Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сілавікі перапынілі матчы турніру расейскага букмекера


Сілавікі ў Беларусі
Сілавікі ў Беларусі

28 кастрычніка ў Беларусі сілавікі Лукашэнкі «наведалі» аматарскія тэнісныя турніры расейскай букмекерскай кампаніі 1xBet.

Як паведамляе «Кружок Бэтынґу», матчы былі перапыненыя пасьля таго, як сілавікі Лукашэнкі ўварваліся на корты проста падчас гульні, піша tribuna.com.

Спартоўцаў і судзьдзяў прыставілі да сьцяны, а затым павялі ў памяшканьні.

МУС Беларусі паведаміў, што прычынай сталі дамоўленыя матчы.

«Устаноўлена каля 200 удзельнікаў незаконных спартыўных спаборніцтваў. На чале групы стаяць асобы, якіх на працягу некалькіх гадоў шукаюць праваахоўныя органы Расейскай Фэдэрацыі за арганізацыю дзейнасьці злачыннай супольнасьці. У нашай краіне букмекерская кантора 1XBET па-за законам, бо ня мае адпаведнай ліцэнзіі». — гаворыцца ў заяве.

Раней букмекер 1xBet афіцыйна прыпыніў дзейнасьць у Беларусі і перастаў абслугоўваць беларускіх кліентаў, забараняючы ім рабіць стаўкі, ствараць дэпазыты і выводзіць сродкі.

У 2024 годзе Bellingcat паведамляў, што 1xBet праводзіць у Беларусі фіктыўныя тэнісныя турніры.

1xBet мае рэпутацыю падазронай і праблемнай кампаніі. Афіцыйна яна зарэгістраваная ў афшорнай зоне — Кюрасаа, дзе патрабаваньні да кантролю і празрыстасьці мінімальныя.

Ёсьць шмат скаргаў ад карыстальнікаў, што 1xBet блякуе акаўнты, анулюе стаўкі або не выплачвае выйгрышы. У многіх краінах Эўразьвязу яе дзейнасьць забароненая.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG