Пра гэта піша выданьне «РБК-Украіна».
Як паведамляе пракуратура Валынскай вобласьці, 25‑гадовы мужчына ў 2024 годзе на заданьне беларускага КДБ фатаграфаваў і здымаў на відэа абарончую інфраструктуру побач зь дзяржаўнай мяжой Украіны. Атрыманую інфармацыю ён перадаваў сваім куратарам і атрымліваў за гэта грашовую ўзнагароду на банкаўскую карту.
Акрамя здымкаў аб’ектаў у памежнай зоне, ён выконваў і іншыя заданьні, дзейнічаючы схавана і канфідэнцыйна. Яго шпіёнская дзейнасьць працягвалася да траўня 2025 года.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча. Было даказана, што ягоныя дзеяньні стваралі пагрозу абароназдольнасьці Ўкраіны падчас поўнамаштабнай вайны.
Прысуд вынесены паводле ч. 2 арт. 111 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны і можа быць абскарджаны. Падчас сьледзтва абвінавачаны знаходзіўся пад вартай.
Форум