Другое і трэцяе месца занялі менчукі “SOK” і “Unia”. Назва “Басовішча” паходзіць ад абрывіятуры БАС – Беларуская асацыяцыя студэнтаў. Гэтая моладзевая арганізацыя беларусаў Польшчы ладзіць музычны фэстываль ад 1990 году. Сёлета журы склалі беларускія музычныя аглядальнікі незалежных СМІ, прадстаўнікі музычных і моладзевых інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама прадстаўнікі беларускіх грамадзкіх арганізацыяў і мэдыяў Польшчы.
Мы зьвярнуліся па камэнтар да некаторых удзельнікаў і арганізатараў сёлетняга “Басовішча”. Адным зь сяброў журы стаўся мастак і тэкставік Міхал Анемпадыстаў, чый варыянт лягатыпу быў прыняты за сымбаль сёлетняга фэстывалю. Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што “Басовішча” каштоўнае ня конкурснай праграмай:
“Нідзе не махаюць нацыянальнымі сьцягамі. Толькі ў нас ў Беларусі так прынята, гэта наша адметнасьць. І гэта вельмі прыгожа выглядае. Незабыўная частка фэстывалю. Для мяне “Басовішча” каштоўнае тым, што там можна датыкнуцца да культурнага беларускага поля, якое там лякалізуецца і робіцца больш адчувальным, чым размытае ў горадзе”.
Што да пажаданьняў, Міхал Анемпадыстаў хацеў бы бачыць “Басовішча” шырокафарматным фэстывалем, які рэпрэзэнтуе ня толькі рок, але ўсе жанры маладой беларускай музыкі.
Лідэр гурту-пераможцы “Фляўс і Кляйн” Сяргей Фляўс упершыню пабываў на “Басовішчы”:
“Вядома, уражаньні незвычайныя. Здорава, калі фэстываль зьвязаны зь нейкай ідэалёгіяй – ня проста фэстываль. Такі агменьчык падаграе – беларускамоўны агменьчык”.
Яшчэ адзін сябра журы – прадусар Віталь Супрановіч пра гурт “Фляўс і Кляйн”:
Супрановіч: “Канешне, тое, што робіць “Фляўс і Кляйн”, у Беларусі больш такога няма. Гурт адназначна быў лепшы. Для кагосьці, калі ён ад пачатку быў расейскамоўны, удзел у “Басовішчы”, магчыма, зрабіў штуршок для пераходу на беларускую мову. Але “Фляўсу і Кляйну” гэтая перамога, напэўна, нічога ня дасьць. Бо, калі гурт перамог на “Басовішчы”, і нават ня здолеў са сцэны прывітацца па-беларуску... гурт мае расейскамоўны альбом, і проста за дзень да “Адборышча” (адборачнага туру на “Басовішча”) уначы перакладае тэкст на беларускую мову”.
Аглядальнік музычнага інтэрнэт-рэсурсу “Тузін Гітоў” Сяргей Будкін разважае пра фэстываль і ягоныя зьмены:
“Па вяртаньні з фэстывалю можна сказаць, што гэтае “Басовішча” іншае. Нельга параўноўваць зь мінулымі, бо яно выйшла на іншы ўзровень. Гэта палягае ў тым, што там бралі ўдзел ня толькі беларускія гурты, але і досыць прыстойнага ўзроўню ўкраінцы, літоўцы, палякі. Гэта палягае ў самім конкурсе. Там занялі першыя тры месцы абсалютна адрозныя па стылістыцы гурты, што сьведчыць пра музычнае багацьце”.
На мяжы затрыманая моладзь, якая вярталася з "Басовішча", 22.07.2007 Вынікі конкурснай часткі “Басовішча-2007” – “Тузін гітоў” Фотарэпартаж – блог ant1killer’а