Пажар, які ахапіў мусульманскі сьвет, тлеў зь верасьня мінулага году. Тады дацкая газэта “Jyllands Posten” апублікавала сэрыю артыкулаў на тэму свабоды слова, зьмясьціўшы пры гэтым 12 рысункаў з выявамі прарока Мухамэда. На адным з рысункаў Мухамэд паказаны ў выглядзе тэрарыста – турбан у яго на галаве мае выгляд бомбы з запаленым кнотам.
У адказ на пратэсты з боку часткі мусульманаў і на знак салідарнасьці з дацкай газэтай, карыкатуры на прарока апублікавалі СМІ ў шэрагу краінаў: Вялікай Брытаніі, Італіі, Нарвэгіі, Нямеччыне, Польшчы і Францыі. На пачатку лютага паднялася сапраўдная хваля абурэньня і гвалту з боку мусульманаў.
Лідэры заходніх краін выказалі шкадаваньне ў сувязі з коміксамі, аднак гэта не задаволіла ісламскі сьвет. Лідэр пакістанскай партыі “Джамат-э-Ісламі” і дэпутат парлямэнту Пакістану Ліякат Балох заявіў:
(Балох: ) “Урады Даніі, Францыі, Італіі і Гішпаніі адкрыта не папрасілі прабачэньня ў ісламскага сьвету. Яны ня могуць супакоіць пачуцьцяў мусульманаў некалькімі сымбалічнымі жэстамі. Людзі на Захадзе мусяць зрабіць з гэтага інцыдэнту з коміксамі сур’ёзныя высновы. Яны павінны зразумець, што пачуцьці мусульманаў былі зьняважаныя. Мусульмане ўва ўсім сьвеце моцна раззлаваныя, і ўрады мусяць зрабіць канкрэтныя крокі, інакш нашы пратэсты будуць працягвацца”.
У чым прычыны такой бурнай рэакцыі з боку ісламскага сьвету? Паводле хадысаў, у ісламе забароненыя ня толькі выявы Бога, прарока Мухамэда, але й наагул жывых істотаў. Адсутнасьць выяваў павінна ўсьцерагчы вернікаў ад ідалапаклонства, шанаваньня прадметаў заміж самога Бога. Такой думкі прытрымліваецца таксама юдаізм. А што да жартаў і высьмейваньня прарока Мухамэда і Карану, дык у мусульманаў гэта проста недаравальнае блюзьнерства.
Якраз пра гэта нагадаў Гаясудын Сідыкі, лідэр мусульманскага парлямэнту Вялікай Брытаніі і дырэктар Мусульманскага інстытуту.
(Сідыкі: ) “Мусульмане любяць прарока Мухамэда. Гэта агульнавядома. Любоў – гэта нешта такое, што можна толькі прызнаць альбо не прызнаць, бо любоў – сьляпая. Вось таму мусульмане лічаць, што гэта сфэра, якой нельга парушыць”.
“Мы нікога не хацелі абразіць ці прынізіць. Мы не адчуваем нянавісьці ні да каго”, так са свайго боку заявілі галоўныя рэдактары выданьняў, якія апублікавалі карыкатурныя выявы прарока Мухамэда. "Мы хацелі выказаць свой пратэст супраць аспрэчваньня асноўнага прынцыпу свабоднага сьвету – права на свабоду выказваньня".
Аднак, на думку рэктара Вялікай мячэці ў Парыжы і кіраўніка Рады мусульманаў Францыі Даліла Бубакера, праблема тут не ў свабодзе слова, але ў праўдзе.
(Бубакер: ) “Свабода выказваньня – так. Калі ты журналіст, ты маеш права пісаць што заўгодна, аднак толькі тады, калі ты пішаш сумленна і пішаш праўду. Але казаць, што прарок Мухамэд – тэрарыст, гэта няпраўда. Ты ня маеш права казаць, што прарок Мухамэд (мір Яму), якога мы ўслаўляем ў кожную хвіліну кожнага дня – гэта заснавальнік тэрарыстычнай рэлігіі”.
Абурэньне мусульманскага сьвету набыло гвалтоўныя формы. Дэманстранты падпалілі амбасады Даніі ў Бэйруце і Дамаску, атакавалі эўрапейскія прадстаўніцтвы, эўрапейцаў і хрысьціянскія храмы. Радыкальныя ісламскія лідэры пачалі падбухторваць вернікаў да помсты і пагражаць фізычнай расправай ня проста над канкрэтным блюзьнерам, але наагул над нявернымі. У часе бурных пратэстаў пралілася кроў.
На думку прадстаўніцы арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” Анабэль Аркі, такая рэакцыя з боку мусульманскіх краінаў, як мінімум, неадэкватная.
(Аркі: ) “Пагражаць народу і абвінавачваць краіну з прычыны таго, што газэта апублікавала коміксы і інфармацыю, якая можа быць той ці іншай групай людзей успрынятая як абраза, гэта цалкам недарэчы”.
Таксама, на думку генэральнага сакратара ААН Кофі Анана, абраза рэлігійных пачуцьцяў мусульманаў не апраўдвае гвалту, асабліва супраць тых, хто ня мае ніякага дачыненьня да карыкатураў. Паводле міністра замежных справаў Даніі Пэра Стыга Мэлера, у абразе ісламу нельга вінаваціць увесь дацкі народ – вінаватыя хіба што паасобныя людзі.
(Мэлер: ) “Я хачу заявіць арабскай грамадзкасьці, што мы тут у Даніі паважаем іслам, паважаем ісламскую рэлігію, паважаем прарока Мухамэда як аднаго зь вялікіх рэлігійных лідэраў сьвету і не хацелі яго абразіць. Калі нехта зьняважыў прарока блюзьнерствам, дык такі выпадак павінен разгледзець суд”.
Паводле прадстаўніка Белага дому Скота Маклелана, кожны мае права выказваць свае думкі і кожны мае права не пагаджацца зь імі, аднак гэтая нязгода не павінна ператварацца ў гвалт.
З такой пазыцыяй згодныя й некаторыя ісламскія прадстаўнікі. Алямір Ахмэд Сабхі Мансур, старшыня эгіпецкага Таварыства свабодных мусульманаў, лічыць, што мусульмане павінны спрабаваць зразумець прычыны такіх паводзінаў эўрапейцаў.
(Мансур: ) “На жаль, мусульмане самі ствараюць фальшывы імідж ісламу. Насамрэч сапраўдны іслам ня мае нічога супольнага з гвалтам. Коміксы грунтуюцца менавіта на такім непраўдзівым уяўленьні аб ісламе і такое ўяўленьне ўмацоўваюць”.
У заходніх СМІ працягваецца дыскусія вакол абразы рэлігійных пачуцьцяў і самога паняцьця блюзьнерства. На думку каталіцкага тэоляга, дамініканца Пётры Рудкоўскага, вельмі цяжка акрэсьліць, што зьяўляецца блюзьнерствам, а што – не.
(Рудкоўскі: ) “Тут мы маем дачыненьне зь неакрэсьленасьцю і расплывістасьцю паняцьцяў. У якасьці прыкладу згадаю беларускіх аўтараў: Уладзімера Караткевіча і ягоны раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і філёзафа Валянціна Акудовіча, які напісаў творы “Мяне няма” і “Дыялёгі з Богам”. Некаторыя могуць успрыняць гэтыя творы як абразу рэлігійных пачуцьцяў, а іншыя, у тым ліку вернікі, могуць паставіцца да іх як да мастацка-інтэлектуальнага экспэрымэнту, які падахвочвае да пераасэнсаваньня сваіх каштоўнасьцяў. Я асабіста вось гэтак стаўлюся да згаданых твораў, хаця ня кожны творчы экспэрымэнт – апраўданы. Рэлігійныя пачуцьці – вельмі далікатная, інтымная сфэра чалавека, і калі нехта занадта брутальна ўрываецца ў гэтую сфэру са сваімі іранічна-цынічнымі зацемкамі, гэта ўспрымаецца балюча тым, хто вызнае пэўныя каштоўнасьці”.
Не зважаючы на небясьпеку глябальнага крызісу, заходнія лідэры пачалі адстойваць свабоду выказваньня. Прэм’ер Даніі Расмусэн заявіў: “Мы ня будзем ад імя СМІ прасіць прабачэньня, бо ўрад не кантралюе сродкаў масавай інфармацыі: гэта было б парушэньнем свабоды слова”.
“Ня трэба падаць перад мусульманамі на калені, каля няма на гэта падставаў. Свабода слова вельмі важная, і дзяржава не павінна ўмешвацца ў яе”, заявіў дэпутат Эўрапарлямэнту, былы міністар замежных спраў Польшчы Браніслаў Герэмак. Са свайго боку, старшыня Навуковай рады польскага Эпіскапату біскуп Станіслаў Вельгус заявіў: “Некаторыя мэдыі забываюць пра тое, што ня можа быць абсалютнай свабоды, што свабода аднаго чалавека канчаецца там, дзе пачынаюцца правы другога чалавека, у прыватнасьці права на шанаваньне таго, што той лічыць сьвятым”.
“Свабодай нельга прыкрываць зьдзек з чалавека і рэлігіі. Нельга высьмейваць рэлігійныя сымбалі і тое, што сьвятое ў іншай рэлігіі”, лічыць ковенскі арцыбіскуп Сігітас Тамкявічюс.
Многія камэнтатары нагадалі мусульманам аб прынцыпе ўзаемнасьці і заклікалі адмовіцца ад падвойных стандартаў. Амэрыканскі публіцыст Эндру Саліван кажа, што арабскія мэдыі ледзь ня кожны дзень абражаюць габрэяў і юдаізм, але ён ня чуў, каб з гэтай прычыны ізраільцы каму-небудзь пагражалі фізычнай расправай. Чаму не было бурных пратэстаў пасьля нападаў ісламскіх тэрарыстаў у сьвятых мясьцінах? "Гэтыя падвойныя стандарты ясна паказваюць, што, патрабуючы павагі да сваіх каштоўнасьцяў, мусульмане спрабуюць прыхаваць сваю неталерантнасьць да іншых", кажа Эндру Саліван. "Царква мае на гэта просты эвангельскі адказ: не рабі другому таго, што табе самому нямілае".