Пасьля цунамі ў Партугаліі ў 18-м стагодзьдзі, якое было вельмі падобным да катаклізму ў Індыйскім акіяне ў сьнежні 2004 году, Вальтэр напісаў свайго “Кандыда”. У кнізе ён груба сьмяяўся з тых, хто пасьля гэтакай трагедыі яшчэ захоўваў веру ў Бога.
Таксама пасьля Першай усясьветнай вайны ў атэістаў зьявіліся моцныя аргумэнты на карысьць таго, што Бога проста няма, бо калі б Ён быў, ён ня мог бы дапусьціць такой трагедыі.
У іншых зьявіўся сумнеў, ці сапраўды Бог добры і справядлівы, альбо Ён ня хоча ці ня ў стане прадухіліць незаслужаныя пакуты. “Я лічу, што пасьля Галякосту гаварыць пра ўсемагутнасьць Бога проста не выпадае” – пісаў вучоны-юдаіст Давід Сыльвэрман. “Каб хаця б прыблізна зразумець Бога, трэба сумясьціць Ягоную дабрыню з наяўнасьцю зла, а гэта магчымае толькі пры ўмове, што Ён ня ёсьць усемагутным”, – пісаў Сыльвэрман.
Пасьля апошняга жахлівага цунамі 26 сьнежня 2004 году, у галовах мільёнаў вернікаў узьнікаюць падобныя пытаньні: чаму? за што? навошта? Тэолягі прапануюць адказы на гэтыя пытаньні, але аказваецца, што адказы гэтыя цяжкія і для тэолягаў. Гэтак ў прыватнасьці лічыць прафэсар тэалёгіі Міхал Чайкоўскі:
(Чайкоўскі: ) “Вы слушна адзначылі, што пытаньне вельмі цяжкое, і Царква ня мае на яго адказу. Зразумела, тэолягі прапануюць розныя простыя адказы, але ніводзін зь іх ня мае афіцыйнага характару. Мы маем права накіроўваць Богу свае “скаргі”, свае нараканьні, як гэта чытаем ў Сьвятым Пісьме, асабліва ў псалмах. Праўда, гэтыя скаргі мы павінны накіроўваць самім сабе, бо пераважна няшчасьці, якія зь людзьмі здараюцца, спрычыненыя людзьмі. Калі размова ідзе пра апошнюю вайну, пра канцлягеры, пра галякост габрэяў, на маю думку трапна патлумачыла тое зло пісьменьніца Сафія Налкоўская. Яна сказала, што “людзі людзям зрыхтавалі гэткі лёс”.
Зразумела, бываюць няшчасьці, калі людзі сапраўды невінаватыя. Але ж зьвярніце ўвагу: ёсьць грошы на ўзбраеньне, касьмічныя палёты, але няма іх на разьвіцьцё аховы здароўя. У выпадку землятрусаў існуюць сыстэмы сэйсмалягічнага папярэджваньня, і калі б такая сыстэма была ўсталяваная і ў Індыйскім акіяне, дык выратаваліся б шмат людзей. Для мяне як для хрысьціяніна найлепшы прыклад – Хрыстос. Ён нічога ня гаворыць пра сэнс пакутаў, як гэта робяць тэолягі, але бярэ крыж, наш крыж, таксама дзесяткаў тысяч ахвяраў той жахлівай катастрофы. Ён бярэ наш крыж”.
Тыя адказы тэолягаў ў асноўным зводзяцца да таго, што зло ў сьвеце зьяўляецца наступствам граху прабацькоў Адама і Эвы. Старазапаветныя габрэі былі перакананыя, што хваробы, пакуты і сьмерць зьяўляюцца божым пакараньнем за нейкі канкрэтны грэх.
Аднак Хрыстос адкінуў гэтую думку. Аднойчы Ён сустрэў сьляпога ад нараджэньня. “Хто зграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што нарадзіўся сьляпы”, – спыталіся Апосталы. “Ні ён, ні бацькі ягоныя, але каб выявілася на ім божая моц”, – адказаў Ісус і аздаравіў сьляпога. Быў яшчэ адзін красамоўны выпадак. У Ерусаліме здараўся няшчасны выпадак. Завалілася Сілаамская Вежа. Пад руінамі загінулі 18 чалавек. Хрыстос зьвярнуўся да вучняў са словамі: “Ці думаеце, што гэтыя людзі былі болей грэшныя за астатніх жыхароў Ерусаліму? Не, кажу вам, але калі не пакаецеся, усе гэтак сама загінеце”. (Лук.13,4-5)
На аснове вучэньня Хрыста тэолягі тлумачаць зло ў сьвеце наступным чынам:
– зло і пакуты, гэта вынік рызыкоўнага дару свабоднай волі. Бог мог нас зрабіць бяздумнымі машынамі, але тады мы былі б пазбаўленыя свабоды выбару. Аднак чалавек вельмі часта скарыстоўвае гэтую свабоду выбару ў карысьць зла. Дзеяньні кожнага асобнага чалавека адбіваюцца на лёсе іншых. Гітлер быў абраны ў цалкам дэмакратычных выбарах, а мільёны людзей бязьмежна давяралі яму і шчыра падтрымлівалі. Сваім эгаізмам, недальнабачнасьцю, дурнотай, жорсткасьцю і карысьлівасьцю адны людзі спрычыняюць пакуты іншым.
– Бог дапускае пакуты адных, каб перасьцерагчы іншых, каб заклікаць да пакаяньня, каб схіліць да пабожнага жыцьця. Шмат хто зьмяніў сваё жыцьцё да лепшага, стаў болей высакародным чалавекам ў выніку хваробы, сьмерці блізкіх і нейкага гора.
– Бог выпрабоўвае тых, хто верны яму. Ён дазволіў Сатане дзейнічаць да пэўнага часу, да Апошняга суду. Ёсьць яшчэ выслоўе “каго Бог любіць, таго карае”. У кнізе Ісуса сына Сыраха гаворыцца: “гэтак, як золата выпрабоўваецца ў агні, гэтак людзі мілыя Богу выпрабоўваюцца ў тыгелі ўніжэньня”.
– Некаторыя кажуць: “чаму Бог дае Сатане права шкодзіць людзям?” “Калі Бог мацнеўшы за д’ябла, чаму Ён ня зьнішчыць д’ябла, каб болей не было зла?” – спытаўся Пятніца ў Рабінзона Круза. Той падумаў і адказаў: “А ты лепш спытайся, чаму Бог не заб’е і мяне. Мы ж таксама грэшныя і абражаем Бога, а Ён ахоўвае нас, каб мы пакаяліся, і атрымалі прабачэньне”.
– Паводле Бібліі, ніхто не застрахованы “ад часу і выпадку”(Экл.9,11) Землятрусы, ураганы і паводкі зьяўляюцца натуральным наступствам законаў прыроды. Можна апынуцца ў раёне катаклізму і пацярпець, але можна быць у іншым месцы.
Уільям Сэфайэр ў артыкуле “Дзе быў Бог” на старонках газэты “Нью-Ёрк Таймс” прапануе ў якасьці адказу на пытаньне пра сэнс пакутаў зьвярнуцца да Кнігі Ёва. У краіне Уц жыў вельмі пабожны, беззаганны і заможны чалавек – Ёў. Ён любіў Бога і пастаянна ўслаўляў Яго. Сатана сказаў Богу: “Хіба задарам богабаязны ён? Але працягні руку Тваю, і дакраніся да ўсяго, што ў яго, ці дабраславіць ён Цябе? Бог вырашыў даказаць, што Ёў будзе любіць Яго незважаючы ні на што. Ён дазволіў сатане рабіць з Ёвам усё, толькі захаваць ягонае жыцьцё. Сатана зьнішчыў усіх дзяцей Ёва і ўсю ягоную маёмасьць, аднак замест таго, каб паскардзіцца на свой лёс, той адказаў: “Бог даў, Бог і ўзяў. Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна”. Тады сатана пакараў Ёва жахлівай хваробай – праказай. Пабачыўшы ягонае гора нават жонка прасіла Ёва зьняславіць Бога і памерці. Сябры суцяшалі яго, але лічылі, што Ёў усё такі мае нейкі грэх, бо без прычыны Бог не карае. Аднак Ёў адказаў: “Няўжо я павінен прыймаць ад Бога толькі добрае.” Праверыўшы стойкасьць і бязгрэшнасьць Ёва вярнуў яму ўсе страты, у яго нарадзіліся дзеці, і ён стаў яшчэ багацейшы, чым раней.
Некаторыя лічыць, што прыклад Ёва зьяўляецца ўнівэрсальным адказам на пытаньне: чаму Бог дапускае зло і як верніку ставіцца да гэтага. Проста ўсьведаміць, што Бог ня мусіць нам пасылаць толькі добрае.
(Чайкоўскі: ) “Гляньце, як мы ставімся да Бога. Я думаю, што тыя папрокі з боку атэістаў, а таксама скаргі шматлікіх вернікаў выплываюць менавіта зь няправільнага разуменьня Бога. Многія глядзяць на Бога, як на Таго, які ўсё павінен зрабіць за нас. Праўда, Ён даў нам свабодную волю, але павінен яе адняць у нас, калі мы паводзім сябе заганна. Напрыклад, успомнім Асьвенцім. Часам можна пачуць: “Як Бог дазволіў, каб загінулі нявінныя дзеці, жанчыны і старыя?” Там ніхто не заслужыў таго, што яго ўпаткала. Бог даў нам свабоду выбару і дзеяў, і ад нас саміх часткова залежыць тое, каб тых прыродных катаклізмаў было меней. Дарэчы, сёньня ў сынагозе хрысьціяне, габрэі, мусульмане ды прадстаўнікі іншых рэлігіяў будзем сумесна маліцца за ахвяры гэтай катастрофы, за тых, хто аплаквае сьмерць сваіх блізкіх, але таксама за тое, каб аказаць ім як мага болей салідарнасьці”.
***
Мне ўдалося паразмаўляць з чалавекам, які амаль сам не стаў ахвярай цунамі. Гэта супрацоўнік Радыё Свабода Брус Панье. Вось, што ён расказаў.
(Панье: ) “Так, я сапраўды закончыў двухтыднёвы адпачынак. Я быў у Пхукеце той раніцай, калі ўдарыла цунамі. Паколькі я ведаю, што наш самалёт адляцеў 16 хвілінаў перад тым, як ударыла цунамі, а лётнішча зусім побач з вадой. Нават не прайшло і 20 хвілінаў перад тым, як мы вылецелі, як ударыла хваля цунамі”.
Брус Панье пацьвердзіў, што ён вернік, і бачыць ў гэтым здарэньні божую дапамогу.
(Панье: ) “Так, я – каталік, і я рэгулярна хаджу ў касьцёл. Я хачу сказаць, што так. Тут відавочна было нейкае боскае ўмяшаньне. Прынамсі, я веру, што гэтак было. Мы мелі магчымасьць затрымацца ў Пхукеце яшчэ 4 гадзіны. Супрацоўнік турыстычнага агенцтва нам прапанаваў застацца, казаў, што можа мы хочам яшчэ некалькі гадзінаў паляжаць на пляжы і паляцець наступным самалётам, які меўся вылятаць а другой гадзіне пасьля абеду. Мы ўсё роўна заляцелі б у Прагу своечасова. А мы ўсё ж такі вырашылі ляцець. Калі б вырашылі застацца, дык былі б альбо на пляжы, альбо ў гатэлі. Пляж той зусім змыла, а наш гатэль быў практычна разбураны. Значыць, калі б мы засталіся, дык ў найлепшым выпадку апынуліся б шпіталі, а ў найгоршым выпадку былі б мёртвыя. Як каталік, калі я даведаўся, што цунамі ўдарыла адразу нашага адлёту я падумаў, што гэта добра, што я вернік, бо відавочна я карыстаюся нейкай дадатковай божай аховай”.
Брус Панье кажа, што трагедыя ў Азіі і сьмерць тысяч нявінных людзей не пахіснулі ягоную веру.
(Панье: ) “Ні ў якім разе. Я чытаў Біблію, і ведаю аповед пра Ёва, які страціў усё, што было яму мілае. Урок з таго, што адбылося зь Ёвам такі, што Бог пасылае нам добрае, але здараецца дрэннае, то ня трэба наракаць і забывацца пра тое добрае. Тут ня трэба задаваць пытаньне, чаму Бог дапусьціў такое нанёс зло. Я на гэта так не гляджу. Я веру, што немагчыма зразумець волю Божую. Чалавек ня ў стане адказаць на пытаньне, чаму такія рэчы здараюцца. Асабіста я веру, што гэта адна з такіх сытуацыяў, якая дазваляе ўсьведаміць, што чалавек ня ведаю свайго шчасьця, пакуль ня зьведае гора. Гэта быў адзін такі момант ў маім жыцьці. Дзесяткі тысяч нявінных людзей пацярпелі ад гэтага, але ў такіх сытуацыях я прымушаны ізноў задумацца над сваёй рэлігіяй. Гэта напамін пра тое, што дрэннае здараецца, і трэба тым болей цешыцца добрым. Усё лепш бачна ў параўнаньні. Безумоўна, гэта вялікая трагедыя, але ці гэта пахіснула маю веру? Не хутчэй наадварот”.
Такім чынам, на пытаньне “чаму Бог дапускае зло і пакуты” ёсьць мноства адказаў, але ўсе яны – адно толькі нашыя чалавечыя здагадкі. Адну рэч можна сказаць з упэўненасьцю. Трагедыі глябальнага маштабу былі і будуць. Гэта відавочнае гора для многіх людзей. Аднак кожны катаклізм як цунамі ў Паўдзённай Азіі дазваляе чалавецтву яшчэ мацней усьведаміць каштоўнасьць жыцьця, дапамагае зразумець, што трэба думаць ня толькі пра сябе, але і пра іншых, быць салідарным ў бядзе, бо сёньня трагедыя ўпаткала мяне, а заўтра – вас.