Лісты, якія я выбраў для сёньняшняга (першага ў 2006 годзе) агляду пошты, напісаныя і дасланыя нашымі слухачамі ў апошнія дні году мінулага. Амаль ва ўсіх іх так ці інакш гучыць тэма выбарчай кампаніі, якая распачалася ў Беларусі якраз напрыканцы мінулага сьнежня. Ці адбудуцца ў краіне зьмены пасьля 19 сакавіка? Якія першыя ўражаньні ад пачатку выбарчай кампаніі? На што спадзяюцца нашы слухачы, сустракаючы Новы год?
Апанас Луста з пасёлку Паўднёвы Гарадзенскага раёну на падставе ўласнага досьведу і размоваў з суседзямі і знаёмымі паспрабаваў пераказаць, на ягоныя думку, тыповыя развагі сёньняшняга беларускага пэнсіянэра-калгасьніка:
“Цяпер мне жывецца добра. Пэнсію плацяць своечасова. “Бацька” наш, Лукашэнка, загадвае старшыні калгасу, каб дапамагаў мне ўзараць агарод, убраць камбайнам збожжа, нарыхтаваць сена на кароўку. І газ у хаты праводзяць, і добрыя дамы ў вёсцы будуюць. Але ж чаму майму ўнуку, які вучыцца ў сталіцы замежным мовам, не дазваляюць ехаць за мяжу, каб лепш гэтымі мовамі авалодаць? А меншы ўнук, школьнік, раней штогод езьдзіў на аздараўленьне ў Італію, амаль навучыўся размаўляць па-італьянску, прывозіў адтуль падарункі, з захапленьнем расказваў, як цудоўна жывуць там людзі. А цяпер ён вельмі засмучаны, бо ўлада загадала дзяцей за мяжу не вазіць”.
Далей у сваім лісьце Апанас Луста апісвае сумневы пэнсіянэра-калгасьніка.
“Старшыня калгасу загады “бацькі” ня вельмі і выконвае. Моліш, моліш, каб узаралі агарод, а ўжо, бывае, і вясна канчаецца — а трактара няма. А жыта, калі б самі з жонкай, стоячы на каленях, сярпамі ня зжалі ды ў снапы не зьвязалі — дык яно так і асыпалася б у чаканьні камбайна. Ды і гэтыя новыя дамы — як прынада ў пастцы. Прыехала адна сям’я з гораду. Жонка папрацавала на фэрме, а чалавек — на рамонце тэхнікі. Колькі ім плацілі? Тысяч трыста. З такімі заробкамі дзяцей не пракорміш і на старасьць грошай не назьбіраеш. Папрацавала гэтак сям’я год — і зьехала кудысьці. А яшчэ чатыры дамкі так і стаяць незаселеныя. Ды і навошта новае жытло будаваць, калі столькі парожніх хатаў, зусім новых. Старыя паўміралі, а дзеці жыць у вёсцы ня хочуць. …Падумае так пэнсіянэр, пачухае патыліцу — і як у выніку прагаласуе? Думаю, што ўсё ж за Мілінкевіча”.
Зусім магчыма, спадар Луста, што многія вясковыя жыхары будуць разважаць менавіта так. Вось толькі ці будуць яны мець магчымасьць перад выбарамі хоць раз сустрэцца з Аляксандрам Мілінкевічам ці іншым дэмакратычным кандыдатам? Ці ўбачаць іх па тэлевізары, ці прачытаюць іхныя праграмы ў газэтах? Як зрабіць асэнсаваны, сьвядомы выбар, калі ня маеш дастатковай інфармацыі?
На тэму выбараў напісаў свой кароткі ліст і Фёдар Барадзін з Магілёва. Слухач піша:
“Вось, нарэшце, і дачакаліся: хутка выбары. Гэта азначае, што наперадзе ў мяне шмат працы. У выбарах я буду браць удзел чацьверты раз. Калі яны пройдуць сумленна і дэмакратычна, дык перамога будзе наша. Вельмі спадзяюся, што гэтак і будзе. Найважнейшай падзеяй мінулага 2005 году я лічу Кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім аб’яднаная апазыцыя абрала свайго адзінага кандыдата”.
Пакуль што, спадар Барадзін, спадзяваньняў на тое, што выбарчая кампанія-2006 будзе значна адрозьнівацца ад кампаніі пяцігадовай даўніны — ня надта шмат. Як і тады, прадстаўнікоў апазыцыі фактычна нідзе (за адзінкавымі выключэньнямі) не дапусьцілі ў выбарчыя камісіі. А сярод дэмакратычных палітыкаў, нягледзячы на рашэньне Кангрэсу, адзінства няма — аб прэзыдэнцкіх амбіцыях заявілі больш як паўтузіна дзеячаў, якія, здавалася б, павінны цьвяроза ацэньваць і сытуацыю, і ўласныя магчымасьці. Усё пакуль ідзе гэтак жа, як і пяць гадоў таму.
Наступны ліст даслаў наш даўні сябар Мікалай Бусел зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёну:
“Радыё Свабода даўно стала штодзённай неабходнасьцю ў маёй хаце. Маленечкі прыймач стаіць проста на стале падчас сьнеданьня (так прасьцей настройваць частоты — заўжды пад рукой). На вялікі жаль, Радыё Свабода ёсьць адзінай станцыяй, якую можна рэгулярна слухаць, каб мець зьвесткі пра сваю радзіму. Бо я пазбаўлены магчымасьці набыць беларускую паштоўку, чытаць беларускую газэту, глядзець беларускае тэлебачаньне, чуць беларускае радыё. Становішча яўна ненармальнае. Вось чаму ваша пасільная праца ёсьць каштоўным фэномэнам у цяперашняй гісторыі Беларусі. Пэўным чынам вы выконваеце тую працу, што павінна было б выконваць дзяржаўнае радыё, але яно цяпер — чысты “агітпрап”.
Што да мяне, то ня трэба мне іншых галасоў, калі толькі Радыё Свабода будзе мець якасныя частоты, хоць бы пару гадзінаў дзённых перадачаў ды больш разнастайныя (і даўжэйшыя) аналітычныя і культурныя праграмы ўвечары. З прычыны браку часу багата якія надзённыя ды істотныя тэмы альбо не закранаюцца, альбо маюць недастатковае раскрыцьцё. Хоць я разумею: шмат рэчаў залежыць не ад вас”.
Мы, спадар Бусел, пастараемся ўлічыць вашы заўвагі. Гэта датычыць новых праграмаў, якія зьявяцца ў 2006 годзе, большай разнастайнасьці тэмаў, поўнага і ўсебаковага асьвятленьня найбольш значных падзеяў, што адбываюцца ў Беларусі.
Праблема іншага кшталту — якасьць прыёму нашых праграмаў на кароткіх і сярэдніх хвалях. Адрозна ад Украіны і Расеі, дзе ў шэрагу рэгіёнаў “Свабода” карыстаецца рэтрансьлятарамі, у Беларусі ў нас такой магчымасьці няма. А шукаць і слухаць перадачы на кароткіх хвалях, ды яшчэ на старых прыймачах — гэта, сапраўды, патрабуе і вытрымкі, і настойлівасьці, а часам і цярпеньня. Але іншага выйсьця пакуль няма. Зрэшты, апошнія гады істотна павялічваецца колькасьць тых людзей, якія слухаюць альбо чытаюць тэксты нашых перадачаў праз Інтэрнэт. Пакуль гэта датычыць у асноўным буйных гарадоў. Але, можна меркаваць, рана ці позна кампутары ды Інтэрнэт стануць звыклай зьявай і ў беларускіх вёсках ды мястэчках.
Зрэшты, пакуль у многіх жыхароў беларускай вёскі няма ня толькі Інтэрнэту, але і тэлефоннай сувязі. Вось як апісвае сваё вясковае жыцьцё наш даўні слухач Яўген Чарнавец зь вёскі Калодзежы Чэрвеньскага раёну:
“Жыву я з матуляй у вёсцы. Маці ўжо старэнькая, здароўе слабое (інвалід 1-й групы па зроку). Я ў яе — адзіны сын. Хацеў забраць у горад, але не атрымалася: жонка была катэгарычна супраць. Давялося мне перабірацца ў бацькоўскую хату. Вясной капаю агарод, саджу бульбу, змагаюся з пустазельлем. З агароду і жывём, бо мне за догляд дзяржава плаціць ну вельмі сьмешныя грошы. Маці атрымлівае пэнсію. Добра, што грошы прыносяць без затрымкі. Амаль тры гады таму сталі ў чаргу на ўстаноўку тэлефона. Увесь гэты час абіваў парогі сувязістаў, пісаў у райвыканкам, але безвынікова. Месяц таму напісаў ліст у Мінсувязі — трапіў ён да намесьніка міністра (здаецца, чалавека спагадлівага). Дзякуй яму — з Новага году, здаецца, будзем мець сувязь са сьветам. Для мяне гэта вельмі важна: я ж часта не бываю дома, а тады ў мамы хоць будзе магчымасьць выклікаць хуткую дапамогу. Бо доктара ў вёсцы няма. Вось так і жывем”.
Здароўя і вытрымкі вам, Яўген, і вашай матулі. Напэўна, у кожнага ў жыцьці бываюць моманты, калі належыць рабіць складаны маральны выбар — падобны на той, які давялося зрабіць вам. Ваш выбар — гэта ўчынак моцнага і высакароднага чалавека. А дабрыня і спагада заўсёды знаходзяць водгук у іншых людзях, і рана ці позна вяртаюцца да чалавека.
На заканчэньне — ліст-віншаваньне ад Мікалая Волчыка зь вёскі Зіновічы Пружанскага раёну:
“2005 год быў ва ўсіх адносінах складаным. Боль, адчай… Дзеяньні ўлады не дадаюць аптымістычнага настрою і спадзяваньняў на хуткія станоўчыя зьмены. Ваша праца ў імя вольнай, свабоднай Бацькаўшчыны дапамагае кансалідаваць інтэлектуальныя намаганьні дзеля рэалізацыі нацыянальнай ідэі. Сардэчны дзякуй за плённую працу ў 2005 годзе і шчырыя пажаданьні на год 2006”.
Мы шлем калядныя і навагоднія віншаваньні вам, спадар Волчык, і ўсім сваім слухачам. Па ранейшаму будзем удзячныя ўсім, хто знойдзе час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў. Перадача “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.