Колькі ў краіне зарэгістравана індывідуальных прапрымальнікаў і чым можна патлумачыць такі імклівы рост іх колькасьці, я спрабавала высьветліць у Дэпартамэнце прадпрымальніцтва і інвэстыцыяў Міністэрства эканомікі. Супрацоўніца дэпартамэнту, якая не назвала сябе, адказала так:
“Магу сказаць толькі адно: учора Міністэрствам эканомікі былі зроблены запыты ва ўсе аблвыканкамы і Менгарвыканкам, каб нам далі дынаміку росту ня толькі індывідуальных прадпрымальнікаў, але й дынаміку росту ўнітарных прадпрыемстваў – у сувязі з Дэкрэтам №11 і Указам №302”.
Дэкрэт №11 рэгулюе парадак рэгістрацыі і ліквідацыі суб''ектаў гаспадараньня, а Ўказ №302 рэгулюе парадак стварэньня індывідуальнымі прадпрымальнікамі прыватных унітарных прадпрыемстваў.
А з 1 студзеня 2008 году набывае моц Указ №760, які істотна абмяжоўвае магчымасьці індывідуальных прадпрымальнікаў з прычыны забароны наймаць на працу больш за 3 чалавекі.
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка патлумачыў сытуацыю такім чынам:
“Рост адбыўся не таму, што ўсе пачалі павальна сыходзіць у бізнэс. Адначасна з прадпрымальнікамі ёсьць наёмныя работнікі. Іх сёньня, паводле нашых падлікаў, тысяч 100 – як мінімум. І тут атрымалася, што наёмныя працаўнікі рэгіструюцца прадпрымальнікамі. Змушана рэгіструюцца, каб абысьці 302-гі ўказ, паводле якога выяўляецца тэндэнцыя сагнаць усіх у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы”.
Самі прадпрымальнікі тлумачаць рост сваіх шэрагаў нежаданьнем ствараць унітарныя прадпрыемствы ды спробай абысьці заканадаўчую пастку. Прэзыдэнт Беларускага Саюзу прадпрымальнікаў прафэсар Аляксандар Патупа выказаў такое меркаваньне:
“Я ніяк не магу асуджаць гэтых людзей, хаця гэта такая часткова шэрая схема. Гэта зьвязана з, так бы мовіць, неадназначнасьцю і дзіўнасьцю Ўказу 760, пункту 1.1. Сам гэты дакумэнт спараджае памкненьне да абыходу, парушэньня закону. І плён гэтага мы пачынаем назіраць”.
На думку старшыні “Пэрспэктывы” Анатоля Шумчанкі, пункт 1.1 Указу №760 аб найме сваякоў не адпавядае Канстытуцыі і павінен быць адменены:
“Мусіць быць захавана норма пра мажлівасьць найму любых грамадзян – не адно сваякоў. Што да прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, дык мае быць гэтак жа. То бок чалавек можа працаваць зь любымі наёмнымі асобамі. Калі яму не падабаецца, ён можа стварыць ПУП (прыватнае ўнітарнае прадпрыемства). Павінна быць свабода выбару, а не прымусовасьць. У адваротным выпадку мы атрымаем абыходныя шляхі, ценявую эканоміку”.
На думку Аляксандра Патупы, схемы, якія прапануе дзяржава – сямейны бізнэс, пераход у прыватнае ўнітарнае прадпрыемства, прадпрымальніцтва паасобку, -- цяжкія на ажыцьцяўленьне. Для большасьці яны не ўяўляюць цікавасьці і не падаюцца выйсьцем.
Паводле апытаньня, праведзенага Беларускім Саюзам прадпрымальнікаў, сямейным бізнэсам можа займацца 1–2% прадпрымальнікаў, заснаваць прыватнае ўнітарнае прадпрыемства жадаюць 5–6%, прыкладна 3% прадпрымальнікаў лічаць, што змогуць працаваць паасобку. Аляксандар Патупа кажа:
“140–150 тысяч чалавек ня здолеюць працягваць займацца бізнэсам. Увогуле, мы ацэньваем, што можа зьявіцца блізу 300 тысяч беспрацоўных у выніку “мудрага” дзеяньня нашага сацыяльна арыентаванага кіраўніцтва. Сытуацыя крытычная”.