Свой адкрыты ліст да беларускай дзяўчынкі Марыя К’яра Барначын ды Алесандра Джуста пачынаюць такімі словамі:
“Наша самая дарагая Віка, прайшоў год з таго дня, як ты прымусова пакінула Італію - краіну, якую ты вельмі палюбіла. Твае і нашы сябры прапанавалі з гэтай нагоды правесьці нейкую вялікую імпрэзу і такім чынам узгадаць гэты сумны дзень. Аднак мы вырашылі, што лепш напісаць да цябе гэты адкрыты ліст. Яго можа прачытаць кожны, хто захоча. Хай, бо нам няма чаго хаваць ад іншых”.
Сужэнцы спадзяюцца, што прачытаўшы гэты ліст, многія іншыя задумаюцца, што ж ёсьць “сапраўдным дабром для дзіцяці”. У размове з выданьнем Il Vostro Giornale Алесандра Джуста кажа, што і ён, і Марыя К’яра па-ранейшаму лічаць адлучэньне Вікі ад іх сям’і чалавечай несправядлівасьцю і што ніхто, нішто і ні пры якіх абставінах не прымусіць іх адмовіцца ад дзяўчынкі і спыніць намаганьні дзеля вяртаньня дзіцяці ў сям’ю.
Як падаюць італьянскія мэдыі, у першыя дні кастрычніка ў Генуі мае распачацца судовая справа па леташнім незаконным ўтрыманьні беларускай сіраты ў Італіі. Працэс ініцыяваны беларускай амбасадай ў Рыме. Сярод галоўных фігурантаў справы акрамя сужэнцаў з Кагалета праходзяць бацькі Алесандра і Марыі К’яры, а таксама два сьвятары, якія бралі ўдзел ва ўтойваньні Вікі. Напярэдадні адвакат сям’і Джуста-Барначын Джавані Рыка зьвярнуўся да італьянскіх судовых інстанцыяў з просьбай выклікаць на працэс у Геную беларускую сірату. У сваю чаргу прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных органаў адукацыі і апекі цалкам выключаюць такую магчымасьць.
Ггл.таксама
Італьянскі адвакат папрасіў суд выклікаць у Геную Віку Мароз, 26.09.07
У Італіі завершанае расьледаваньне па справе сямейнай пары Джуста-Барначын, 17.09.2007
Чаму Віку Мароз ня выпусьцілі ў Італію?, 08.08.2007