Актывістцы КПБ Сьвятлане Міхальчанцы са Сьветлагорску вярнулі кампутар, які адабралі падчас ператрусу напярэдадні Эўрапейскага маршу. “Я ў вас забраў кампутар, я вам і падключу”,– быў ветлівы з жанчынай супрацоўнік мясцовай управы КДБ Аляксей Шагінаў. Чэкіст папрасіў у пэнсіянэркі прабачэньня і патлумачыў, чаму кампутар не вярталі болей за месяц, – бо вазілі на праверку ў Гомель. Але, кажа Сьвятлана Міхальчанка, ёй дагэтуль не аддалі некаторыя друкаваныя матэрыялы, у тым ліку кнігу Паўла Шарамета і Сьвятланы Калінкінай “Выпадковы прэзыдэнт”. Паводле зьвестак, гэтым ды іншымі “апазыцыйнымі” творамі цяпер зачытваюцца супрацоўнікі міліцыі.
“Пыталіся нашы таварышы, дзе кнігі, дык ім адказалі, што іх чытаюць – вельмі цікавыя. Я таксама пыталася. Кажуць, яшчэ чытаем”.
У калегі Сьвятланы Міхальчанкі па партыі Сяргея Дайнекі зь ператрусам напярэдадні маршу пабывалі сьветлагорскія міліцыянты. Ня менш за арыштаваны агітацыйны матэрыял спадару Дайнеку шкада чырвоны партбілет, які таксама не вяртаюць.
“Потым зноў хадзілі. Нам сказалі, што ўсе дакумэнты на праверцы ў Гомелі, вернуцца, тады забярэце. Вось Сьвятлана Кандрацьеўна дамаглася, каб ёй кампутар дамоў вярнулі. А мне сказалі, што самі са мной зьвяжуцца і самі ўсё вярнуць. Але дагэтуль нічога”.
Сябру ж гарадзенскага “Маладога фронту” Яўгену Скрабатуну міліцыянты вярнулі налепкі да Эўрапейскага маршу і матэрыялы “Руху За свабоду”. Актывісту паведамілі: гэта ўсё прайшло ідэалягічную экспэртызу.
Паводле зьвестак зь недзяржаўных крыніц, болей за 50 актывістаў розных апазыцыйных структураў былі арыштаваныя ці абшуканыя напярэдадні восеньскіх маршаў. Фактычна ў кожнага зь іх арыштоўвалі нейкую маёмасьць. Некаторым, як бачна, дагэтуль не вярнулі анічога.
У актывіста Алеся Атрошчанкава забралі два кампутары, некалькі эўрапейскіх сьцягоў і гіпсавы зьлепак герба “Пагоня”. Самога актывіста арыштавалі на 10 сутак нібыта за абразу міліцыянтаў. Дзе зараз знаходзяцца ягоныя кампутары і рэчы, ён даведаўся, калі днямі наведаў пракуратуру.
“Аб гэтых рэчах я б нічога не даведаўся б, калі б сам не падаў скаргу ў пракуратуру. Там мне сказалі, што рэчы ў КДБ на праверцы. Ня ведаю, якую праверку можна весьці адносна сьцягоў Эўразьвязу ды “Пагоні” ды яшчэ цягам паўтара месяца? У пракуратуры сказалі, што таксама гэтага ня ведаюць”.
Алесь Атрошчанкаў кажа – будзе і далей змагацца за тое, каб рэчы вярнулі. Што да камэнтару з боку КДБ, дык у ім мне адмовілі.