Банк параіў сваім кліентам не выдаляць згаданыя праграмы з сваіх смартфонаў, бо загрузіць іх нанова яны ўжо ня змогуць.
Калі кліенты не пасьпелі ўсталяваць выдаленыя праграмы, ім застаецца толькі карыстацца вэб-вэрсіямі.
Альфабанкаўскія праграмы для Android і Huawei па-ранейшаму даступныя для загрузкі.
«Альфа Банк» паведаміў, што рыхтуе апэляцыю і заклікаў кліентаў не панікаваць.
З канца лістапада Apple перастала прымаць плацяжы праз Apple Pay з рахункаў у «Альфа Банку» і прывязваць да гэтага сэрвісу новыя карткі. Банк у якасьці альтэрнатывы прапанаваў кліентам плацёжныя стыкеры, якія клеяцца на тэлефон ці чахол.
2 сьнежня набылі моц санкцыі Эўразьвязу супраць трох беларускіх банкаў: «Альфа», «Сбер» і «ВТБ». Яшчэ раней пад санкцыі трапілі «БелВЭБ» і «Белгазпрамбанк».
Форум