Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне пачаўся мастацкі плэнэр, прысьвечаны Язэпу Драздовічу


Валянціна Аксак, Менск Сёньня ўвечары ў Германавічах, што ў Шаркоўшчынскім раёне Віцебшчыны, распачаўся мастацкі плэнэр, прысьвечаны Язэпу Драздовічу. Цягам тыдня ўдзельнікі гэтае творчае акцыі наведаюць усе мясьціны Віцебшчыны, зьвязаныя з асобаю гэтага легендарнага мастака-вандроўніка.

Сёлетні пленэр на Віцебшчыне – ужо пятнаццаты. Штогод мастакі з усяе Беларусі зьяжджаюцца ў Германавічы, дзе пад эгідай культурна-асьветнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча натхняюцца краявідамі, якія некалі чаравалі іх легендарнага папярэдніка.

Зь імем Язэпа Драздовіча найперш зьвязаныя мясьціны Шаркаўшчыны і Глыбоччыны. І ўдзельнікі плэнэру, як зазначыў адзін зь іх, Аляксей Марачкін, маюць намер цягам шасьці дзён пабываць ва ўсіх гэтых малых і большых мястэчках:

“У праграме перш за ўсё – гэта наведваньне магілы Язэпа Драздовіча недалёка ад Ліплянаў, а таксама паездкі па мясьцінах, зьвязаных зь ягоным жыцьцём – гэта Лужкі, Лучайка, Залесьсе. Хочам пабываць ва ўсіх мясьцінах, дзе таптаў сьцежкі Язэп Драздовіч”.

Некалькі папярэдніх плэнэраў былі мастацка-літаратурнымі і прысьвячаліся памяці Васіля Быкава, Уладзімера Караткевіча, творчасьці Рыгора Барадуліна і маладых паэтаў. Таму ў іх удзельнічалі і многія пісьменьнікі, а па іх выніках выдаваліся літаратурна-мастацкія зборнікі.

Сёлетні плэнэр – чыста мастацкі. Ягоныя ўдзельнікі – Алесь Шатэрнік, Георгі Сматрычэнка, Алег Скавародка, Стась Шамшур і многія іншыя, якія зьяўляюцца сябрамі творчае суполкі “Пагоня” ці падзяляюць яе эстэтычныя і духоўныя прынцыпы. Ён завершыцца 26 жніўня. Але выніковая выстава, сказаў Аляксей Марачкін, будзе наладжаная мастакамі пазьней:

“Не адразу будзе выстава, а пасьля таго, як мы асэнсуем, што бачылі, што зрабілі”.

У Гародні прайшлі мастацкія акцыі ў абарону старога гораду 11.06.2007 Мастакі — Рыгору Барадуліну 1.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG