Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырабленае ў Беларусі шампанскае будуць маркіраваць спэцыяльным знакам з выявай зубра


Шампанскае ў краме. Ілюстрацыйнае фота
Шампанскае ў краме. Ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў новыя ўзоры акцызных марак для алькагольнай прадукцыі, а таксама ўвёў дадатковую маркіроўку на вырабленае на беларускіх заводах шампанскае.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, акцызныя маркі будуць розныя для алькагольнай прадукцыі, якая ўвозіцца для продажу ў Беларусі, моцных напояў, вырабленых у Беларусі, а таксама замежных і разьлітых на беларускіх заводах.

Спэцыяльнымі маркамі будуць пазначаць алькагольныя напоі, якія арыштавалі, сканфіскавалі або перадалі ў даход дзяржавы.

Згодна зь пералікам, зацьверджаным гэтай жа пастановай, спэцыяльную марку будуць таксама наносіць на шампанскае, зробленае ў Беларусі.

Адзначаецца, што спэцыяльны знак будзе наносіцца пры дапамозе крапляструйных апаратаў. На знаку будзе графічная выява зубра і два радкі зь інфармацыяй аб нумары ліцэнзіі, зьмены і брыгады вытворчасьці, а таксама даты выпуску алькаголю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG