(Міхась Скобла: ) “Да гэтай пары юбілейныя літаратурныя вечарыны адбываліся ў нас ў Доме літаратара ці ў дамах культуры, у касьцёлах апошнім часам праходзяць. Вы першым скарысталі для гэтай мэты старажытны замак. Чыя гэта была ініцыятыва?”
(Уладзімер Някляеў: ) “Крэва і замак ад пачатку меліся на ўвазе, я нікуды не зьбіраўся ехаць, апрача як да сваіх сваякоў, да сваіх крэўных, да магілаў тых, каго ўжо няма на сьвеце. Ідэя правесьці імпрэзу ў замку належыць мастаку і паэту Рыгору Сітніцу і мастаку Ўладзімеру Вішнеўскаму. Прычым, калі яны падзяліліся са мною сваёй задумай, я, шчыра кажучы, не зразумеў і не пагадзіўся. Меркавалася назваць імпрэзу “Час зьбіраць камяні”, пасадзіць мяне ў княскае крэсла, выкласьці крушню з 60 камянёў і г.д. Аднак яны не здаліся і ўсё арганізавалі. Без афіцыёзу, без тэлекамэраў. На імпрэзе былі ўсе свае, усё й выйшла па-свойску, нібыта й усур’ёз, нібыта й жартам, але адбылася дзея, якая ўсім спадабалася”.

(Скобла: ) “Памятаю, як сваё 50-годзьдзе вы адзначалі на стадыёне ў Маладзечне, падчас фэстывалю беларускай песьні і паэзіі, заглушанага пазьней віцебскім “Славянскім базарам”. Чытаньне вершаў на стадыёне і ў замку чым розьніцца?”
(Някляеў: ) “Розьніцца ня толькі чытаньне вершаў на стадыёне і ў замку, розьніцца і існаваньне ў той літаратуры, якая была дзесяць гадоў таму, і ў сёньняшняй. Што была – гэта рэшткі савецкай імпэрскай літаратуры. І я, па сутнасьці, стаяў на тых рэштках, бо я ніколі не хаваў, што я, як і ўсе мае аднагодкі, вырас на тым, што сёньня называецца імпэрскай савецкай літаратурай. Гэтая літаратура патанула, як “Тытанік”. Трагічны лёс тых, хто патануў разам зь ім, але сумны лёс і тых, хто стаіць на беразе і глядзіць на хвалі, якія сышліся над караблём. У гэтым істотная псыхалягічная праблема для творцаў, якія доўга плылі на гэтым караблі. І вось што дзіўна… Лягічна мне было б змагацца за той час, калі я меў усё найлепшае. А ўсё найлепшае я меў у савецкія часы: я быў запатрабаваны, славуты, матэрыяльна забясьпечаны. Але вось нейкая лёгіка часу заключаецца ў тым, што ня толькі я, але амаль усе мы пачалі змагацца з тым, што нас, па сутнасьці, да гэтай пары грэе. Дзіўная рэч, але давай ня будзем у яе паглыбляцца…
Вядома, калі ты стаяў на стадыёне, калі ўзмахам твае рукі, твайму голасу падпарадкоўваліся дзясяткі тысячаў людзей, гэта заварожвала, у гэтым была свая “нарката”, як сказалі б сёньняшнія маладыя. Памятаю, у 70-я гады я трапіў у Італію, мяне “падчапілі” ехаць туды маскоўскія паэты. Мне там давалі нейкую прэмію, і прыйшлі на сустрэчу 20 чалавек. Я падумаў, што італьянцы зь мяне зьдзекуюцца, і нават адмовіўся выступаць… Ну, а сёньня і ў нас падобнае ня дзіва. Літаратура сёньня перастала быць сродкам здабыткаў, ёю сёньня займаюцца тыя, хто ня можа ёю не займацца. І ў гэтым у яе ёсьць свае перавагі перад тою літаратурай, якая была раней”.
(Скобла: ) “На тыдзень пазьней пасьля імпрэзы ў Крэўскім замку ваша вечарына адбылася-такі і ў Смаргоні, ганаровым грамадзянінам якое вы зьяўляецеся. А наколькі важна, каб прызнаньне знайшло паэта ня толькі ў роднай сталіцы ці Італіі, але і ў вёсцы ці мястэчку, адкуль ён родам?”
(Някляеў: ) “Раней я лічыў, што гэта драбяза. Ну што такое “малая радзіма”? Сто чалавек у параўнаньні са сьветам, дзе мільёны. А цяпер мне ўсё даражэй тое, што адбываецца там. За прызнаньне высакалобага крытыка мне даражэй прызнаньне цёткі, якая засталася з усёй маёй радні ў Крэве. І тое, як яна мяне сустрэла на дзедаўскім падворку ў тую сьпёку, апрануўшы строй, у якім ёй было невыносна горача, але яна трывала і проста са сьлязьмі радасьці глядзела на мяне, свайго родзіча, крэўніка”.
(Скобла: ) “Яна сустрэла пляменьніка Валодзю Някляева. А ці чытала яна вашы вершы?”
(Някляеў: ) “Вядома ж, чытала. Пра гэта некалі добра Янка Брыль напісаў. Маўляў, мяне называюць вядомым беларускім пісьменьнікам. І ў Маскве мне кажуць: ну і што з таго, што ты вядомы беларускі… А я, ім не адказваючы, сам сабе гавару: а мне дастаткова… Так і мне. Наогул, мае стрыечныя браты, хоць жылі мы бедна, усе выйшлі ў людзі. А крэўскі брат Іван лічыць сваім абавязкам клапаціцца пра Крэўскі замак, які на нашых вачах працягвае развальвацца. Калі ў мяне былі магчымасьці, мы разам зь ім арганізоўвалі фонд “Крэва” дзеля ўратаваньня замку. У мяне такое перакананьне: калі паўстане з руінаў Крэўскі замак, зь ім паўстане й Беларусь. Ну, гэта зьвязана, відаць, з тым што замак ўва мне жыве. Паглядзі, гістарычна ў Крэве ўсё й пачалося: і вунія, і шлюб Ягайлы, і апалячваньне, і ўсе праблемы, якія былі закладзеныя менавіта ў Крэве. Кажуць, што чалавек складаецца на 90 % з вады. Дык вось я на 90% з крэўскай вады. І таму ёсьць аб’ектыўныя прычыны гарнуцца да свайго, роднага і любіць сваю зямлю і сваіх людзей”.

(Скобла: ) “Вы з такой цеплынёй гаворыце пра свае родныя мясьціны. А мне згадваюцца вашыя радкі: “Вяртацца на радзіму, а куды? Нідзе няма радзімы”. Радзіма – краіна – дзяржава – для вас гэтыя паняткі роднасныя ці ўзаемавыключальныя?”
(Някляеў: ) “Яны і роднасныя, і ўзаемавыключальныя адначасова. Але на глыбінным узроўні нідзе няма радзімы. На глыбінным узроўні нідзе няма ніякай тваёй дзяржавы. І наогул, на глыбінным узроўні нічога ў цябе нямашака. Гэта адчуваньні абсалютнай касьмічнай пустаты, абсалютнай касьмічнай адзіноты. І гэтыя адчуваньні існуюць у табе незалежна ад цябе самога. І чым большыя ты робіш намаганьні ад іх пазбавіцца, тым глыбей і глыбей ты ў іх патанаеш. А ў працытаваных радках я меў на ўвазе зусім ня тое, што на паперы”.
(Скобла: ) “Я дапоўню сваё пытаньне, праілюструю яго радкамі ўкраінскага паэта Аляксандра Ірванца: “Це показка давня, але не іржава, Яе повторяти пручаеться род – В нас гарна краіна й паскудна держава, В нас люди хороші й погани народ”. А ў нас народ таксама горшы, чым людзі?”
(Някляеў: ) “У вачах уладароў, філёзафаў ці паэтаў народ быў заўсёды горшы за іх саміх. Ну, вазьмі Купалу: “Па колькі нам дасі чырвонцаў, калі мы пойдзем за табой…” Купала й народ – праблема? Праблема. Нават народ і Колас, які, здаецца, плоць ад плоці народу, – таксама праблема. Ня кажучы ўжо пра эстэта Багдановіча. Сёньняшнія ўлады і народ – што, не праблема? Уявім сабе такую сытуацыю: кіраўнік Беларусі заснуў летаргічным сном. Заснуў і сьпіць. А служкі ягоныя ня кажуць нікому, што ён сьпіць. І ён сьпіць, сьпіць і сьпіць – месяц, паўгода, год… Ну і што, што-небудзь зьменіцца? Не. Ужо ня ў ім праблема, а ў тым, што прарасло. А прарасло таму, што недзе там і было. Бо калі б яно ад пачатку адпрэчылася, то й ня сталася б”.
(Скобла: ) “А мне здаецца, калі б здарыўся летаргічны сон, зьмены адбыліся б. Напрыклад, я не ўяўляю чарговай “бітвы за ўраджай” без сэлектарнай нарады”.
(Някляеў: ) “Ды дзьве наладзілі б “бітвы”! Ці шэсьць – па колькасьці абласьцей! Не, машына ўжо адладжаная, працуе. Гэта наогул законы дыктатуры, а ў нас, што б ні гаварылі, усе фармальныя прыкметы дыктатуры ў наяўнасьці. Дыктатура паўсюдна па адных і тых жа пісаных і няпісаных законах дзейнічае. Мы тут згадваем пра асобу, народ. Няма больш вядомай асобы, чым Ісус Хрыстос. А другі знакаміты, дзякуючы Хрысту, чалавек – Варава. А вось хто мне скажа што-небудзь пра трэцяга? А там быў трэці крыж, і на тым крыжы быў трэці чалавек, які прамаўчаў і пра якога да гэтай пары ўсе маўчаць. Вось гэтым трэцім мне на сёньняшні дзень і ўяўляецца наш народ. І наогул, большасьць людзей на сьвеце – гэта трэція, якія фізычна існуюць і нават раскрыжаваныя, а на ўзроўні духу, мэтафізычным узроўні іх нібыта і нямашака”.
(Скобла: ) “Адзін беларускі літаратар зь Беласточчыны (ня буду называць яго імя) прызнаўся, што “беларускі праект” у ягоным жыцьці ня ўдаўся. Ён перастае пісаць па-беларуску і пачынае тварыць на падляскім дыялекце, які Польшча з уступленьнем у Эўразьвяз мусіць падтрымліваць. Ці ня стане ў недалёкай будучыні падобная зьява масавай, калі той ці іншы пісьменьнік пяройдзе на свой, умоўна кажучы, “дыялект”?”
(Някляеў: ) “Гэтыя выбрыкі я разумею. І на нашай памяці была спроба адрадзіць “палескую мову”. Уся справа ў тым, што сёньня сэгмэнт культуры, дзе можа праявіць сябе творца, вельмі звузіўся. Вельмі цяжка сябе выявіць. Надрукаваўся ты ў часопісе – цябе прачытае купка людзей, якая й так усё пра цябе і тваю творчасьць ведае. Таму й хочацца нешта незвычайнае зрабіць, як таму беластоцкаму літаратару… Але тут мне хочацца вось пра што сказаць. Каля мяне апошнім часам усё больш пэсымістаў. Той жа Васіль Быкаў быў страшэнным пэсымістам. Янка Брыль быў далёка не аптымістам пры ўсёй сваёй энэргічнасьці і жыцьцёвай сіле. Але ўва мне проста як дадзенасьць існуе перакананьне: усё беларускае – яно проста будзе. Тое беларускае, якое, нягледзячы на расейскую бацькаву кроў, стала для мяне больш крэўным, чым усё астатняе. Яно проста будзе! Яго ня можа ня быць!”
(Скобла: ) “Глухі камень веры”? Гэта мэтафара польскага паэта і ксяндза Яна Твардоўкага”.
(Някляеў: ) “Нешта накшталт таго”.
(Скобла: ) “Многія вашыя вершы апошніх гадоў загучалі афарыстычна: “Мне не хапае ланцуга, намазанага мёдам”. Чаму імпэратыў свабоды ў вачах беларусаў – нішто ў параўнаньні зь мёдам на ланцугу?”
(Някляеў: ) “Так склаўся наш гістарычны лёс. Усе міты пра Вялікае Княства Літоўскае, усе творы, напісаныя пісьменьнікамі кшталту Ўладзімера Караткевіча, яны не пасьпелі паўзьдзейнічаць на сьвядомасьць людзей, як магло б быць. Часу не хапіла. Па-другое, аддаленасьць і неверагоднасьць таго, пра што яны распавядалі, зрабіла сваю справу. Бо цягам трох апошніх стагодзьдзяў мы назіралі зусім іншую рэальнасьць.
Я нават не ўяўляю, колькі трэба будзе затраціць часу і высілкаў тым людзям, якія возьмуцца вярнуць беларусам страчанае. Вось гэта будзе праблема! Але так станецца, і ў сьвеце ёсьць аналягі. Паколькі я жыў у Фінляндыі, то магу сказаць пра фінаў. Нам палякі і расейцы, а фінам швэды і расейцы, даводзілі, што бязь іх ні беларусы, ні фіны не пражывуць. І што? А фінаў жа ўдвая меней, яны жывуць на тэрыторыі, якая на дзьве траціны ў Запаляр’і, дзе нічога не расьце. У іх там наогул толькі лес і вада. Дарэчы, у іх таксама быў страшэнны крызыс на пачатку 90-х. Ну і што? За дзесяць гадоў яны вырашылі эканамічную праблему, і вырашылі бяз сваіх нафты й газу. Таму, маючы такое геаграфічнае становішча, якое мае Беларусь, мы маем усе шанцы стаць нармальнай краінай. Усе гэтыя байкі пра нашую эканамічную залежнасьць прыдуманыя толькі дзеля таго, каб зрабіць нас залежнымі палітычна”.
(Скобла: ) “І яшчэ адзін ваш верш пад назвай “Піянэрскае прывітаньне”: “Дзякуй лідэру нацыі за электрычнасьць і газ, за эпахальную працу нацыі на ўнітаз”. Але ж нацыя працуе ня толькі “на ўнітаз”. Нешта ж застаецца, Нацыянальная бібліятэка, напрыклад”.
(Някляеў: ) “Працытаваныя радкі – вядома ж, перабольшваньне, як гэта зазвычай у вершах бывае. Я, дарэчы, ня з тых людзей, якія радуюцца няўдачам уладаў. Вось нядаўна ўпаў спадарожнік “БелКА”, і сёй-той пачаў паціраць рукі… А мне таксама крыўдна, таму што спадарожнік рабілі тысячы людзей. І трэба аддаць належнае: сёньня зрабіць касьмічны спадарожнік здольная далёка ня кожная краіна”.
(Скобла: ) “Катастрофа са спадарожнікам адбылася не па віне беларусаў, ягоны вывад на арбіту не змагла ажыцьцявіць расейская ракета”.
(Някляеў: ) “Вось каб не напаткала Беларусь тая самая катастрофа ў больш шырокім сэнсе… А то мы ўсё караскаемся на расейскую ракету, зь якой можам грымнуцца. І гэта лёгка можа здарыцца. Я напалову расеяц, я люблю Расею, нічога з гэтым не паробіш. Але я абсалютна аб’ектыўна ацэньваю сытуацыю ў сёньняшняй Расеі і той напрамак, куды яна рухаецца. І таму “ракета” яе вельмі небясьпечная”.
(Скобла: ) “На мінулым тыдні ўсе мы перажылі вялікую страту – ня стала Янкі Брыля. Пасьля сьмерці Быкава й Брыля ў мяне такое адчуваньне, нібы два кутнія камяні вываліліся з падмурку нацыянальнай літаратуры. Ці ўстоіць яе нетрывалы гмах?”
(Някляеў: ) “Я не адчуваю асаблівай трывогі за лёс мовы й літаратуры. Патлумачу, чаму. У мяне ад пачатку не было ніякай сваёй значнасьці ў літаратуры. Толькі па выхадзе кнігі “Прошча” я зразумеў, што ня здарылася памылкі на нябёсах, і што мяне называюць паэтам. Калісьці мне прызнаваліся старэйшыя, што – усё, яны ўжо на краі, за імі – прорва і пустэча. Памятаю, як, здаецца, Анатоль Вярцінскі мне сказаў: “А тут раптам ты паявіўся!”. Майму пакаленьню таксама падобнае здавалася. А не пасьпелі мы азірнуцца – зьявіўся Юрась Пацюпа, зьявіўся Андрэй Хадановіч. І за імі ўжо ідзе хваля за хваляй. Гэта ж ня штучныя зьявы. Праблема ў іншым. Сёньняшнім творцам вельмі цяжка выявіцца. У нас і так паўсюль героі, паўсюль змагары, ужо сотні людзей пасядзелі ў турме… А Брыль і Быкаў зрабілі тое, што яны павінны былі зрабіць у свой час. А маладзейшыя зробяць сваё”.
(Скобла: ) “На пахаваньне народнага паэта Максіма Танка прыходзіў кіраўнік дзяржавы. Памяць другога народнага пісьменьніка Васіля Быкава была ўшанаваная вянком ад прэзыдэнта. Трэці народны Янка Брыль ня меў і вянка. Пра што сьведчыць гэткая эвалюцыя ўлады?”
(Някляеў: ) “Сьведчыць пра адну істотную акалічнасьць. Ня сьлед марыць беларускай апазыцыі пра тое, што вось яшчэ трохі, і Лукашэнка стане ледзь не нацыянальным лідэрам і будзе бараніць сувэрэнітэт Беларусі. А таму ўжо сёньня трэба набівацца да яго ў дарадцы, каб ён, калі ўжо паверне, то павярнуў туды, куды нам усім трэба. Нічога падобнага ніколі ня будзе!..
Пра сьмерць Янкі Брыля “Зьвязда” дала кароткую інфармацыю, БТ бягучы радок кінула. Ні пра месца, ні пра час пахаваньня – ні слова. Чаму так? Адчуваньне вялікіх стратаў патрэбнае для нацыі ня менш, чым адчуваньне вялікіх зьдзяйсьненьняў. У адчуваньні вялікіх стратаў гартуюцца моц і дух нацыі. Урэшце, у адчуваньнях стратаў нацыя і самаствараецца. І таму нашу вялікую страту, страту Янкі Брыля, улада проста замаўчала. Чаму? Таму што яна займела досьвед, як глыбінна адчула Беларусь страту Васіля Быкава. І не дала паўтарыць тое самае яшчэ раз. Тут усё відавочна. Чаму Янка Брыль у Калодзішчах? Сёньня ўлада можа казаць пра ягоны запавет і г.д. Усё гэта лухта. У 2003 годзе ў Брыля памерла жонка. І я сам, плюнуўшы на ўсе акалічнасьці, грукаўся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, каб сказаць там тое, пра што мяне ціха папрасіў Брыль – дазвольце пахаваць жонку на Кальварыйскіх могілках. Я ім кажу: “Вы зразумейце, Брыль, па сутнасьці, для сябе просіць, бо ён ляжа там, дзе жонка. І ён ня просіць у вас ганаровыя Усходнія могілкі”. Што я пачуў? “А, ты говоришь, что он в 1917 году родился, а я думал, что он умер давно…” Такі жарт нібыта. Але ў гэтым жарце – адносіны ўлады да той зьявы эпахальнай, якой быў Янка Брыль. І – было адмоўлена! Таму сёньня Брыль у Калодзішчах”.
(Скобла: ) “Янка Брыль – гэта бездакорны стыль, гэта густ, гэта маральнасьць. А вось адзін зь літаратурных маладзёнаў піша на форуме Litara.net: “Мы – цынікі, мы пасьлядоўнікі Адама Глёбуса”. А літаратура можа быць цынічнай?”
(Някляеў: ) “Літаратура можа быць любой, у тым ліку і цынічнай. Але чалавек цынічным доўга быць ня можа, нават калі ён літаратар. Так ці іначай, жыцьцё, як гільяціна, толькі з чатырох бакоў, паабсякае ўсё, што поруч з табой. І яно ўжо абсякае… Так і з тымі маладымі, хто знайшоў сабе куміра… Няма ніякага сораму абвяшчаць сябе гуру ад літаратуры. Без усякіх тармазоў пачалі людзі жыць. Але ўсё гэта лухта. Я кінуў думаць пра тое, кім я буду заўтра, ці “вырасту” я ў начальнікі ці ў “большыя” паэты. Гуманістычная місія мастацтва і літаратуры спрадвеку ішла побач з рэлігіяй, зь верай. Яно так заўсёды было і дайшло да нас, і мы, так ці іначай, на гэтым вырасталі і фармаваліся. І так яно будзе. А ўсе гэтыя заявы пра тое, што “мы цынічныя”, – проста дэклярацыі, і нічога сур’ёзнага за імі стаяць ня можа”.
(Скобла: ) “Я сёньня шмат цытую вашых вершаў, яны таго вартыя. Згадаю яшчэ адзін: “А пакуль на прасторах Айчыны, Што ўсё толькі зьбіраецца быць, Аніводнай ня знойдзеш прычыны, Каб ня піць!”. Што ж нас чакае, усенародны алькагалізм?”
(Някляеў: ) “Сёньня беларусы п’юць ня больш, чым раней. Вось я ўспамінаю сваё дзяцінства. Пілі гэтаксама. І бацька мой піў, і сябры ягоныя пілі. Да дураты, да пісталетаў, да страляніны адзін па адным. І сёньня п’юць ня ў меншых маштабах, таму што ў нас няма адчуваньня якасьці жыцьця. Яно для нас не каштуе столькі, колькі, напрыклад, для заходняга чалавека, які жыве ва ўмовах сваёй цывілізацыі доўга і камфортна. І ён цэніць яго і ня будзе жыцьцё, якое далося яму цяжкай працай, самахоць губіць. А наш чалавек разважае: якая розьніца, год туды, год сюды... Заўсёды ў нас чалавечае жыцьцё нічога не каштавала, жалеза – каштавала, а жыцьцё – не. Так думалі правадыры, так сталі ўрэшце думаць і людзі, якія гэтае сваё жыцьцё агорваюць. А якую прычыну можна знайсьці, каб ня піць… Трэба працаваць. Сёньня звузела і ўшыркі, і ўдоўжкі наша літаратурная дзялянка. Значыць, калі мы ня можам узяць колькасьцю, трэба браць якасьцю. Іншага выйсьця ў нас няма”.