Прозьвішча Шапавал ці Шапавалаў – адно зь найбольш распаўсюджаных у краіне. Каб пераканацца, варта заглянуць хаця б у тэлефонную кнігу Менску – больш як 200 абанэнтаў маюць такое прозьвішча. Шапаваламі названыя і шматлікія беларускія вёскі, хутары, засьценкі... Напрыклад, вялейская вёска Шапавалы – радзіма прафэсара Станіслава Багданкевіча, бацька яго меў добрую кашару... Гісторыю беларускага этноніму тлумачыць доктар навук Аляксандр Лакотка:
(Лакотка: ) “Гэта ўзыходзіць да сярэдзіны ХVI стагодзьдзя. Калі павіннасьці былі ўжо не пад сілу адной сядзібе, у вёсцы вызначаліся дадатковыя мажлівасьці вырабляць нешта. Вось і зьяўляліся Канюхі, Саньнікі, Шапавалы. Шапкі валялі некалі. Наконт гэтага была навуковая праца этнографа Раманава “Дрыбінскія шапавалы” – адмысловае дасьледаваньне пачатку ХХ стагодзьдзя па гэтым рамястве”.
“Шапавал – майстар, які вырабляе валеньнем шэрсьці валёнкі, капелюшы і іншыя рэчы”, удакладняе сучасны тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Што ведаюць пра гэтае рамяство беларусы?
(Першая спадарыня: ) “Валёнкі, канечне, добры абутак. Я вельмі хворая, цыркуляцыі крыві няма, то, вядома, каб яны былі зробленыя моднымі, то чаму б не абуць валёнкі? Усё ж вельмі цёпла ў іх!”
(Юнак: ) “Бацька носіць. Мне падабаецца гэты абутак. Але сам бы не насіў – ня модна”.
(Другая спадарыня: ) “У такое халоднае надвор''е без валёнак увогуле ніяк! Вельмі добра валёнкі: цёпла! А дзецям дык і прыгажосьць! Але штосьці я іх ня бачу, а хачу ўнукам купіць”.
(Першы спадар: ) “Я ў самыя суворыя маразы назіраў, што людзі ехалі на працу менавіта ў валёнках. Гэта было на вуліцы Кісялёва, 18-ы аўтобус. Якраз былі самыя маразы – мінус 27. Я падумаў: як добра, што цёпла апранутыя! Валёнкі для марозных зімаў – самы лепшы абутак. Так, мы можам надзець і боты на пушніне, боцікі, але валёнкі ёсьць валёнкі!”
(Другі спадар: ) “Валёнкі, вядома, добры абутак, калі маюць яшчэ зьнешні выгляд больш-менш нармальны. Старых людзей я бачыў у гэтым абутку. Нармальна! Галоўнае, каб ня мёрз чалавек!”
А цяпер прапаную паслухаць меркаваньні з глыбінкі. Вось раённы цэнтар на Магілёўшчыне – Дрыбін. Чаму менавіта ён? Бо паводле ўжо згаданага этнографа Рамана Еўдакімава, тут шапавалы трымалі найбольш моцныя традыцыі. Пра цяперашні стан рамяства паведамляе кіраўніца клюбу з красамоўнай назвай “Шапавал” Ніна Радзевіч.
(Радзевіч: ) “У нас дзевяць майстроў, каторых ведаем. Людзі, якія займаюцца гэтым. Заказы прымаюць, валёнкі робяць. Ня толькі з Дрыбіну, але зь Менску, Віцебску заказы паступаюць”.
Па рэкамэндацыі Ніны Радзевіч знаёмлюся з найстарэйшай у Дрыбіне рамесьніцай, Любоўю Ціхановіч.
(Ціхановіч: ) “У мяне быў муж, ён рабіў валёнкі, я яму дапамагала. Вось і навучылася. Муж рана памёр. У мяне пяцёра дзяцей. Усіх трэба было вучыць. Заробак быў малы. Я станавілася й гэтыя валёнкі рабіла. Праца вельмі цяжкая, канечне”.
(Карэспандэнт: ) "Не замінала ў хаце, усё-такі вялікая сям''я ў вас?"
(Ціхановіч: ) “Дык дужа воўны шмат усюды, і пылу ад яе. Брудная праца. Мяне да гэтага нястача вымушала. З працы вяртаюся, з гаспадаркай упраўляюся і давай гэтыя валёнкі рабіць. І працавала, і прадавала, і замовы рабілі мне. Сям''ю карміць трэба было і вучыць усіх, я й старалася”.
Кліентамі Любові Ціхановіч – сотні тутэйшых. Добра і ім, і ёй: на заробкі ад валёнкаў усе пяцёра дзяцей рамесьніцы атрымалі вышэйшую адукацыю. Цяпер 70-гадовая бабуля дзеля ўнукаў шчыруе, радуецца: шапавальскае майстэрства ізноў пачало падымацца ў цане.
(Ціхановіч: ) “Зараз валёнкі на базары – 60 тысяч рублёў. Затое ж чалавек купіць – за год ня зносіць. На гады два-тры ў яго абутак цёплы. Вось як маразы прыціснулі, дык да мяне бягуць: валёнкі! Кажу: “Што зрабіла, тое прадала”.
Наконт сапраўднай “валёначнай” камэрцыі баба Люба раіць пагутарыць з шапаваламі ў старажытнай вёсцы Пакуцьце, што таксама на Магілёўшчыне. У прыватнасьці, назвала прозьвішча Анатоля Міхеева. Запытваю ў майстра пра цяперашнія посьпехі.
(Міхееў: ) “Ну, мы ж шмат не валяем... Сем-восем у тыдзень, найбольш – дзесяць. Ля стала тут стаіш суткі... Попыт вялікі! У Менск, у Берасьце і Горадню – усюды! Стараемся, каб чалавек не заставаўся ў крыўдзе. Дзевяць гадоў таму ў Клімавічах прадаў валёнкі. Прыходзіць сёлета: “Толькі ў цябе куплю!”
Шапавальства – дадатковы занятак для спадара Анатоля. Ці задаволены ён прыбыткам ад свайго ўжо рэдкага на вёсцы рамяства?
(Міхееў: ) “Ну, няма куды кінуцца нам! Ці вось хадзі па вуліцы, замярзай за 70 тысяч рублёў у месяц, ці я пару валёнак у дзень зраблю – таксама 70 тысяч гэтых атрымаю. Выгада ёсьць? Ёсьць! Я вам скажу: “Адзін селянін дае зарабіць сямі чалавекам. Вы зразумелі?”
Вось простая сялянская лёгіка Анатоля Міхеева. Каб вырабіць пару валёнак, патрабуецца зь кіляграм воўны. Прыблізна столькі дае адна авечка. Кемлівыя суседзі гэта бачаць, таму ўжо не адзін-два чалавекі гадуюць ярачак, а некалькі. Яшчэ двое-трое з матаблёкамі пачынаюць займацца кармамі для іх. Неўзабаве зьяўляюцца перакупшчыкі воўны. Пачалі адраджацца і воўначасальні, бо аднаму займацца ўсім тым немагчыма... Немудрагелістую схему пацьвярджае кіраўнік адзінай у Беларусі племянной авечкагадоўчай гаспадаркі “Канюхі” Ляхавіцкага раёну Іван Назараў.
(Назараў: ) “У нас няма адбою ад тэлефанаваньняў. Усе просяць прадаць ім ярачак і баранчыкаў напачатку сакавіка, калі пойдзе прыплод”.
Дык ці маюць пэрспэктыву шапавалы? Абмяркоўваем пытаньне з ужо знаёмай нам Нінай Радзевіч.
(Радзевіч: ) “Вырашылі арганізаваць клюб па інтарэсах. Прыцягваць дзяцей да гэтага, заняць іх вольны час таксама. Дзяцей у нас дваццаць. Расказваем пра гісторыю ўзьнікненьня промыслу, прылады працы шапавалаў, вырабы, пра валёнкі, магеркі, лямец, тэхналягічны працэс. Паказваюць працу шапавалы нашы. Плянуем, як будзе у нас памяшканьне – гэта абяцаюць –адкрыць майстэрню і, мажліва, крамку, каб можна было прадаваць вырабы”.
Для тых, хто мае цікавасьць нагледзець сабе альбо дзецям адмысловы абутак у Дрыбіне, нагадаю: білет на агляд экспазыцыі шапавалаў каштуе 500 рублёў. На адраджэньне рамяства прымаюцца таксама добраахвотныя ахвяраваньні...