Тое, што беларуская мода ёсьць, пра Беларусь ведаюць у сьвеце моды – няма сумневу. На традыцыйныя беларускія фэстывалі "Млын моды", "Белая амфара", "Футравы бум", "Паркалёвы баль" зьяжджаюцца сусьветна вядомыя куцюр''е. Беларускіх прыгажунь, Міс Сусьвет Вольгу Сярожнікаву, Кацю Даманькову, Вікторыю Махоту апраналі менавіта айчынныя мадэльеры.
"Ёсьць мадэльеры, якія выстаўляюцца і ў Маскве, прадстаўляюць Беларусь за мяжой. Дый і нашы прыгажуні выступаюць у беларускіх строях прыгожых, у вечаровых сукенках, якія шыюць беларускія мадэльеры", - кажа былая мадэль, а цяпер дырэктар школы мадэляў Натальля Макей.
У савецкі час у краіне быў толькі адзін Беларускі цэнтар моды, якому нядаўна споўнілася 55 гадоў. І дагэтуль ён штомесяц прадстаўляе і эксклюзіўныя, і сэрыйныя калекцыі. Дыплёмаў і узнагародаў міжнародных конкурсаў моды ў Беларускага цэнтру моды безьліч. Дарэчы, у Цэнтры моды любяць апранацца жонкі беларускіх дыпляматаў: і арыгінальна, і значна таньней, чым у буціках.
Цяпер у Беларусі некалькі дзясяткаў модных студыяў. Найбольш вядомыя – "Агенцтва моды Сашы Варламава", "Студыя моды Сяргея Нагорнага", студыя "Тамара", "Школа мадэлінгу Натальлі Макей". Саша Варламаў, да прыкладу, трынаццаць гадоў запар праводзіць фэстываль "Млын моды". Зараз ідзе падрыхтоўка да 14-га. Журы будуць паказаныя 80 калекцыяў.
Не заўсёды дызайнэры адзеньня запатрабаваныя ў сваёй краіне. Ляўрэат шматлікіх міжнародных модных фэстываляў Натальля Паўлючэнка на "Млыне моды" летась паказала шыкоўную калекцыю "Эдэрлезі", і яе запрасілі працаваць галоўным дызайнэрам варшаўскай фірмы "Аванці".
Натальля Макей лічыць, што ва усіх сфэрах ёсьць такое: "Людзі імкнуцца туды, дзе добра плацяць, дзе цэняць іх працу. Таму што ў нас лічыцца, што мастак павінен быць бедным. Крыху, магчыма, і з заканадаўчай базай гэта зьвязана, таму што быццам бы і трэба плаціць падаткі, а як мадэльеру падлічыць сваю працу, існаваць у межах прававога поля?"
Беларускі дызайнэр Вольга Самошчанка сваімі цікавымі калекцыямі "прэт-а-партэ" пяць гадоў запар заваёўвае галоўныя прызы Расейскага тыдню моды, яе творы прадаюцца ў маскоўскіх буціках. Вольга стажыравалася ў вядомых дамах моды Парыжу. А вось буцік у Менску ёй адкрыць не ўдалося. З розных прычынаў, у тым ліку і эканамічных.
Мадэльерка Натальля Макей адзначае яшчэ адну дзіўную асаблівасьць беларусак: "Нашы жанчыны любяць дарагія рэчы і чамусьці гоняцца за брэндамі. Яны яшчэ не дайшлі да узроўню расейскіх дам з эліты, якія хочуць апранацца ад знакамітага расейскага куцюр''е. Гэта прэстыжна і модна. Я думаю, і ў Беларусі прыйдзе час, калі будзе модна апранацца, да прыкладу, ад Вольгі Самошчанкі ці Івана Айплатава".
Ва усім сьвеце ў модзе цяпер нацыянальныя асаблівасьці. З посьпехам у Бэрліне, Лёндане была паказаная калекцыя "Галерэя ільну". Але, што тычыцца нацыянальнага калярыту, ёсьць праблемы.
Пра іх кажа дызайнэр Сьвятлана Длатоўская: "Сапраўды, цяпер пошук ідзе. Некаторыя пайшлі ў ткацтва, некаторыя – у вышыўку. У асноўным, вядома, арнамэнтыку выкарыстоўваюць, але ці то тэхналягічна яна недарэчна атрымліваецца – не прачытваецца гэта ў сучасным кантэксьце. Праглядаеш часопісы апошнія – модны цяпер афрыканскі стыль "цюрбан", а каб у нас хто-небудзь што-небудзь уцямнае з наміткай зрабіў – дык вось і не! Я ня бачыла апошнім часам, каб дакладна прачытваўся беларускі нацыянальны накірунак, і ў той час каб гэта было сучасна і якасна зроблена".