Чарговы раўнд перамоваў у “Газпроме” правяла намесьніца міністра энэргетыкі Беларусі Рыма Філімонава.
У размове з карэспандэнтам “Свабоды” яна сказала, што “камандзіроўка мела канфідэнцыйны характар”. Але ці ўдалося пра нешта дамовіцца?
“Ідзе працэдура перамоваў. Гэта проста быў чарговы этап, каб прыкінуць, паглядзець, пралічыць. Дамоўленасьць першапачатковая адбылася ў мінулым годзе, калі мы заключалі кантракт да 2011 году”, — кажа спадарыня Філімонава.
Першы намесьнік міністра энэргетыкі Эдуард Таўпянец сказаў:
“Працягваецца ўдакладненьне пазыцыяў. Хаця ёсьць кантракт, вызначаная формула, паводле якой павінна разьлічвацца гэтая цана. Мусяць удакладняцца парамэтры гэтай цаны, бо там ёсьць многа складнікаў, якія патрабуюць дакумэнтальнага пацьверджаньня”.
Паводле прэс-службы “Газпрому”, пра “хуткі станоўчы вынік і пералом можна меркаваць з таго, што бакі абмяркоўваюць ня столькі цану, тут практычна справа разьвязаная, засталося дакумэнты падрыхтаваць. А тое, што беларускі бок пачынае прапаноўваць “Газпрому” удзел у інвэстпраектах на тэрыторыі Беларусі, — у сфэры электраэнэргетыкі й мінэральных угнаеньняў. Дачыненьні ўжо ў іншай плашчыні. І гэта сьведчыць пра стабільнасьць перамоваў пра цану”.
Паводле дамовы, цана на газ мусіць скласьці 67% ад цаны на эўрапейскім рынку — за выняткам транспартных выдаткаў.
“Можа, лепш разьлічвацца за газ, чым аддаваць частку ўласнасьці?”
Эканаміст Тацяна Манёнак лічыць лягічнай прывязку да цаны газу для Польшчы, бо гэта сумежны рынак.
“128 даляраў — гэта кошт, які, паводле маіх зьвестак, і ёсьць ужо ў бюджэце на наступны год. Беларускія чыноўнікі не адмаўлялі, што закладзенае падвышэньне недзе на 15—20%. Яны будуць гандлявацца і будуць прапаноўваць нейкія ўмовы, каб атрымаць такую лічбу. Бо на гэта завязаная ўся эканоміка”.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка не выключае магчымасьці камбінаванай зьдзелкі, дзе гаворка пойдзе пра дзяржаўную ўласнасьць:
“У гэтых выпадках мы, грамадзяне Беларусі, маем права ведаць, што ў нас зьбіраюцца забраць і прадаць. І што лепш? Можа, лепш разьлічвацца за газ, чым аддаваць частку ўласнасьці сваіх прадпрыемстваў? Вось тут улада мусіць быць сумленная і шчырая”.
Паводле спадара Заікі, Беларусь мусіць як мага хутчэй выйсьці на нармалёвыя эўрапейскія тарыфы на газ:
“Танны газ — наркотык для эканомікі. Гэта філязофія 1990-х гадоў, філязофія няздараў. Калі слабы ўрад сваіх інвэстыцыйных праграмаў ня мае, не ўяўляе, як выходзіць з такой сытуацыі, то пачынае выстаўляць на торг частку сваёй уласнасьці й чакаць, што цэны паменшаюць”.
“Газпром” “прывяжа” кошты газу для Беларусі да Польшчы, 19.11.2007