Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў з нагоды трэцяй гадавіны беларускай службы Радыё Швэцыя сказаў:
“Нам вельмі прыемна, што ўжо вось тры гады як Радыё Швэцыя робіць перадачы па-беларуску. І гэта паказчык высокай культуры швэдзкай эліты, бо швэды заўжды адрозьніваліся талерантнасьцю да іншых народаў, да іншых моваў. І ня трэба было пісаць лісты, зьбіраць подпісы. Яны самі разумелі, як важна захаваць яшчэ адну эўрапейскую мову, якая была мовай міжнародных зносінаў у сярэднявечча.
Трэба адзначыць, што вельмі актыўна праяўляюць сябе ў валоданьні беларускай мовы швэдзкія дыпляматы. Дастаткова згадаць кіраўніка філіі швэдзкай амбасады ў Менску альбо былога кіраўніка місіі АБСЭ, які таксама добра размаўляў па-беларуску. Хацелася б, каб гэта перадача актыўней прапагандавала беларуска-швэдзкія сувязі, больш расказвала пра гісторыю Швэцыі, пра нашы дачыненьні ў розныя стагодзьдзі. Бо дачыненьні вельмі даўнія, ім больш як тысяча гадоў”.
Ад імя Беларускай асацыяцыі журналістаў беларускую службу Радыё Швэцыі павіншаваў рэдактар інтэрнэт-выданьня "Салідарнасьць" Аляксандар Старыкевіч:
“Хацелася б павіншаваць Радыё Швэцыя. Гэта вельмі істотна для нас, што гэта скандынаўская краіна выявіла сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі такім чынам, што палічыла неабходным адкрыць адмыслова арыентаваную на Беларусь сваю праграму. Гэта сьведчаньне ўвагі, гэта сьведчаньне салідарнасьці. І з гэтага гледжаньня цяжка пераацаніць гэты факт”.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў, адзін з даўніх слухачоў Радыё Швэцыя, сказаў:
“Яшчэ школьнікам я рэгулярна слухаў музычныя праграмы гэтага радыё і дагэтуль памятаю непаўторны голас вядоўцы той праграмы Тамары Юхансан. А калі казаць пра беларускамоўнае Радыё Швэцыя, мне вельмі прыемна, што я прычыніўся да дзейнасьці гэтага радыё ня толькі як слухач, але, калі я быў у Швэцыі, Зьміцер Плакс, які выдатна працуе на гэтым радыё, браў у мяне інтэрвію, шукаючы паралелі паміж менталітэтамі беларусаў і швэдаў. Я хачу павіншаваць усіх супрацоўнікаў!”
Папулярны беларускі сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай службы Радыё Швэцыя падчас візыту, які распачнецца заўтра. У Стакгольме спадар Вайцюшкевіч выступіць з канцэртам у Саюзе пісьменьнікаў Швэцыі і пачынае новы музычны праект – швэдзкія вершы на беларускай мове.
“Я асабіста знаёмы са Зьмітром Плаксам. Хацеў бы пажадаць людзям, якія там таксама працуюць здароўя і плёну. Бо вельмі важна кантэкст швэдзкі і беларускі, калі яны паяднаюцца. У нас шмат чаго ёсьць агульнага, шмат што нас яднае. І шмат чаму беларусам ёсьць вучыцца ў швэдаў, а ў некаторых рэчах швэдам таксама – у беларусаў”.
"Радыё Швэцыя” па-беларуску – 3 гады ў эфіры, 7.11.2007