Гэта будзе ўжо дзявятая амністыя ў Беларусі, пачынаючы ад 1991 года. Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімір Навумаў заявіў, цяпер яна “закране ўсіх грамадзянаў, якія зьдзейсьнілі злачынствы па неасьцярожнасьці, а таксама грамадзянаў, якія зьдзейсьнілі няцяжкія злачынствы”.
Законапраект рыхтавала да разгляду камісія Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бясьпецы. Яе старшыня Анатоль Белашэўскі сказаў:
“Ёсьць людзі, якія ў месцах пазбаўленьня волі зрабілі правільную выснову з таго, што яны зьдзейсьнілі, сталі на шлях выпраўленьня. Я лічу, што гэта такі гуманны акт прэзыдэнта адносна асобаў, якія аступіліся, але потым сталі на шлях выпраўленьня і, наогул, якія выправіліся”.
Ці падпадае пад гэтую амністыю, да прыкладу, былы кандыдат у прэзыдэнты, старшыня БСДП (Грамада) Аляксандар Казулін? Спадар Белашэўскі мяркуе:
“Калі ён адбыў адну траціну. Гэты артыкул падпадае. Так што, калі ён адбыў, то чакайце, – прыйдзе”.
А ці могуць дэпутаты ўносіць нейкія зьмены ў прапанаваны прэзыдэнтам законапраект?
“Так, па законе дэпутаты могуць уносіць. Калі гэта прапанова будзе падтрымана бальшынёй дэпутатаў, тады будзе прынятая”.
Ці патрапяць пад амністыю палітвязьні – Аляксандар Казулін, Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч, Андрэй Клімаў ды іншыя? Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька сказала:
“Усе праекты законаў, у тым ліку і аб амністыі, прадугледжваюць магчымасьць караць ці мілаваць з боку прэзыдэнта. Таму пытаньне пра палітвязьняў будзе вырашацца ня тым ці іншым законам, а будзе вырашацца непасрэдна воляй прэзыдэнта. Якая літара закону пры гэтым будзе выкарыстоўвацца, ня мае ніякага значэньня”.
Паводле спадарыні Процькі, пытаньне палітвязьняў прынцыповае, бо іх наяўнасьць сьведчыць пра недэмакратычнасьць рэжыму:
“Мы сёньня маем практыку савецкай краіны. Калі тэрміну “палітвязьні” наогул не было. У нас ёсьць людзі крымінальнага так бы мовіць кшталту. І ўсе тыя амністыі тычацца крымінальных правапарушэньняў. Таму казаць, што палітвязьні будуць вызвалены з таго ці іншага кірунку, трэба прызнаць што ў нас ёсьць палітвязьні. На жаль, наша дзяржава ўзнавіла савецкую практыку”.
Хто з палітвязьняў патрапіць пад амністыю?, 15.02.2007

Апошні раз у Беларусі амністыя праводзілася два гады таму. У траўні 2005-га Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі да гадавіны Перамогі. Аналягічная амністыя абвяшчалася і ў 2004-м і была прымеркаваная да сьвяткаваньня 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі. Пад кантролем пэнітэнцыярнай сыстэмы ў Беларусі — больш за 100 тысяч асуджаных. Паводле міжнародных гуманітарных арганізацыяў, беларускія пэнітэнцыярныя ўстановы перапоўненыя больш як на 20%.