Шэраг беларускіх банкаў увёў чарговыя абмежаваньні для ўладальнікаў плястыкавых картак. Гэтым разам справа тычыцца разьліковых апэрацый па рублёвых картках за межамі Беларусі. У шмат якіх банках апэрацыі па такіх картках наагул прыпыненыя, у некаторых абмежаваньні тычацца пэўнай сумы.
На сайце ЗАТ «Трастбанк» зьявілася паведамленьне: «З 11 красавіка за межамі Беларусі спыняюцца апэрацыі (здыманьне гатоўкі, аплата тавараў і паслугаў) з дапамогай плястыкавых банкаўскіх картак, адкрытых у беларускіх рублях». Прадстаўніца камэрцыйнага «Трастбанку» спадарыня Кацярына патлумачыла:
«Да 11 красавіка вы можаце паехаць зь беларускай карткай за мяжу і зьняць, то бок абнаявіць, 100 даляраў, і яшчэ ажыцьцявіць аплату за тавары ці паслугі таксама на суму да 100 даляраў. Гэта ў суткі. А з 11 красавіка вы наагул ня зможаце ажыцьцяўляць апэрацыі па картцы, што ў беларускіх рублях. Валютна-абменныя апэрацыі прыпыняюцца».
Кліент «Трастбанку» спадар Віктар, чыё прадпрыемства абслугоўваецца «Трастбанкам» і якому заробак налічваецца на картку, абураны:
«У мяне картка „Visa Electron“. Калі мне яе выдавалі, казалі, што зь яе можна здымаць у Беларусі і рублі, і валюту, а за мяжой ёю можна разьлічвацца без праблем. Мне, шчыра кажучы, незразумелая такая палітыка банку. Мне трэба ехаць у камандзіроўку. Я цяпер што — не магу сваімі ж грашыма разьлічыцца, напрыклад, у Літве? Гэта неяк несур’ёзна для „Трастбанку“. „Trust“, наколькі я разумею, у перакладзе з ангельскай азначае давер».
Акрамя «Трастбанку», ВТБ-Банк, Банк «Мінск-Масква», БТА-Банк таксама «вымушана спыняюць апрацоўку расходных апэрацыяў, якія зьдзяйсьняюцца за межамі Беларусі». Экспэрт у банкаўскай сфэры, супрацоўнік аднаго з замежных банкаў спадар Аляксандар кажа, што ехаць зь беларускай карткай за мяжу небясьпечна:
«Зараз проста прэвэнтыўным рашэньнем заблякуюць усе вашыя карткі. Калі ў вас картка рублёвая — у прынцыпе забудзьце, што зможаце ёй разьлічыцца. Калі ў вас карта мультывалютная, назавем яе так — то бок на ёй ляжаць рублі, але выдавалася яна вам як валютная, то бок меркавалася, што ваш рубель заўсёды мог канвэртавацца ў якую-небудзь замежную валюту, не абавязкова ў даляр, а і ў літ ці ў што-небудзь яшчэ — сёньня на гэта можаце забыцца. Калі вы зьбіраецеся кудысьці за мяжу, нейкім чынам шукайце „кэш“ — наяўную валюту».
Некаторыя банкі (у прыватнасьці, «Пріорбанк») для ўладальнікаў так званых залатых і плятынавых картак ствараюць асаблівыя ўмовы. Але гэта не распаўсюджваецца на звычайных кліентаў, тлумачыць экспэрт у банкаўскай сфэры спадар Аляксандар:
«Дапусьцім, я вельмі выгадны для банку кліент, шмат трачу грошай, шмат зарабляю, у мяне бізнэс абслугоўваецца ў гэтым банку, рахункі. Я, канечне, магу прыйсьці як VIP-кліент і паспрабаваць дамовіцца, каб зьняць нейкую пэўную суму грошай — нейкі ліміт, вызначаны ў суме каля 10 тысяч даляраў. Але, паверце, калі вы просты абывацель, у якога няма апэрацыяў на сотні тысяч даляраў штомесяц, бізнэс-апэрацыяў, вам як фізычнай асобе скажуць, хутчэй за ўсё: «гэта немагчыма».
Блізіцца пара адпачынкаў, шмат людзей зьбіраецца за мяжу. Супрацоўніца «Трастбанку» спадарыня Кацярына раіць заводзіць валютныя карткі і папаўняць іх толькі валютай, тады зь імі можна ехаць за мяжу. Але яна адказвае толькі за свой банк. У Беларусі валюту зьняць з валютнай карткі «Трастбанку», калі яна ёсьць, можна толькі ў самім банку:
«Банкамат зараз вы ня зможаце скарыстаць, банкаматы валютай не загружаюцца. Тыя кліенты, у якіх ёсьць валютная картка, яны прыходзяць у банк і здымаюць. То бок валюту можна зьняць, толькі калі ў вас картка ў валюце».
Улада ж спрабуе любымі шляхамі выцягнуць у прадпрыемстваў і грамадзянаў валюту. Экспэрт у банкаўскай сфэры спадар Аляксандар выказаў такое меркаваньне:
«У краіне сытуацыя зараз вельмі складаная. У чацьвер усім прадпрыемствам разаслана тэлефанаграма падаць інфармацыю пра наяўнасьць валюты на рахунках. Літаральна ўсім прадпрыемствам, незалежна ад формы ўласнасьці. Гэта паказчык таго, што любымі спосабамі шукаюць рэзэрвы валютныя. Таму сытуацыя дрэнная, мякка кажучы».
На сайце ЗАТ «Трастбанк» зьявілася паведамленьне: «З 11 красавіка за межамі Беларусі спыняюцца апэрацыі (здыманьне гатоўкі, аплата тавараў і паслугаў) з дапамогай плястыкавых банкаўскіх картак, адкрытых у беларускіх рублях». Прадстаўніца камэрцыйнага «Трастбанку» спадарыня Кацярына патлумачыла:
«Да 11 красавіка вы можаце паехаць зь беларускай карткай за мяжу і зьняць, то бок абнаявіць, 100 даляраў, і яшчэ ажыцьцявіць аплату за тавары ці паслугі таксама на суму да 100 даляраў. Гэта ў суткі. А з 11 красавіка вы наагул ня зможаце ажыцьцяўляць апэрацыі па картцы, што ў беларускіх рублях. Валютна-абменныя апэрацыі прыпыняюцца».
Кліент «Трастбанку» спадар Віктар, чыё прадпрыемства абслугоўваецца «Трастбанкам» і якому заробак налічваецца на картку, абураны:
«У мяне картка „Visa Electron“. Калі мне яе выдавалі, казалі, што зь яе можна здымаць у Беларусі і рублі, і валюту, а за мяжой ёю можна разьлічвацца без праблем. Мне, шчыра кажучы, незразумелая такая палітыка банку. Мне трэба ехаць у камандзіроўку. Я цяпер што — не магу сваімі ж грашыма разьлічыцца, напрыклад, у Літве? Гэта неяк несур’ёзна для „Трастбанку“. „Trust“, наколькі я разумею, у перакладзе з ангельскай азначае давер».
Я цяпер што — не магу сваімі ж грашыма разьлічыцца, напрыклад, у Літве?
Акрамя «Трастбанку», ВТБ-Банк, Банк «Мінск-Масква», БТА-Банк таксама «вымушана спыняюць апрацоўку расходных апэрацыяў, якія зьдзяйсьняюцца за межамі Беларусі». Экспэрт у банкаўскай сфэры, супрацоўнік аднаго з замежных банкаў спадар Аляксандар кажа, што ехаць зь беларускай карткай за мяжу небясьпечна:
«Зараз проста прэвэнтыўным рашэньнем заблякуюць усе вашыя карткі. Калі ў вас картка рублёвая — у прынцыпе забудзьце, што зможаце ёй разьлічыцца. Калі ў вас карта мультывалютная, назавем яе так — то бок на ёй ляжаць рублі, але выдавалася яна вам як валютная, то бок меркавалася, што ваш рубель заўсёды мог канвэртавацца ў якую-небудзь замежную валюту, не абавязкова ў даляр, а і ў літ ці ў што-небудзь яшчэ — сёньня на гэта можаце забыцца. Калі вы зьбіраецеся кудысьці за мяжу, нейкім чынам шукайце „кэш“ — наяўную валюту».
Некаторыя банкі (у прыватнасьці, «Пріорбанк») для ўладальнікаў так званых залатых і плятынавых картак ствараюць асаблівыя ўмовы. Але гэта не распаўсюджваецца на звычайных кліентаў, тлумачыць экспэрт у банкаўскай сфэры спадар Аляксандар:
«Дапусьцім, я вельмі выгадны для банку кліент, шмат трачу грошай, шмат зарабляю, у мяне бізнэс абслугоўваецца ў гэтым банку, рахункі. Я, канечне, магу прыйсьці як VIP-кліент і паспрабаваць дамовіцца, каб зьняць нейкую пэўную суму грошай — нейкі ліміт, вызначаны ў суме каля 10 тысяч даляраў. Але, паверце, калі вы просты абывацель, у якога няма апэрацыяў на сотні тысяч даляраў штомесяц, бізнэс-апэрацыяў, вам як фізычнай асобе скажуць, хутчэй за ўсё: «гэта немагчыма».
Банкамат зараз вы ня зможаце скарыстаць, банкаматы валютай не загружаюцца.