Сацыяльныя сеткі сёньня пацяшаліся з талёнчыка, які апублікаваў у Threads карыстальнік ph.redzin, які прыйшоў у паліклініку здаць кроў на аналіз.
На талёнчыку замест «забор крыві» напісана «плот крыві». Гучыць бессэнсоўна, таму і забаўна для шматлікіх камэнтатараў гэтага казусу, выкліканага няўважлівасьцю ці няведаньнем беларускай мовы.
Прычым, гэткі пераклад — не адзінкавы.
Пра «плот крыві» піша НДІ гігіены , Менская гінэкалягічная бальніца, Вялікакрушынаўская школа і іншыя ўстановы.
Сёлета ў студзені гэткі ж пераклад у мэдустанове заўважыў аўтар Эўрарадыё.
Адзін з вынікаў пошуку на «плот крыві» вядзе на старонку, у адрасе якой пазначана «/be-зачынена/». І калі перайсьці на галоўную старонку, спасылкі на беларускую вэрсію больш сапраўды больш няма.
Форум