Гісторыя няшчаснага Заблоцкага перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне. Усю праўду пра яе зацерлі вякі, і падрабязнасьці гучаць цяпер у розных пераказах па-рознаму. Вядомы заблоцказнаўца і кубліцкавед Пятро Васючэнка распавядае гэтак:
“Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала, – і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак. Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер, кінуў карабель на падводныя камяні, і той карабель даў цечу. Увесь тавар, лічы, змыла, а пан Заблоцкі застаўся ні з чым. З тае пары пачалі казаць: зарабіў, як Заблоцкі на мыле”.
Так перадае гэтую гісторыю Пятро Васючэнка. Зь ім, аднак, не ўва ўсім згаджаецца прафэсар Лепешаў. На думку гэтага навукоўца, Заблоцкі быў ня шляхціц, а купец. Ён завёз за граніцу жыта, выменяў яго на мыла і, каб не плаціць мытнікам, вырашыў правезьці тавар кантрабандай, схаваўшы на самым дне карабля, каб не знайшлі. Але ў дарозе вада праточвалася праз дно, і дадому Заблоцкі давёз хіба што абмылкі.
Пісьменьнік Лукаш Калюга ў 1929 годзе напісаў аповесьць “Нядоля Заблоцкіх” – цэлую сямейную хроніку гэтага роду. Адтуль мы даведваемся, што радзіма легендарнага Заблоцкага – беларуская вёска Баркаўцы. Цяпер надзённая задача заблоцказнаўства – знайсьці тую вёску на неабсяжных прасторах Радзімы.
Ёсьць і іншыя вэрсіі. Мне малому казалі, што Заблоцкі сваё мыла павёз не ў караблі, а на плыце. Цалкам можа быць – плытагонаў у Беларусі заўсёды хапала.
Калі нехта ўкладзе ўвесь свой набытак у нейкі гешэфт, а ўся справа лясьне, або калі нехта спадзяецца добра зарабіць, але няўмела павядзе справу і толькі страціць на ёй, – пра такога кажуць:
зарабіў, як Заблоцкі на мыле. Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)