Бывае такая прыкрая рэч: на воку выскачыць ячмень. Тады трэба скруціць кукіш і сказаць: ячмень-ячмень, на табе кукіш – кабылку купіш, кабылка здохне – ячмень ссохне. І ўсё.
Дарэчы, пра кабылку. Тут варта прывесьці такі анэкдот з жыцьця. Сусед да суседа прыйшоў пазычыць каня. А таму шкада аддаваць: конь цэлы дзень працаваў, змораны. Але ж надта пільная патрэба. Ну, угаварыў сусед суседа. Паехаў на тым кані. Вяртае каня, і конь такі гладкі, бадзёры, вясёлы. Сусед зьдзіўлены пытаецца: “Ты яго чым карміў?” “Ды, – адказвае, – звычайна. Сенам карміў, вадой папаіў. Але ж я зь ім цэлую дарогу гаварыў”.
Вось так слова лечыць. І каня, і чалавека.