У пошце “Свабоды” па-ранейшаму шмат лістоў з развагамі пра дэмакратычную апазыцыю — пра яе памылкі й пралікі, дачыненьні з уладай і грамадзтвам, пра тое, што чакае яе наперадзе.
З аднаго з такіх допісаў і пачну сёньняшнюю размову.
Cлухач з Полацку, які падпісаўся як Вітаўт Налепка, піша:
“Дэмакратыя вашая беларускаму народу не патрэбная. Наш народ да гэтага не дарос, і ніколі не дарасьце. Беларускі люд пасіўны — таму спрыяе наша зямля, балота. Гэта я пішу ў адказ на кнігу Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”, якую толькі што выдала ваша радыё. Усе гэтыя героі — польска-беларуская шляхта або іхныя духоўныя спадкаемцы.
А апазыцыі я раю зьехаць адсюль, каб не ствараць праблемаў сабе ды іншым. Яны кажуць: “Забіты, пабіты народ!” Не, паважаныя, народ жыве сваім чарачна-шкварачным жыцьцём. І няхай сабе жыве і славіць свайго Бацьку.
А маленькім партызанам Паўла Севярынца скажу: “Хлопцы, не плямце сабе жыцьцё! Лепш атрымоўвайце прафэсію і — на Захад! Усё роўна ў вас нічога не атрымаецца. Просты люд вас не зразумее”. На жаль, беларускі народ застанецца на вякі вечныя савок саўком. Можа, гэта і не зусім дрэнна. Шалёнага нацыяналізму, як у прыбалтыйскіх рэспубліках, у нас ня будзе.
Тым, хто стаяў на Плошчы ў 2006 годзе — мая пашана. Паважаю іхную мужнасьць. Але гістарычная трагедыя часта паўтараецца ў выглядзе фарсу. Якое параўнаньне пажыцьцёвай катаргі — і пятнаццаці сутак у турме; альбо некалькіх гадоў “хіміі” — і сьмяротнага пакараньня?
Ня думаю, што нават пасьля газавай вайны ў нас адбудуцца якія-небудзь зьмены”.
Напрыканцы ліста заўвага: ”Сапраўдны адрас і сапраўднае імя — пасьля перамогі”.
Дык у што ж вы ў сапраўднасьці верыце, спадар Налепка, — ці ў тое, што ў апазыцыі нічога не атрымаецца і народ назаўсёды застанецца, як вы пішаце, “савок саўком”, ці ў хуткую перамогу дэмакратыі, пасьля якой можна будзе падпісвацца сапраўдным імем і называць сапраўдны адрас?
Народ — ня толькі тыя вашыя знаёмыя, якія жывуць сваім “чарачна-шкварачным”жыцьцём і задаволеныя такім існаваньнем.
Хлопцы і дзяўчаты з “Маладога фронту” — не іншаземцы. І яны, і тысячы іншых грамадзка актыўных людзей, якія насуперак перасьледу і рэпрэсіям уладаў змагаюцца за эўрапейскую будучыню сваёй краіны, таксама частка гэтага народу. Яны не зьбіраюцца нікуды зьяжджаць, бо жывуць на сваёй зямлі, у сваёй дзяржаве.
Што да палітычных прысудаў і пакараньняў, якія вы называеце фарсам. Беларусь — незалежная эўрапейская дзяржава, а на двары — ХХІ стагодзьдзе. Дык чаму ж для пункту адліку і параўнаньня вы, спадар Налепка, абіраеце зусім іншую гістарычную эпоху — пэрыяд расейскага імпэрыялізму ХІХ стагодзьдзя зь ягонымі шыбеніцамі й катаргай для іншадумцаў? Чаму не параўноўваеце сёньняшнія беларускія рэаліі з жыцьцём суседзяў — літоўцаў, латышоў, палякаў, для якіх дэмакратыя стала нормай?
На гэтую ж тэму — кароткі ліст ад Ірыны Касмачовай з Аршанскага раёну:
“Пашкадуйце апазыцыянэраў, ня лайце іх. Гэта летуценьнікі, Дон Кіхоты. Рана ці позна дыктатура ў Беларусі разваліцца, але гэта зусім не азначае, што ўладу атрымае сёньняшняя апазыцыя.
Якраз наадварот: усе цёплыя месцы імгненна захопяць разнастайныя начальнікі, якія хутчэй за іншых пасьпеюць перафарбавацца і пераканаць, што яны доўгія гады знутры падточвалі рэжым і заўсёды таемна былі ў апазыцыі да Лукашэнкі. Усё гэта ўжо было на пачатку і ў сярэдзіне 1990-х гадоў.
Ці атрымала дэмакратычная апазыцыя ўладу пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму? Вось вам прыклад таго, як мяняецца ў нас улада. Рэжым назавуць па-іншаму, а людзі пры пасадах застануцца тыя ж, толькі крэсламі памяняюцца.
Так што трэба толькі паспачуваць нашым апазыцыйным лідэрам. Напэўна, яны і самі разумеюць, што рэальнай улады мець ніколі ня будуць”.
Сярод апазыцыйных лідэраў нямала асобаў са значнымі палітычнымі амбіцыямі, і з роляй вечных няўдачнікаў яны зусім ня зьмірыліся, спадарыня Касмачова. Хоць зьява, пра якую вы разважаеце, сапраўды, існуе. Задумваюць рэвалюцыйную зьмену ўлады — адны, ажыцьцяўляюць — другія, а плёнам гэтых рэвалюцыяў карыстаюцца часта зусім іншыя асобы.
Многія нашы слухачы адклікнуліся на нядаўнія заявы старшыні Канстытуцыйнага Суду Рыгора Васілевіча на тэму моўнай сытуацыі ў Беларусі.
Упершыню за апошнія трынаццаць гадоў чыноўнік такога рангу адважыўся публічна сказаць тое, што ў Беларусі відавочна для кожнага: з дыскрымінацыяй паводле моўнай прыкметы людзі сутыкаюцца на кожным кроку, а вінаватыя ў гэтым не нясуць ніякай адказнасьці.
Адзін з апошніх адметных выпадкаў, пра які нядаўна распавядала “Свабода” і які згадаў спадар Васілевіч — інцыдэнт на Гомельскай мытні, калі патрабаваньне беларускамоўнага блянку дэклярацыі скончылася для актывіста Сяргея Сямёнава складаньнем адміністрацыйнага пратаколу, судом і буйным грашовым штрафам.
Вось якое меркаваньне на гэты конт выказвае наш слухач Валер Грыцук зь Менску:
“Я, паляшук, вымушаны змагацца за беларускую мову для беларусаў ад 1982 году, калі з ініцыятывы Міколы Купавы далучыўся за патрабаваньня навучаньня на беларускай мове.
Пазьней патрабаваў выконваць Канстытуцыю і ад судзьдзяў. Але вось які быў адказ зь Міністэрства юстыцыі ў 2000 годзе: “У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы... Нарматыўныя дакумэнты адносна кваліфікацыі судзьдзяў не патрабуюць ад судзьдзі валоданьня беларускай мовай”.
Я падаў у суд на намесьніка старшыні Вярхоўнага Суду Пятра Міклашэвіча, бо палічыў гэта абразай. Але суды і Ленінскага раёну, і Фрунзенскага пабаяліся распачаць справу.
Цяпер я ўбачыў моладзь, якая хоча і змагаецца за свае правы. Дзякуй за мужнасьць, спадар Сяргей Семёнаў! Дзякуй спадару Васілевічу, у якога прачнуліся сумленньне і абавязак судзьдзі.
Адзін са слухачоў “Свабоды” напісаў, што бэтон галавой не праб’еш. Праб’еш, калі галава моцная і, асабліва, калі бэтон састарэлы”.
Валер Грыцук таксама адрэагаваў на ліст Паўла Лысюка з Баранавічаў, як прагучаў у перадачы “Паштовая скрынка 111” 22 верасьня.
“Ня можа такога быць, каб сярод намэнклятуры не знайшлося ніводнага прыстойнага чалавека з дэмакратычнымі поглядамі”, — пісаў спадар Лысюк. І прапаноўваў апазыцыі пайсьці на змову з такімі асобамі. Валер Грыцук з гэтай нагоды заўважае:
“Ваш адказ, спадар Валянцін, дакладны. Я вельмі добра ведаю намэнклятуру. Ёсьць сярод іх і сапраўдныя Беларусы, але яны яшчэ больш баяцца дыктатара.
Чаму не змагаліся мае калегі, сябры БНФ за мову? Тая ж хвароба. У беларусаў вельмі высокая мяжа гультайства дзеля змаганьня за грамадзкія справы і вельмі нізкая мяжа страху. Такія ўжо ў нас усе палахлівыя. А я лічу, што расейская прымаўка “один в поле не воин” — ня слушная. І адзін у полі ваяр. Спадар Сяргей Сяменаў гэта яшчэ раз пацьвердзіў. Трэба заваліць суды справамі аб абароне сваёй, нашай годнасьці!”.
Напэўна, спадар Грыцук, многія прыхільнікі Беларускага Народнага Фронту з вашым сьцьвярджэньнем пра тое, што БНФ не змагаўся за мову, не пагодзяцца. І нагадаюць кароткі пэрыяд беларусізацыі напрыканцы 1980-х і на пачатку 1990-х гадоў, калі паўставаў Народны Фронт і калі ўлада, дэзарганізаваная палітычным і эканамічным крызісам, пайшла на многія саступкі ў моўным пытаньні.
Зрэшты, існуе і іншы пункт гледжаньня на тыя падзеі: калі б нацыянальна-дэмакратычная апазыцыя больш удумліва выкарыстала момант (не капіявала б сьлепа прыбалтыйскі досьвед, а ўлічвала беларускую спэцыфіку) — магчыма, палітычныя падзеі ў сярэдзіне 1990-х гадоў разгортваліся б зусім па-іншаму.
Прынамсі, Беларусь не перажыла б рэфэрэндуму 1995 году, у выніку якога нацыянальныя сымбалі перасталі быць дзяржаўнымі, а расейская мова, наадварот, набыла дзяржаўны статус — і тым самым у краіне аднавілася палітыка русіфікацыі.
На заканчэньне — ліст ад Юрася Навіцкага зь Менску:
“У многіх мясьцінах Беларусі руйнуюць архітэктурныя ды гістарычныя помнікі. “Дык і што, — чуецца наўкола. — Няхай у нас няма сваіх Калізэяў, затое вуліцы — прыгожыя і чыстыя”.
Для прыкладу скажу, што мне даводзілася шпацыраваць па бруку, па якім праходзілі маршам рымскія легіёны. І што цікава: нікому навокал не прыходзіла ў галаву выкалупваць той несучасны брук і класьці замест яго бэтонную плітку, прыгажосьці якой хопіць на год.
І ніхто не разбурае нават чужых кляштараў і могілак, каб на іх месцы пабудаваць гатэль, паркінг, басэйн, шынок ці надта ўжо прыгожы лядовы палац. Бэтонная вежа замест старажытнай застанецца мёртванароджанай. Чужой і непрывабнай”.
На колішняй савецкай прасторы багаты досьвед ператварэньня велічных сабораў у сьвірны, стайні нават у плавальныя басэйны. Ад ваяўнічага камуністычнага атэізму за апошнія дзесяцігодзьдзі, здаецца, адмовіліся, але шанаваць сваю і без таго амаль вынішчаную і напаўразбураную архітэктурную спадчыну навучыліся далёка ня ўсюды. Прынамсі, у большасьці беларускіх гарадоў у гэтым пераконваесься на кожным кроку.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і суботу. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut