Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі разьбіраюць верхнія паверхі жылога дому, дзе ад выбуху загінула жанчына


Працы ў пашкоджаным выбухам доме. Гомель, 22 сьнежня 2025 году
Працы ў пашкоджаным выбухам доме. Гомель, 22 сьнежня 2025 году

На працу разборных кранаў жыхары верхніх кватэраў глядзелі з вуліцы. Сярод завалаў знашлі труп жанчыны.

Паводле пляну, пад’езд, дзе адбыўся выбух, павінен быць зьнесены да пятага паверху цягам двух дзён, адзначаюць «Сильные новости». Тым часам жыхары працягваюць прыходзіць у двор, каб проста ў апошні раз зірнуць на свой дом і разьвітацца з тым, што было часткай іх жыцьця на працягу многіх гадоў.

Некаторых жыхароў дому, кватэры якіх захаваюцца, папрасілі часова пакінуць сваё жытло. Гэта тычыцца першага і другога пад’ездаў дому № 3 на вуліцы Косарава і шостага пад’езду дому № 5. Улады абяцаюць забясьпечыць часовым жыльлём тых, каму гэта спатрэбіцца.

На працягу наступных двух дзён рабочыя плянуюць дэмантаваць часку дому ў пад’езьдзе, дзе адбыўся выбух, да пятага паверху.

17 сьнежня ў Гомлі ў жылым доме на вуліцы Косарава, 3 адбыўся выбух. Як высьветлілася пазьней, выбухнуў бытавы газ. Загінула жанчына.

Неўзабаве пасьля трагедыі на месца прыбылі рабочыя, каб дэмантаваць пашкоджаныя канструкцыі і пліты зь верхніх паверхаў. Гэта дазволіць пазьбегнуць абвалаў і далейшае пагрозы іншым жыхарам дому.

Пасьля гэтага пашкоджаную выбухам частку дому пачнуць аднаўляць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG