40-гадовы камандзір пажарнай часткі Мікалай Ільючык піша вершы і кладзе іх на музыку. Разам са сваёй жонкай ён выдаў дыск “Мэлёдыі душы”. У малітоўным доме Хрысьціянаў веры эвангельскай усталявалі апаратуру і запісалі. Зь Мікалаем мы гутарым у адным з пакояў ягонага дому. На сьценах — паліцы з кнігамі па-беларуску.
(Мікалай Ільючык: ) “Вершы пісаў даўно. Але звычайна прыходзіць нейкі момант, калі разумееш, што гэта нікому ня трэба. Гэтымі творамі хочацца вытапіць групку. Неяк з жонкай перабіралі паперы, яна мне прапанавала: “А тут зь некаторых атрымаліся б нядрэнныя песьні”. А чаму б не сьпяваць? Навошта нам браць чужыя песьні? У тым сэнсе, што беларускіх песьняў, якія сьпяваюцца ў пратэстанцкіх цэрквах, ня так і шмат. Мы вырашылі, што гэта тая ніша, дзе нам трэба папрацаваць”.

(Карэспандэнт: ) “Як жыхары Багданаўкі сустрэлі дыск? Якія былі водгукі?”
(Мікалай Ільючык: ) “Хто заўсёды ўспрымае добрае, тыя прынялі. Адмоўных водгукаў ня чуў. Толькі нехта мог нешта з зайздрасьці ляпнуць. У характары багданаўцаў ёсьць такая рыса: калі чалавек мае нейкі посьпех, да яго пачынаецца злая зайздрасьць”.
(Карэспандэнт: ) “Калі разглядаць палітычны аспэкт жыцьця, вы і яшчэ некалькі чалавек з Багданаўкі стаяць на дэмакратычных пазыцыях. Ці ўплываюць палітычныя сымпатыі на дачыненьні паміж людзьмі і ўладамі?”
(Мікалай Ільючык: ) “Калі людзі маюць свой пункт гледжаньня, які розьніцца ад афіцыйнага, натуральна, яны выклікаюць падазрэньне. Так, мы прытрымліваемся дэмакратычных прынцыпаў. Я заўсёды кажу, што трэба паступаць паводле сумленьня, каб некалі не было сорамна перад сваімі дзецьмі, перад унукамі. Я жыву, кіруючыся сваімі меркаваньнямі, але, як чалавек веруючы, я падпарадкоўваюся законам, я павінен падпарадкоўвацца ўладам. Я абмежаваны, каб займацца палітычнай дзейнасьцю. Калі мяне прымалі на працу, у кантракце было зафіксавана, што займацца палітычнай справай забаронена. Іншы час такім людзям нават зайздросьціш. Я вельмі радаваўся за тых людзей, якія знайшлі ў сабе сілы выйсьці на Кастрычніцкую плошчу”.
(Карэспандэнт: ) “Як на працы ўспрымаюць усе вашыя захапленьні?”
(Мікалай Ільючык: ) “У мяне ўвесь час былі вельмі разумныя начальнікі. За адзінаццаць гадоў службы я ніколі ня чуў папрокаў. Калі ты знаходзісься на працы, ты яе павінен выконваць добра”.
Сёмая гадзіна раніцы. Мікалай завяршае размову. Ён павінен завезьці дзяцей у школу. У сям’і Ільючыкаў трое хлопчыкаў. Як выхоўваюць дзяцей? Пра гэта я яшчэ запытаюся ў гаспадыні. А пакуль хлопцы на разьвітаньне дэманструюць свае музычныя і вакальныя здольнасьці.

Дзеці зьяжджаюць, і ў хату Ільючыкаў прыходзіць цішыня. Спадарыня Раіса сядае ў фатэль, каб крыху перадыхнуць паміж тлумнай раніцай і працай. Вельмі хутка яна зноў сустрэнецца з сынамі, у Багданаўскай школе Раіса працуе ў гардэробе.
(Раіса: ) “Вельмі шмат працуем. Людзі бяруць адпачынак, каб не працаваць, а я яго бяру ў той час, калі сьпеюць чарніцы. Я зьбіраю ягады і прадаю іх, каб былі дадатковыя грошы. Вельмі шмат садзім бульбы. У Колі такая праца, што ён мне дапамагае мала. За дванаццаць гадоў, колькі жывем разам, ён бульбу толькі аднойчы дапамагаў капаць. У яго такая праца, што ў любы час зрываюць з дому. Я гэта разумею і не абвінавачваю”.
(Карэспандэнт: ) “А хто займаецца выхаваньнем дзяцей?”
(Раіса: ) “Стараемся рабіць гэта ўдвох”.
(Карэспандэнт: ) “Як вы іх выхоўваеце, што вы хочаце, каб зь іх атрымалася?”
(Раіса: ) “Каб былі ветлівыя, каб атрымалі адукацыю, каб яны ведалі, хто такі Бог і для чаго Ён прыйшоў на зямлю, каб любілі Бога”.
(Карэспандэнт: ) “Вы такая незвычайная сям’я. Як да вашай творчасьці ставяцца аднавяскоўцы, калегі?”
(Раіса: ) “Па-рознаму. Некаторыя і радыя, а ёсьць такія, хто зайздросьціць. Маўляў, заняцца няма чым, каму гэта трэба. Некаторыя думаюць, што мы гэта робім дзеля грошай. Яны нас не прыніжаюць, бо паважаюць Міколу”.

(Карэспандэнт: ) “Прыяжджаў да вас Уладзімер Арлоў. Наколькі я ведаю, з гэтага выйшла цэлая гісторыя”.
(Раіса: ) “Ён прыяжджаў перад выбарамі. Пусьцілі чуткі, што гэта будзе агітацыя супраць улады. Людзі пабаяліся прыйсьці. Агітацыі ніхто ніякай не рабіў. Чалавек распавядаў пра краіну і адказваў на пытаньні. Нават дайшло да таго, што, нібыта, нам давалі за ўдзел нейкія грошы. Усё гэта пайшло зь сельскага савету. Было сорамна і брыдка гэта слухаць. У мяне Коля — вельмі інтэлігентны чалавек. Ён лічыць ніжэй сваёй чалавечай годнасьці ісьці і разьбіраць усялякія плёткі. А мне выключна па-жаночы вельмі і вельмі хочацца даць здачы”.
Багданаўка зь дзьвюма тысячамі насельніцтва — адна з самых буйных вёсак Лунінецкага раёну Берасьцейшчыны. Паселішча расьцягнулася на некалькі кілямэтраў. Тут месьціцца ўжо згаданая школа, дзіцячы садок, сядзіба калектыўнай гаспадаркі, праваслаўная царква і малітоўны дом Хрысьціянаў веры эвангельскай. Варта зазначыць, што пратэстанцкая царква ў Багданаўцы зьявілася не з пачаткам перабудовы, а яшчэ за савецкім часам. Бацька Міколы Ільючыка Антон быў першым прэсьвітэрам у Багданаўцы.
Пры мікрафоне адна зь вясковак. Гэтая пэнсіянэрка, як і сям’я Ільючыкаў, пратэстантка. Яна наракае, што ад хаты да бажніцы — болей за кілямэтар. Салідны век і слабое здароўе на дазваляюць хадзіць на службу штодня. Наўзамен — вясковая хата. Спадарыня прыходзіць да суседзяў, і яны моляцца разам.
(Спадарыня: ) “Хутка нам дадуць поле пад бульбу. Людзі самі пачынаюць шукаць тэхніку, самі яго апрацоўваюць. Людзі ў калгасе працаваць ня хочуць, бо там мала плацяць, ідуць у лес і рэжуць бярозавыя венікі. Прадаюць іх 1700 рублёў за дзесяць венікаў. Брусьнічнік рвуць. Цяжка. За дзень яго можна нарваць пад два кіляграмы. Трэба яго высушыць. Прымаюць толькі лісткі, а палкі й сьмецьце трэба прыбіраць. За кіляграм тых лісьцікаў даюць 4 тысячы”.
(Карэспандэнт: ) “А што ёсьць добрага?”
(Спадарыня: ) “Добра, што нашу царкву не закрываюць. Што ёсьць яшчэ воля: і дзеткі ходзяць, і дарослыя. Але ходзяць чуткі, што ўсе пойдуць у адну царкву, у праваслаўную. Кажуць, што будуць прымушаць — так старыя людзі кажуць”.
(Карэспандэнт: ) “Ільючыкі выпусьцілі дыск сваіх песьняў...”
(Спадарыня: ) “Добра людзі да гэтага ставяцца і любяць гэтыя песьні. Але старыя не вучылі беларускай мовы. Але ёсьць такія псальмы па-беларуску, якія ўсе навучыліся сьпяваць”.
(Карэспандэнт: ) “Гурт навучыў?”
(Спадарыня: ) “Так”.
Тым часам Мікалай Ільючык вяртаецца, і разам мы ідзем па Багданаўцы. На неасфальтаванай вуліцы гэтая хата вылучаецца па-мастацку размаляванай брамай. У дзьвярах паўстае жонка гаспадара. Ні свайго імя, ні імя свайго сужанца яна не назвала. Спадарыня ладзіць сапраўдны допыт: хто такі й навошта завітаў?
(Карэспандэнт: ) “Прыехаў у Багданаўку ды хаджу...”
(Жонка: ) “Дурыце галаву людзям! Вы самі ня ведаеце куды ісьці, а Коля ведае, каго падказаць!”
(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць у людзей нешта добрае ў жыцьці, нейкі станоўчы момант?”
(Жонка: ) “Глядзі, нічога не кажы! Кажы, што ўсё добра. І ніякіх залішніх словаў. Глядзі, а то “чорны воран” ноччу прыедзе!”
(Спадар: ) “Супакойся ты! Напужалі наш народ выбарамі і тым, што было пасьля выбараў”.
(Карэспандэнт: ) “Чаго баіцца вашая жонка?”
(Спадар: ) “Нейкіх рэпрэсіяў. Такое ня выключана. У наш час можа ўсё здарыцца”.
(Карэспандэнт: ) “Вы сябруеце зь Мікалаем Ільючыкам?”
(Спадар: ) “Мы не сябруем. У нас падобныя погляды”.
(Карэспандэнт: ) “А вы ведаеце, што ён піша вершы і сьпявае песьні?”
(Спадар: ) “Ня ведаю. Я такой справай не цікаўлюся”.
(Жонка: ) “Вам бы пра гэта Мікалай мог распавесьці, ён разумны!”
(Карэспандэнт: ) “У мяне такое ўражаньне, што вы ня хочаце, каб я гутарыў з вашым мужам”.
(Жонка: ) “Так. Я яму не дазваляю нічога казаць!”
(Спадар: ) “Вось вам прыклад. Да выбараў пайшла такая плётка. Нібыта да мяне прыяжджалі прадстаўнікі Мілінкевіча, каб я агітаваў народ за яго. А напраўду гэтага не было, а людзі ўжо пачалі казаць. Пасьля пачалі казаць, што я спойваў людзей півам і віном, каб галасавалі за Мілінкевіча. Усё гэта мана! Праз гэта маё жонка і бурліць”.
Жонка не дазваляе сужанцу і слова сказаць. Гаспадар застаецца ў хаце. А я ў суправаджэньні ягонай другой паловы выходжу на двор. Кабета крыху супакоілася і тлумачыць:
(Жонка: ) “Ён усё жыцьцё цікавіцца палітыкай. Ён як па сяле пойдзе, людзі зь яго пачынаюць кпіць. Цяпер такі час страшны: ноччу прыедуць, забяруць і ўвязуць. У Менску столькі людзей зьнікла! Нашто нам гэта? Навошта нам, простым калгасьнікам, зьвязвацца з гэтым? Нам ад гэтага лягчэй ня стане: хлеба не дадуць, пэнсію не падвысяць. Цяпер такі страшны час, што язык болей за зубамі трэба трымаць”.
Настаўніка Багданаўскай школы Васіля Савіча Мікалай Ільючык называе сваімі аднадумцам, сябрам і паплечнікам. Гаворачы пра гэтага чалавека, вяскоўцы не прамаўляюць імя і прозьвішча, а называюць проста — Настаўнік. Я пачынаю са згадкі пра творчы дуэт сям’і Ільючыкаў. Спадар падхоплівае і працягвае:
(Савіч: ) “Людзям цяпер не да культуры. Асноўную масу турбуе, як выжыць. Яны ў пратэстанцкай веры. Я сам як лічу — не істотна, куды ты ходзіш, галоўнае — верыць. Ёсьць у нас і праваслаўная царква. І тут паміж людзьмі ідуць нейкія папрокі — у гэтым можа быць непрыязнасьць. Прыяжджаў да нас Уладзімер Арлоў. Я сядзеў ззаду і чуў: “О! Гэта нейкі д’ябла!”. А ён гаварыў толькі пра гісторыю”.
(Карэспандэнт: ) “Уладзімера Арлова д’яблам назвалі?”
(Савіч: ) “Не, яны ўспрынялі так, што ён гаворыць нейкую д’ябальшчыну. Гэта таму, што ён казаў не пра Бога, а распавядаў пра гісторыю”.

(Карэспандэнт: ) “Ці людзі разумеюць і ўспрымаюць тое, што робяць Ільючыкі?
(Савіч: ) “У нас тут мова не беларуская. І нашым людзям цяжэй разумець беларускую мову. А ў Колевых песьнях ёсьць сэнс, трэба думаць — а гэта ўжо не заўсёды ўспрымаецца”.
(Карэспандэнт: ) “Вы бачыце нейкі станоўчы момант у жыцьці Багданаўкі?”
(Савіч: ) “Адны людзі за сумленнае жыцьцё, а іншыя вельмі злаблівыя. На іх узьдзейнічае выхаваньне, якое было раней. Гэтыя людзі ходзяць нейкія зачмураныя. А людзі, якія трымаюцца нашых поглядаў, яны — сьветлыя. У чым няшчасьце? У масе сваёй старыя людзі непісьменныя, яны глядзяць толькі ў гэтую скрыню, “вока д’ябла” — так я яго заву. Пасьля гэтым выбараў лёд крануўся. Людзі падзяліліся на дзьве часткі, гэта будзе доўга. Гэта вельмі важна. Калі людзі абудзіліся, яны ўжо не заснуць, яны будуць нешта думаць і нешта рабіць. Я спадзяюся, што наша справа пойдзе наперад”.