і атрымліваецца: ад працы ўсё ные, ды ад беспрацоўя таксама. А людзі ў Харлапавічах з таго часу так жартам і кажуць: схадзіла Яруша ў Ляду, – маўляў, натамілася, не працуючы. Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG