У 25-мільённым Іраку, як вядома, жыве каля 800 тысяч хрысьціянаў, якія належаць да адных з самых старажытных на зямлі цэркваў – асырыйскай, халдэйскай і армянскай. Да выбухаў Ірак пакідалі ў месяц 2-3 тысячы хрысьціянаў. За два тыдні пасьля выбухаў з краіны выехалі 40 тысяч вернікаў хрысьціянскіх цэркваў. У краіне пачасьціліся напады на хрысьціянскіх жанчын на вуліцах за тое, што яны ня носяць традыцыйныя ісьлямскія хусткі, пачаліся пагромы крамаў, што належаць хрысьціянам. Гэтыя падзеі далі падставу некаторым назіральнікам гаварыць пра мэтанакіраваны націск на хрысьціянаў з мэтай прымусіць іх пакінуць краіну.
Мы зьвярнуліся да супрацоўніка ірацкай службы нашага Радыё Хусэйна Саіда з просьбай адказаць на некалькі пытаньняў у сувязі з нападамі на хрысьціянаў у Іраку. Шэраг аналітыкаў сьцьвярджае, што пры Садаму становішча хрысьціянаў у краіне было лепшае. Як сытуацыя выглядае цяпер?
(Хусэйн Саід: ) “Цяпер у Іраку становішча складанае. Пры гэтым ніхто ня можа сказаць, што становішча хрысьціянаў горшае за становішча мусульманаў ці наадварот. Становішча наогул крытычнае, і пройдзе вялікі час, каб яно вярнулася да нормы. Спадчына рэжыму Садама Хусэйна – вельмі цяжкая, прычым цяжкая ня толькі для хрысьціянаў, але і для мусульманаў. Што датычыць прадстаўніцтва хрысьціянаў у органах улады, дык у Іраку яно ніколі не было такім, як, напрыклад, у Лібане ці ў Сырыі. Але гэта таму, што ў тых краінах хрысьціянаў больш. У Іраку шмат хрысьціянскіх накірункаў – гэта і армяне, і кельдане, і праваслаўныя, і католікі. Пры гэтым, пачынаючы з 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя яны актыўна мігруюць на Захад, у тым ліку ў ЗША”.
Некаторыя назіральнікі сьцьвярджаюць, што ў Іраку адбываецца плянамернае выцясьненьне хрысьціянаў. Ці згодны супрацоўнік ірацкай службы нашага радыё Хусэйн Саід з такім меркаваньнем?
(Хусэйн Саід: ) “Адносна цьверджаньняў некаторых назіральнікаў аб тым, што ў Іраку цяпер адбываецца выгнаньне “няверных”, можна сказаць наступнае. Я ня думаю, што гэта цяпер у Іраку самае галоўнае. У Іраку дзейнічае вельмі шмат тэрарыстычных групаў, многія члены якіх прыехалі зь іншых краінаў. Ёсьць радыкальныя мусульманскія групоўкі, зьвязаныя з Аль-Каедай. Яны заўсёды былі супраць Захаду, у прыватнасьці супраць ЗША. Можна нават сказаць, што групоўкі, што вядуць антызаходнюю вайну ў Іраку, ня маюць ніякага дачыненьня да іракцаў. Зь іншага боку, ёсьць і ў Іраку радыкальныя мусульмане, якія маюць сувязь з прыежджымі тэрарыстамі і фанатыкамі. Пакуль няясна, хто вядзе гэтае выгнаньне “няверных”. Ад такіх захадаў церпяць ня толькі хрысьціяне, але й мусульмане”.
І яшчэ адно пытаньне супрацоўніку ірацкай службы нашага радыё Хусэйну Саіду. Што будзе далей: ці застануцца хрысьціяне ў Іраку, ці будуць яны мець нейкае прадстаўніцтва ў органах улады?
(Хусэйн Саід: ) “Хрысьціяне былі ў Іраку з даўніх часоў, яны ўдзельнічалі ў пабудове новага Іраку ў 20-я гады ХХ стагодзьдзя, яны ўдзельнічалі ў аднаўленьні культурнага жыцьця і наогул адыгрывалі значную ролю ў жыцьці Іраку. Думаю, што так будзе і далей. У Іраку шмат хрысьціянскіх помнікаў, пераважна на поўначы краіны – гэта сярэднявечныя манастыры і цэрквы, якіх няма ў іншых частках Усходу. Хрысьціяне складаюць меншасьць, колькі іх дакладна, пакуль ніхто ня ведае, але пэўна, што менш за мільён. Пры гэтым у Іраку жыве 25 мільёнаў чалавек. Думаю, што хрысьціяне былі б радыя застацца ў Іраку, але становішча цяпер у краіне такое цяжкае, што многія зь іх, маючы сваякоў за мяжой, у тым ліку ў Сырыі, Лібане і Ярданіі, вырашылі паехаць туды да таго часу, пакуль у Іраку не наступіць мір. Так што я не магу сказаць, што ў Іраку мае месца мэтанакіраванае выцясьненьне хрысьціянаў”.
Такім чынам, супрацоўнік ірацкай службы нашага радыё Хусэйн Саід ня згодны зь меркаваньнем, што ў Іраку адбываецца плянамернае выцясьненьне хрысьціянаў. На яго думку, гэта правакацыйныя дзеяньні асобных тэрарыстычных груповак, члены якіх пераважна прыехалі зь іншых мусульманскіх краінаў. Хусэйн Саід лічыць, што многія хрысьціяне выяжджаюць зь Іраку часова да сваіх замежных сваякоў і пасьля вернуцца.
Мы зьвярнуліся таксама да беларускага экспэрта з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю хрысьціянаў у Іраку. Вось як яе ацэньвае доктар філязофскіх навук, які доўгі час спэцыялізаваўся ў генэзісе хрысьціянскай ідэалёгіі, Вячаслаў Оргіш:
(Оргіш: ) “На мой погляд, падзеі, якія зараз адбываюцца ў Іраку, стаяць у шэрагу падзей, зьвязаных з праблемамі больш шырокага фармату. Гэтыя праблемы тычацца канфлікту дзьвюх цывілізацый. Тут гаворка ідзе пра заходнеэўрапейскую цывілізацыю, якая грунтуецца на хрысьціянстве, і цывілізацыю, якая мае сваім падмуркам рэлігію ісьляму. Дык вось сёньня, апрача таго што там ідзе вайна, там яшчэ сутыкнуліся два рэлігійныя сьветапогляды, на які апіраюцца абодва бакі, і гэтыя сьветапогляды пэўным чынам адзін аднаго адмаўляюць. І тое, што сёньня вядзецца наступ на хрысьціянства, на хрысьціянскую царкву ў Іраку, гэта ёсьць выражэньне таго канфлікту цывілізацыйнага, які ўвогуле сёньня ў сьвеце існуе, а ў Іраку ён прыняў такія ваяўнічыя, гвалтоўныя формы.
Вядома, што ў гэтым кантэксьце хрысьціянства ў Іраку чакае такі смутны, цяжкі час, бо, канешне, дамінуючая рэлігія, настроі, тэндэнцыі ў Іраку зьвязаныя з ісьлямам, і сёньня ісьлямскія фундамэнталісты прагнуць сатысфакцыі. Канешне, у пэўным сэнсе яны пацярпелі паразу ў выніку вайны, якую вяла там заходняя кааліцыя. У пошуках гэтай сатысфакцыі яны спрабуюць арганізаваць наступ на царкву , на якую абапіраецца заходняя цывілізацыя. Канешне, тое, што мы назіраем, я маю на ўвазе гвалт над вернікамі, ён пацьвярджае тое, што сёньняшні сьвет сутыкнуўся з новай пагрозай – я маю на ўвазе заходнеэўрапейскі сьвет – якая сыходзіць ад ваяўнічага крыла ісьляму”.
Як бачыце, паводле доктара філязофскіх навук Вячаслава Оргіша сытуацыя хрысьціянаў у Іраку трагічная. Беларускі экспэрт лічыць, што ірацкія хрысьціяне сталі ахвярай канфлікту цывілізацыяў.
Наша карэспандэнтка Юлія Шарова выйшла на вуліцы Менску і папыталася ў менчукоў, ці згадзіліся б яны паехаць жыць у ісьлямскую краіну, калі б ім выпала такая магчымасьць.
(Спадарыня: ) “Не. Мне там няма чаго рабіць. Я іх ня ведаю ні культуры, ні мовы, і наогул мусульманскі лад жыцьця мне не падыходзіць, я праваслаўная”.
(Спадар: ) “Мусульманская краіна мяне ня вабіць абсалютна”.
(Спадарыня: ) “Калі б мне было цікава, я б дзеля цікавасьці паехала, але не надоўга – я б, мабыць, вярнулася назад”.
(Спадар: ) “Я думаю, што так, бо мяне крыху вабіць Усход. Больш за ўсё падабаюцца ўсходнія войны”.
(Дзяўчына: ) “Я б туды не паехала таму, што мне не падабаюцца адносіны да жанчын у гэтых краінах”.
(Іншая дзяўчына: ) “А вы ведаеце, што зараз у Турцыі больш лаяльна ставяцца да такога тыпу жанчыны як фэміністка? Я там нядаўна сама была, я сама зьяўляюся ваяўнічай фэміністкай, і яны, між іншым, зь вялікай павагай там ставяцца да гэтага, менавіта ў Турцыі. Я не кажу пра Ірак, Сырыю й гэтак далей”.
(Спадар: ) “Канечне, не”.
(Карэспандэнтка: ) “А чаму?”
(Спадар: ) “Няма сэнсу. Тут лепш. А ў мусульманскай краіне я б, мабыць, ня здолеў прыстасавацца”.
(Маладзён: ) “Не, я паводле веравызнаньня каталік і не хачу жыць там”.
Як вы чулі, большасьць менчукоў не згадзілася б паехаць жыць у ісьлямскую краіну. Людзі ня кажуць, што там горш ці лепш – яны кажуць, што там жывуць інакш, і якраз гэты аргумэнт пераважае ўсе астатнія.
Калі ж гаварыць пра хрысьціянскі Ірак, дык нягледзячы на адносную малалікасьць – паводле розных ацэнак хрысьціяне складаць ад 3 да 5 працэнтаў насельніцтва – гэта вельмі старажытная і па-свойму каштоўная частка хрысьціянскай цывілізацыі. Большасьць ірацкіх хрысьціянаў належыць да так званай сырыйскай традыцыі, якая сама падзяляецца на антыяхійскую і асырыйскую. Асырыйцы ў 5-м стагодзьдзі прызналі вучэньне Нэсторыя і засталіся нэстарыянцамі, гэта значыць, кажучы сёньняшняй мовай, не католікамі і не праваслаўнымі.
Іншая іх частка ў 16 стагодзьдзі заключыла унію з Рымам і стала каталікамі-уніятамі – гэта халдэйцы. Сёньня якраз да Халдэйскай царквы належыць большасьць ірацкіх хрысьціянаў. Зрэшты, яны вельмі блізка кантактуюць з Асырыйскай царквой, і ўсіх іх разам называюць адным народам – асырыйцамі або халда-асырыйцамі. Яны карыстаюцца асырыйскай мовай, на якой размаўляў і Ісус Хрыстос. Ёсьць яшчэ армяне-монафізыты, армяне уніяты і арабы антыяхійскага абраду, якія таксама засталіся пры монафізыцкіх поглядах – гэта таксама азначае, што яны і не праваслаўныя, і не католікі. Самы вялікі хрысьціянскі храм Багдаду належыць армянам-уніятам.