Знаткевіч: “Якая ваша ацэнка сёньняшняга рашэньня суду ў справе "Яйкаквадратаў"?”
Маркавец: “Рашэньне мы гэтае ведалі, таму што па ходу суду яно было ясным. Нашы творы ёсьць, суд іх як бы сьцьвердзіў, але зазначыў таксама, што ў МТС – таксама твор. Праўда, дзіўная зьява – у гэтага твора няма аўтара. Адказчык так і ня змог назваць, хто ж ім даў гэты твор, хто зьнёс гэты твор, як пытаўся Алесь Разанаў на працэсе – ці качка, ці гусь? Ніхто не адказаў. Яны называлі нейкія фірмы, але канкрэтнага адказу мы так і не пачулі. Вось такое было рашэньне суду”.
“Мастацкі твор непасрэдна зьвязаны з канцэпцыяй”
Знаткевіч: “Нехта можа сказаць – а наагул, наколькі можна казаць пра ўласнасьць на гэты вобраз, яйка ў квадраце? Хтосьці скажа, што гэта такое нешта базавае, як чорны квадрат Малевіча – няўжо Малевіч мог запатэнтаваць чорны квадрат?”
Маркавец: “Твор мастацтва не патэнтуецца, ён сьцьвярджаецца адразу з моманту публікацыі, абнародаваньня, выставы, у адрозьненьне ад знакаў. Квадрат Малевіча і прозьвішча Малевіча гучала ў працэсе неаднойчы, таму што адказчык хацеў давесьці, што творы, у якіх ужываюцца простыя формы, ня могуць быць творамі мастацтва.
Тады мы паказвалі Мандрыяна, Малевіча – дык вы што, хочаце, зрабіць сусьветныя адкрыцьці ў мастацтвазнаўстве і даказаць, што творы гэтых мастакоў – гэта ня творы? Відаць, гэта было пераканаўча, таму што пасьля гэтага ўжо ня сталі казаць, што нас твор ня можа быць творам мастацтва, таму што мастацкі твор непасрэдна зьвязаны з канцэпцыяй. І хаця закон не захоўвае канцэпцыю, але зьмест і форма ў творах мастацтва – абавязковыя. І мы лічым, што менавіта гэта зьяўляецца сутнасьцю гэтых твораў”.
“На тэрыторыі Беларусі знак запатэнтавалі толькі 10 ліпеня 2007 году”
Знаткевіч: “Вы спрабавалі перад тым, як падаваць пазоў у суд, неяк дамовіцца з кампаніяй МТС пра вашае права інтэлектуальнай уласнасьці?”
Маркавец: “Бясспрэчна. Мы зьвярнуліся адразу ж, і паказалі ім, што ёсьць такія творы, каб папярэдзіць, бо любая культура брэнду, культура знаку грунтуецца на тым, што знак павінен быць арыгінальным і не паўтараць творы мастацтва, незалежна ад таго, ведалі яны яго ці ня ведалі, але калі ён зьяўляецца ў прыродзе, у нейкай краіне, то адбываюцца пэўныя захады, якія павінна рабіць фірма, якая клапоціцца пра чысьціню свайго знаку. Яны выказвалі зангепакоенасьць, але іх занепакоенасьць была скіраваная на зацягваньне часу, каб нас супакоіць, каб мы не падымалі гэтага пытаньня ў прэсе, а тым часам рабіць захады, каб хутчэй запатэнтаваць на тэрыторыі Беларусі знак, які на тэрыторыі Беларусі быў запатэнтаваны толькі ў гэтым годзе 10 ліпеня”.
Знаткевіч: “А.Разанаў сказаў, што вы будзеце цяпер падаваць пазоў у апэляцыйны савет інтэлектуальнага цэнтру. Наколькі рэальна, што гэты савет зможа зьмяніць рашэньне Вярхоўзнага суду?”
Маркавец: “Не, гэта ні ў якім разе, Вярхоўны суд – гэта Вярхоўны суд...”
Знаткевіч: “Гэта чыста сымбалічны крок?”
Маркавец: “Справа ў тым, што нашы яйкаквадраты застаюцца, ніхто нас ня можа пазбавіць права аўтарства, яны будуць лунаць і яшчэ больш разьвівацца як сама ідэя, бо, як казаў калісьці Разанаў, гэта новая геамэтрыя – гэта не авал, не квадрат і ня яйка, гэта яйкаквадрат, новы сымбаль”.
“Мне хацелася б намаляваць сваіх сяброў, якіх мы пры жыцьці не заўважаем”
Знаткевіч: “Вы рабілі партрэты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Кастуся Каліноўскага... А каго з сучасьнікаў-беларусаў вам хацелася б намаляваць?”
Маркавец: “Я быў добра знаёмы і з Хведарам Янкоўскім, і з нашымі мастакамі, і з тым жа Алесем Разанавым, якога я некалі і маляваў... Відаць, за мной яшчэ шмат даўгоў перад нашымі сябрамі, паплечнікамі... Яны адыходзяць. Я сябраваў зь Яўгенам Куліком, Уладзімерам Крукоўскім... Мне хацелася б намаляваць сваіх сяброў, якіх мы пры жыцьці не заўважаем, а калі яны адыходзяць, то шкадуем, што мала надзялялі ім увагі”.
Знаткевіч: “А з сучасных палітыкаў?”
Маркавец: “Ведаеце, я палітыкаў мала маляваў у свой час, калі быў на вучобе, таму мне цяжка сказаць, каго б я хацеў намаляваць – хаця я добра ведаў і таго ж самага Зянона, і ў мяне былі накіды, малюнкі... Я шмат ведаў людзей, якіх маляваў бы і яшчэ, відаць, буду маляваць.
Мы цяпер з Разанавым вельмі шмат займаліся больш канцэптуальным мастацтвам, якое адыходзіць ад рэальнага мастацтва... Калі пачынаецца пэрыяд канцэптуальнага мастацтва – ён адымае час і творчую энэргію... Я шмат часу аддаваў і аддаю гісторыі Заслаўя, некалькі выставаў тэматычных, зьвязаных з гісторыяй, з князямі – і той жа Яўнут, Сапега, і калі ты на гэтую тэму натрапляеш, яна патрабуе поўнай канцэнтрацыі, і на пэўны час забываеш пра іншыя праекты”.
“Наведнікі ведаюць, што пабачаць у нас цікавую і адметную выставу”
Знаткевіч: “А дзеля таго, каб маляваць чалавека, абавязкова, каб гэты чалавек быў вам сымпатычны – ці можа атрымацца цікавы партрэт чалавека, які вам несымпатычны?”
Маркавец: “Я думаю, што несымпатычнага чалавека маляваць – так бы не адбылося... Мае калегі працуюць у жанры шаржу, сарказму, але для гэтага трэба гэтым валодаць, але гэтыя жанры мне не ўласьцівыя, і я наўрад-ці б маляваў нейкую адмоўную асобу – гэта мне не цікава, гэтаксама як у мінулыя часы я не маляваў нейкіх вялікіх асобаў савецкага пэрыяду”.
Знаткевіч: “Вы разам з жонкай, мастацтвазнаўцай Тацянай Маркаевц стварылі ў Менску арт-кавярню “Добрыя мысьлі”. Там ладзяцца выставы, прэзэнтацыі... Наколькі хапае Менску і Беларусі такіх месцаў, дзе можна прэзэнтаваць беларускую культуру?”
Маркавец: “Мы яе не стварылі, мы займаемся тут мастацкімі праектамі – ладзім выставы вельмі шырокага дыяпазону, ад дзіцячай творчасьці да нейкай тэматычнай... Цяпер у нас выстава Леаніда Рыжыкава, вельмі цікавага паэта і мастака.
Прапанова, канечне, ад мяне сыходзіла, бо яўна не хапала такіх кропак у горадзе. На нашы выставы людзей прыходзіць нашмат больш, чым ідзе ў тыя ж самыя афіцыйныя выставачныя залі – яны прыходзяць ня толькі папіць кавы, але і ўбачыць мастацтва, бо яны заўсёды ведаюць, што пабачаць тут цікавую і адметную выставу. І ўсе гэтыя ўдзельнікі – яны ўдзячныя нам, і мы адчуваем, што гэта вельмі патрэбна асабліва для маладых мастакоў”.
Ці зьяўляецца судзьдзя ў працэсе “яйкаквадратаў” абанэнтам МТС?, 1.10.2007 Яйка разладу: паэт і мастак супраць МТС, 11.09.2007